Блiскучых вынiкаў на ЦТ па рускай мове менш,чым па беларускай
Блiскучых вынiкаў на ЦТ па рускай мове менш,чым па беларускай
1 лiпеня ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi будзе пастаўлена апошняя кропка. Апошнiмi ў пункты правядзення ЦТ прыйдуць абiтурыенты, якiм для паступлення трэба здаваць тэст-экзамен па хiмii. Мiж iншым, для пераважнай большасцi абiтурыентаў экзаменацыйны марафон ужо завяршыўся, i цяпер iм толькi застаецца дачакацца сваiх вынiкаў. На сёння ўжо вядомыя вынiкi ўдзельнiкаў ЦТ па беларускай, рускай мове, гiсторыi Беларусi i геаграфii. Як "Звязда" паведамляла раней, на ЦТ па беларускай мове максiмальную колькасць балаў па 100-бальнай шкале набралi сёлета 122 абiтурыенты. А на ЦТ па рускай мове зарэгiстравана 30 стабальных вынiкаў (у 2008 годзе такiх шчаслiўцаў было ўсяго 6 чалавек). Тры абiтурыенты спынiлiся ўсяго за адзiн крок ад гэтай вышынi. 36 маладых людзей набралi 98 балаў, 72 чалавекi — 97 балаў i 42 абiтурыенты — 96 балаў. А ў дыяпазон ад 90 балаў i вышэй "упiсалiся" 996 чалавек. 50 балаў i больш набралi 20 працэнтаў удзельнiкаў тэсцiравання. А 10 балаў i менш — 11 тысяч 822 абiтурыенты, што складае 11 працэнтаў ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў. I 9 чалавек умудрылiся не набраць увогуле нiводнага бала, гэта значыць, што нават з прапанаваных варыянтаў яны не змаглi выбраць правiльны, цi, як любяць гаварыць апаненты тэсцiравання, "не ўгадалi нiводнага правiльнага адказу". Дарэчы, калi параўноўваць вынiкi абiтурыентаў, якiя здавалi на тэсцiраваннi беларускую i рускую мову, то, атрымлiваецца, што беларускую мову абiтурыенты здалi лепш (як i ў папярэднiм годзе). На тэсцiраваннi па гiсторыi Беларусi максiмальны вынiк — 99 балаў. Iм можа пахвалiцца толькi адзiн чалавек. 4 абiтурыенты набралi 97 тэставых балаў (98 балаў няма нi ў каго). А 90 балаў i вышэй набралi 90 чалавек. Разам з тым 50 балаў i больш здолелi набраць толькi крыху больш як 11 працэнтаў удзельнiкаў, i 239 чалавек набралi 10 балаў i менш. Варта нагадаць, што гiсторыю Беларусi здавалi каля 26 тысяч абiтурыентаў. З iх 16 тысяч выбралi для здачы тэста беларускую мову. На ЦТ па геаграфii лепшы вынiк у абiтурыента, якi набраў 92 балы. 80 балаў i больш набралi 44 абiтурыенты, а 10 балаў i менш — 34 удзельнiкi. Нулявых вынiкаў на ЦТ па гiсторыi Беларусi i геаграфii не было. У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў нагадалi, што 2 лiпеня завяршаецца рэгiстрацыя для здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання ў рэзервовы дзень (6 лiпеня). Рэзервовы дзень прызначаны для абiтурыентаў, якiя не змаглi ўзяць удзел у тэсцiраваннi ў асноўны дзень па ўважлiвай прычыне. Дарэчы, у iнстытуце кантролю ведаў ужо рыхтуюцца сертыфiкаты для перадачы iх у ВНУ. Атрымаць свой сертыфiкат абiтурыенты змогуць у месцах рэгiстрацыi на цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Але не варта бегчы ў ВНУ ў блiжэйшыя днi, таму што сертыфiкаты перадаюцца ў пункты рэгiстрацыi не па адным, а адразу па некалькiх прадметах (па меры падвядзення вынiкаў). Таму ВНУ абавязкова праiнфармуюць удзельнiкаў ЦТ аб тым, калi распачнецца выдача сертыфiкатаў. Сачыце за паведамленнямi на сайтах ВНУ. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 лiпеня ў цэнтралiзаваным тэсцiраваннi будзе пастаўлена апошняя кропка. Апошнiмi ў пункты правядзення ЦТ прыйдуць абiтурыенты, якiм для паступлення т
|
|