21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Унікальны беларускі храм замаскіравалі пад лазню

19.09.2009 13:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

4 июля 2009 Культура
Сяргей Макафееў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Жыхар вёскі Ганчары Рыгор Бондзіч збудаваў царкву на ўласным гародзе. Яго сын сцвярджае: пасля на такі ж манер пачалі будаваць цэрквы ў беларускіх зонах. 

Тая самая ўнікальная царква збудаваная на гародзе сям’і Бондзічаў у вёсцы Ганчары Пінскага раёна. І сёння яна выглядае дагледжанай і цікавай. Стаіць сярод сліваў у пятнаццаці метрах ад цаглянай хаты. На цэркаўцы ўсталявана чатыры залацістыя купалы. 

Будаваў “храм на гародзе” Рыгор Максімавіч Бондзіч, які, на жаль, два гады таму адышоў у іншы свет.

Рыгор Максімавіч Бондзіч
 
Карэспандэнта Еўрарадыё сустрэў Павел Бондзіч, сын народнага адраджэнца праваслаўнай веры на Піншчыне. Сын пачаў расказваць пра ідэю будаўніцтва унікальнага храма з інтанацыяй нібы чытаў жыціе. Высветлілася, што сам Павел у свой час правучыўся два гады ў духоўнай семінарыі.   

Павел Бондзіч: “Мой бацька праваслаўны, дзе ён толькі ні быў, нават у Германіі быў... Усё пачалося ў 1990-1991 годзе. Бацька і яго сябар Віктар Лушчык ездзілі раней ў Пачаеў...”

Сын Павел Бондзіч натхнённа распавяда пра бацьку і яго царкву
 
Спадар Павел запэўнівае, што “храм на гародзе” меўся стаць першым крокам аднаўлення старажытнай Турава-Пінскай епархіі.

Павел Бондзіч: “Ездзілі-ездзілі, часцяком і я ездзіў. І па дарозе яны пазнаёміліся з адным чалавекам. І высветлілася, што ён скончыў менавіта Пінскую духоўную семінарыю. Так усталявалася сувязь. А потым з тым чалавекам згаварыліся: “А давай, можа, як-небудзь адродзім Турава-Пінскую епархію?”. Ездзілі неаднаразова да Філарэта, прыязджаў Філарэт не аднойчы сюды”.

А каб ворагі праваслаўнай веры не ўчынілі якога ліха, а па словах Паўла Бондзіча ў пачатку 90-х да веры далёка не ўсе ставіліся прыязна, бацька напачатку замаскіраваў сваю царкву пад лазню. А цікаўным людзям пра новую пабудову адказваў наступнае.

Павел Бондзіч: “Што ты тут, Максімавіч, будуеш? А ён кажа: “Лазню”. А калі ўжо ён пачаў дах, купалы ставіць, то ўсе зразумелі, што да чаго”.

Спадар Павел правёў нас у сваю цэркаўку. А там — іконы, сапраўдны разны алтар, іканастас, запаленыя свечкі. Усё — як у сапраўднай праваслаўнай царкве.
Павел Бондзіч расказвае, што хоць Турава-Пінскую епархію аднавіць не ўдалося (сёння існуе дзве епархіі — Тураўская і Пінская, — Еўрарадыё), але цэркаўка вёскі Ганчары стала пачаткам храмаў у беларускіх зонах.

Павел Бондзіч: “Епіскап Сцяфан асвячаў яе. Ён з-пад Мінска, служыў у Жыровічах. У гэтай царкве ёсць усё, толькі ў малых памерах. Пісалі бацьку нават з зонаў, пыталіся, што ды як. З таго часу і на зонах пачалі паўставаць такія самыя цэрквы”.

Сам Павел Бондзіч духоўную семінарыю не скончыў і сёння працуе ў прамысловасці. Службы ва ўнікальнай царкве не адбываюцца ўжо як чатыры гады. Але “храм на гародзе” вёскі Ганчары ўжо ўвайшоў у гісторыю хрысціянскай веры на Беларусі як адна з самых нестандартных святыняў.

У царквушцы ўсё такое ж, як у сапраўдным храме



Фота аўтара
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 июля 2009 Культура Сяргей Макафееў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Жыхар вёскі Ганчары Рыгор Бондзіч збудаваў царкву на ўласным гародзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика