21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алоэ i залацiсты вус — унiверсальныя лекары

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алоэ i залацiсты вус — унiверсальныя лекары

Завядзiце зялёную аптэчку на сваiм падваконнi. Дзве—тры ўнiверсальныя раслiны, крыху намаганняў па доглядзе — i лекi ад многiх немачаў будуць у вас пад рукой. І заўсёды свежыя.

Самыя папулярныя раслiны, якiя прапiсалiся ў нашых кватэрах, — алоэ i залацiсты вус.

Афрыканскае алоэ (альяс) — непатрабавальная раслiна, здольная выжыць нават пры рэгулярным абшчыпваннi i няправiльным палiве. Увогуле, палiваць алоэ трэба гэтаксама, як i большасць кактусаў — шчодра, але не часта. Альяс, вырашчаны на вокнах, якiя выходзяць на поўдзень, канцэнтруе ў сабе значна больш лекавых рэчываў, чым яго "паўночныя браты".

Пры добрым доглядзе другi хатнi лекар — мексiканскi залацiсты вус можа вырасцi да метра, таму, каб ён не зламаўся пад уласным цяжарам, трэба паставiць апору. Гэтай раслiне неабходнае святло, умераны палiў i ўрадлiвая глеба, угноеная попелам.

Гатуем настойку

35—50 здробненых кален залацiстага вуса залiце лiтрам 70-працэнтнага спiрту. 14 дзён вытрымлiвайце ў цёмным месцы, перыядычна ўзбоўтваючы. Настойка павiнна быць фiялетавага колеру. Прафiльтруйце яе праз марлю i пералiце ў цёмную бутэльку. Настойка з залатога вуса прымяняецца пры пнеўманii, туберкулёзе, астэахандрозе, бранхiяльнай астме, мiёмах. Яна знiжае цiск, таму прымяняць яе можна толькi тым, хто не пакутуе ад гiпатанii. (Перш чым дадаваць у лекi вусы або ствол раслiны, iх трэба вытрымаць у халадзiльнiку пры тэмпературы 2—4о С на працягу двух тыдняў.)

... мазь

Для яе прыгатавання трэба змяшаць у суадносiнах 2:3 разагрэтае сметанковае масла са здробненымi лiсцем i сцяблом залацiстага вуса i старанна расцерцi. Мазь дапаможа пры лячэннi ўдараў, абмаражэннi, скурных i прастудных захворванняў. Захоўвайце мазь у прахалодным месцы.

... адвар

Вазьмiце: 1 кг лiпавага мёду, 200 г дробна нарэзанага лiсця алоэ, 200 г алiўкавага алею, 150 г бярозавых пупышак, 50 г лiпавага цвету. Бярозавыя пупышкi i лiпавы цвет заварваем асобна ў 500 мл вады, гатуем 1—2 хвiлiны, працэджваем i дадаём мёд з алоэ. Далiваем алiўкавы алей.

Гэту сумесь добра прымяняць пры моцным кашлi, пнеўманii, туберкулёзе. Прымаць яе трэба па 1 ст. лыжцы 3 разы на дзень.

...сок

Здрабнiце буйное лiсце алоэ, прапусцiце яго праз мясарубку i адцiснiце сок. Адфiльтруйце праз шчыльную тканiну i пракiпяцiце 3 хвiлiны. (Пры захоўваннi сок алоэ страчвае актыўнасць. Выкарыстоўвайце яго адразу пасля прыгатавання.)

Сок алоэ валодае антыбактэрыяльнымi ўласцiвасцямi, таму яго прымяняюць пры вострых i хранiчных захворваннях скуры, язвах, ранах, апёках. Выкарыстоўваць яго можна па-рознаму: вонкава, у выглядзе арашэння i прымочак, для паласкання поласцi рота пры захворваннях дзяснаў, для закапвання ў нос (5—8 кропляў) i г.д.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завядзiце зялёную аптэчку на сваiм падваконнi. Дзве—тры ўнiверсальныя раслiны, крыху намаганняў па доглядзе — i лекi ад многiх немачаў будуць у вас па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика