Польскія СМІ: Як скарыстаць будаўнічы бум у Беларусі?
3 июля 2009 Экономика и бизнес
Наша Ніва Пасля апошняй справаздачы PMR "Будаўнічы сектар Беларусі ў 2009 годзе — прагнозы развіцця на 2009-2011", пачалося актыўнае абмеркаванне беларускага будаўнічага рынку ў польскіх сродках масавай інфармацыі. Як адзначае "Gazeta Wyborcza", раней польскія інвестыцыі ішлі ў асноўным ва Украіну, але з-за глыбокага крызісу будаўнічы рынак там скараціўся больш чым на 55 працэнтаў. Расійскі будаўнічы рынак скараціўся прыкладна на адну пятую частку, а рынак у Казахстане на 8 працэнтаў. Тым часам у Беларусі назіраецца будаўнічы бум. Чым патлумачыць гэты феномен? Паводле справаздачы PMR (кампаніі, якая займаецца прадстаўленнем рынкавай інфармацыі міжнародным кампаніям), у краінах са слабай будаўнічай прамысловасцю праекты падтрымліваліся раней праз замежны капітал і галоўным чынам у форме крэдытаў. Калі ў выніку глабальнага фінансавага крызісу гэтыя крыніцы фінансавання вычарпаліся, многія будаўнічыя праекты былі прыпыненыя. Паводле "GW", у Беларусі большасць фінансавых інвестыцый ідзе з цэнтральнага бюджэту, таму іх рэалізацыя працягваецца. Роберт Обеткан , аналітык PMR у галіне будаўнічага рынку, адзначае, што рынак нерухомасці Беларусі не такі развіты, як у іншых краінах СНД, таму на ім няма тых жа з’яў, што назіраюцца у Расіі і Украіне: хаатычнага росту гарадоў ці перагрэву рынку. Ён адзначае, што Беларусь стала мэтавым аб’ектам экспансіі многіх замежных фірмаў, якія хочуць экспартаваць сюды будаўнічыя матэрыялы і тэхніку, а таксама выкупіць мясцовыя будаўнічыя кампаніі і нават стварыць новыя. Прэзідэнт Польскай гандлёва-прамысловай палаты будаўніцтва Збігнеў Бахман, які з’яўляецца добрым знаўцам усходніх рынкаў, упэўнены, што будаўнічы бум у Беларусі выкарыстаюць таксама польскія вытворцы будаўнічых матэрыялаў, у якіх пачаліся праблемы ў сувязі з крызісам. — Вы павінны выкарыстоўваць той факт, што наша прадукцыя мае там вельмі добрую рэпутацыю. — кажа ён. У якасці прыкладу Бахман прывёў факт таго, што былы пасол Беларусі ў Польшчы і цяперашні міністар культуры Павал Латушка прывёз з Польшчы апрацоўчыя матэрыялы для свайго дому пад Мінскам. Не пужае польскіх экспертаў і цяжкасці ў сувязі з вядзеннем бізнесу ў Беларусі. Роберт Обеткан прызнае, што гэта справа нялёгкая, але тым часам адзначае, што наша краіна стала больш зручнай для вядзення бізнесу, чым Расія і Украіна. А Збігнеў Бахман звярнуў увагу на лібералізацыю беларускай эканомікі — спрасцілася заканадаўства, якое тычыцца правядзення будаўнічых інвестыцый і правядзення тэндараў. Сайт inwestycje.pl адзначае, што агулам у 2009 годзе Беларусь плануе ўвесці 52 рэформы, накіраваных на лібералізацыю эканомікі. У тым ліку, улады збіраюцца спрасціць працэдуры сертыфікацыі і працэдуры, звязаныя з праектаваннем, будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю будынкаў , што безумоўна пабольшыць колькасць замежных інвестыцый у Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 июля 2009 Экономика и бизнес Наша Ніва Пасля апошняй справаздачы PMR "Будаўнічы сектар Беларусі ў 2009 годзе — прагнозы развіцця на 2009-2011", пачалося актыўнае абмеркаванне беларускага будаўнічага рынку ў польскіх сродках масавай інфармацыі.Як адзначае "Gazeta Wyborcza", раней польскія інвестыцыі ішлі ў асноўным ва Украіну,... |
|