Калi мы разам — мы непераможныя
Калi мы разам — мы непераможныя
Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь i вялiкай гiстарычнай датай — 65-годдзем вызвалення нашай Радзiмы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Для беларускага народа выгнанне агрэсараў увасабляе перамогу справядлiвасцi, свабодалюбства i жыццеўстойлiвасцi над прыгнётам, варварствам i насiллем. Вечная слава героям-пераможцам! У самы трагiчны перыяд гiсторыi вы не далi растаптаць i паставiць на каленi родную Беларусь. Зямны паклон усiм, хто не шкадаваў сябе на фронце i ў тыле, наблiжаючы Дзень Вызвалення! Ён мае першараднае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы. Гэта — сiмвал нацыянальнага гонару, доблесцi i славы, духоўная святыня, якая аказвае вялiкi ўплыў на фармiраванне самасвядомасцi i характару сучасных пакаленняў беларусаў. Дапамагае нам дастойна пераадольваць цяжкасцi i ўпэўнена iсцi да намечанай мэты. Страцiўшы кожнага трэцяга свайго жыхара i зведаўшы ўсе жахi вайны, Беларусь сёння на мiжнароднай арэне актыўна i паслядоўна выступае за вырашэнне спрэчных пытанняў шляхам перагавораў, за недапушчэнне новых канфлiктаў. Перамога над фашызмам у Вялiкай Айчыннай вайне — аб'яднальны пачатак для мiралюбiвых сiлаў розных краiн i народаў. Калi мы разам — мы непераможныя. Нiхто i нiколi не зможа зламаць нас, запалохаць, збiць з выбранага шляху пабудовы моцнай i працвiтаючай Беларусi. Ад усёй душы жадаю вам, паважаныя суайчыннiкi, невычэрпнай энергii, моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Сардэчна вiншую вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь i вялiкай гiстарычнай датай — 65-годдзем |
|