Да беларускіх гатэляў дайшлі павевы сексуальнай свабоды
2 июля 2009 Калейдоскоп
Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі Яшчэ год-два таму правесці каханку ў нумар беларускага гатэлю, каб зрабіць шпілі-вілі, было амаль немагчыма. Я сам патрапіў у няёмкую сітуацыю ў некалькіх беларускіх гатэлях. “Вы не муж і жонка, мы не можам вас разам пасяліць”, — усе як адна рапартавалі цёткі на рэцэпшанах. Нават у гатэлі “Віцебск”, які знаходзіцца у дзвюх сотнях метраў ад сцэны фестывалю “Славянскі базар”, мне і маёй віцебскай сяброўцы далі адварот-паварот. І можаце сабе ўявіць, як я здзівіўся, калі на будынку гасцініцы “Прыпяць” днямі пабачыў плакат з загалоўкам “Рамантычная прапанова”. “Для усіх жадаючых правесці рамантычны вечар, пасяліцеся ў нашую гасцініцу і атрымайце шампанскае па прыбыцці і сняданак у нумар БЯСПЛАТНА”, — напісана на плакаце. У самым нізе драбнейшымі літарамі друкавалася наступнае: “засяленне пасля 21.00, высяленне да 11.00”. Не паверыўшы сваім вачам, тэлефаную ў гатэль “Прыпяць” па нумарах, пазначаных на плакаце. "Нумары "люкс" — 158.960 рублёў”, — ветліва адказалі нам. Еўрарадыё: “А ці можна да вас засяліцца не з жонкай, а са звычайнай жанчынай?” Гатэль "Прыпяць": “Вядома, можна. У нас там два пакоі, душавая кабінка, ванна, тэлевізар, тэлефон, халадзільнік і абслугоўванне з рэстарана па папярэдняй замове”. Падумаўшы, што такую “Еўропу” арганізавалі толькі ў Пінску, звяртаемся да ветэранаў беларускага гасцінічнага бізнесу ў мінскі гатэль “Беларусь”. Цікавімся, ці дзейнічае па-ранейшаму норма з засяленнем у нумар разнаполых грамадзян выключна са штампам у пашпарце. “Ведаеце, гэта не дзейнічае ўжо некалькі гадоў. Ваша інфармацыя, напэўна, суперсастарэлая”, — здзівіліся нашаму пытанню ў “Беларусі”. Калі новыя сексуальныя тэндэнцыі дайшлі да Пінска і Мінска, то наўрад ці такое магчыма на ўсходзе нашай краіны. Пачынаем абзвоньваць Гомель і Магілёў з пытаннем пра штамп у пашпарце. “Душавая кабіна, туалет, стол, стул, халадзільнік, тэлевізар, — расказвае пра сервіс магілёўскага гатэля “Магілёў” яго супрацоўніца. — Усіх селім, усё, калі ласка”. Калі павевы сексуальнай свабоды дайшлі да буйных гарадоў, то ў гасцініцах дробных райцэнтраў, відаць, без штампу ў пашпарце палюбоўнікаў могуць пакінуць ночыць пад кустом. “Двухмясцовы нумар каштуе 14120 рублёў, — расказвае пра сервіс супрацоўніца гатэлю гарадка Бялынічы. — У нас наогул гасцініца на ўзроўні інтэрнату. Усе выгоды на калідоры. Вадзічкі гарачай няма, толькі халодная. Таму і тарыф такі нізкі”. Еўрарадыё: “Скажыце, а вы засяляеце ў адзін нумар мужчын з чужымі жанчынамі? Ці трэба штамп у пашпарце?” Гатэль Бялынічаў: “Не, на штамп мы ўжо не глядзім. Гэта вы ўжо паміж сабой разбірайцеся. Галоўнае, каб вы паказалі вашыя пашпарты”. Такім чынам, да вырашэння дэмаграфічнай праблемы далучыліся і беларускія дзяржаўныя гасцініцы. Гатэль "Пінск" унутры: У рамантычных калідорах не стае чырвонай дарожкі Да ракавіны і туалета няма пытанняў, а ванна маленькая, як для гноміка У холе пастаўлены рамантычныя кветкі на манер турэцкіх гатэляў так выглядае рамантычны ложак рамантычнага пакою Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 июля 2009 Калейдоскоп Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі Яшчэ год-два таму правесці каханку ў нумар беларускага гатэлю, каб зрабіць шпілі-вілі, было амаль немагчыма. |
|