Сусветная супольнасць павінна аб’яднаць намаганні для пераадолення глабальнага крызісу і іншых выклі
Сусветная супольнасць павінна аб’яднаць намаганні для пераадолення глабальнага крызісу і іншых выклікаў
Таварышы салдаты i афiцэры! Дарагiя ветэраны! Паважаныя суайчыннiкi i госцi Беларусi! Роўна 65 гадоў таму беларуская сталiца была вызвалена ад гiтлераўскiх акупантаў. Глыбока сiмвалiчна, што менавiта 3 лiпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь, тым самым звязваючы разам святыя для кожнага з нас паняццi — Свабода i Незалежнасць. Вызначыўшы гэту дату галоўным дзяржаўным святам, беларускi народ чарговы раз даказаў сваю мудрасць. Бо крынiцай нашага суверэнiтэту з'яўляюцца не папяровыя дэкларацыi, не заявы так званых нацыянальных лiдараў, а воля народа, яго павага да сваёй гераiчнай гiсторыi, да таго вельмi цяжкага i незабыўнага подзвiгу мiльёнаў салдат i афiцэраў, партызан i падпольшчыкаў, мiрных грамадзян, якiя перамаглi карычневую чуму. Хоць гiтлераўцам усё ж удалося прыйсцi на нашу зямлю, але паставiць на каленi беларускi народ яны так i не змаглi. Супрацiўленне ворагу набыло сапраўды ўсенародны характар. Акупантам процiстаялi больш як 1тыс. 200 партызанскiх атрадаў, 4 тыс. падпольных арганiзацый, якiя аб'ядноўвалi звыш 400 тыс. чалавек. Амаль паўтара мiльёна ўраджэнцаў рэспублiкi змагалiся на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. Больш як трыста з iх былi ўдастоены вышэйшага звання Героя Савецкага Саюза. Узорам ваеннага майстэрства i адной з самых яркiх старонак усёй Другой сусветнай вайны стала стратэгiчная наступальная аперацыя "Баграцiён". Яе паспяховае правядзенне дало магчымасць не толькi выгнаць фашыстаў з беларускiх зямель, але i стварыць умовы для поўнага вызвалення еўрапейскага кантынента. Мы памятаем i ганарымся подзвiгам пакалення Пераможцаў. Ветэраны Вялiкай Айчыннай былi i застаюцца самымi паважанымi i шануемымi грамадзянамi нашай краiны. У ваенныя гады, нягледзячы на аб'ектыўна iснуючыя супярэчнасцi i розныя палiтычныя ўстоi, заходнiя краiны ў барацьбе з нацызмам знаходзiлiся ў адным страi з савецкiм народам. Мы з цеплынёй успамiнаем лётчыкаў легендарнай эскадрыллi "Нармандыя-Нёман", польскiх, славацкiх, чэшскiх, югаслаўскiх партызанаў-антыфашыстаў. Гады Другой сусветнай вайны паказалi, што няма нiчога больш каштоўнага, чым згуртаванасць i яднанне краiн i народаў. Сёння для пераадолення глабальнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, прадухiлення распаўсюджвання ядзернай зброi, барацьбы з экстрэмiзмам i тэрарызмам мiжнароднай супольнасцi неабходна аб'ядноўваць намаганнi, паслядоўна праводзiць справядлiвую i мiралюбiвую палiтыку. У свеце не павiнна быць звышдзяржаў, якiя самi сябе надзялiлi правам дыктаваць умовы, як жыць суверэнным i незалежным дзяржавам. Кожны народ, кожная краiна маюць права на ўласны выбар свайго шляху развiцця. Гэта асноватворны прынцып мiжнародных адносiнаў. Таму Беларусь як адна з заснавальнiкаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый iмкнецца да зблiжэння народаў. Мы катэгарычна супраць вырашэння любых канфлiктаў ваенным шляхам. Значнасць ролi нашай краiны ў гарантаваннi бяспекi, падтрыманнi мiру ў еўрапейскiм рэгiёне нi ў каго не павiнна выклiкаць сумненняў. Вельмi важна, каб кожная дзяржава ўсведамляла сваю адказнасць перад сусветнай супольнасцю. Беларусь нязменна верная традыцыям мiру i добрасуседства. Мы лiчым сваiмi жыццёва важнымi iнтарэсамi развiццё ўсебаковага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва з усiмi дзяржавамi, захаванне i ўмацаванне iснуючых сiстэмаў мiжнароднай i рэгiянальнай бяспекi. Паслядоўна праводзiм збалансаваную шматвектарную знешнюю палiтыку. На жаль, апошнiм часам з'явiлiся спробы трактаваць прынцып шматвектарнасцi амаль што як здраднiцтва саюзнiкаў з боку Беларусi. Не слабее iмкненне працiўнiкаў беларуска-расiйскай iнтэграцыi ўбiць клiн у нашы адносiны. Я неаднаразова гаварыў i яшчэ раз падкрэслю — i хачу, каб гэта пачулi, перш за ўсё, расiяне i кiраўнiцтва Расii: Беларусь не гандлюе дружбай з Расiяй. Мы — брацкiя народы. Мы — адзiн народ. Наша агульная Вялiкая Перамога i сённяшнi юбiлей, якiя сiмвалiзуюць сумесны ўклад у разгром агрэсара, у вызваленне нашых народаў i ўсяго чалавецтва ад фашысцкага заняволення, тысячаразова перавышаюць узаемныя рознагалоссi i прэтэнзii. Разам мы вырашалi i вырашым любыя праблемы. За апошнiя 15 гадоў рэспублiцы неаднаразова прадказвалi эканамiчны крах i сацыяльныя ўзрушэннi. Але наш запас трываласцi дастатковы. На фоне сучасных канфлiктаў, тэрарыстычных актаў, якiя адбываюцца на розных кантынентах планеты, у Беларусi надзейна забяспечваюцца спакой i згода ў грамадстве, адзiнства народа, абарона ад ваенных пагроз i iншых знешнiх выклiкаў. Для таго каб так было i ў далейшым, мы паслядоўна i настойлiва ўмацоўваем сваю нацыянальную бяспеку, у тым лiку абараназдольнасць. Я хачу, каб беларускi народ ведаў, што наша армiя добра ўзброеная i падрыхтавана для абароны сваёй краiны. Нашы сыны, якiя аддаюць воiнскi доўг Радзiме, — гэта элiта грамадства. І мы павiнны зрабiць усё, каб яны мелi самую сучасную зброю, былi сацыяльна абаронены, i самае галоўнае, каб салдацкiя мацi былi ўпэўнены ў iх шчаслiвым лёсе. Людзi ў пагонах у нашай краiне нязменна карыстаюцца даверам i павагай. Мы дабiлiся таго, што служыць у беларускай армii стала пачэсна i прэстыжна. Дарагiя ветэраны! Нiзкi паклон, шчырыя словы ўдзячнасцi ўсiм, хто не шкадаваў сябе на фронце ў тыле, хто адрадзiў з руiн i попелу родную зямлю, аднавiў народную гаспадарку. Вы сумленна выканалi свой абавязак, вы адстаялi наша права быць грамадзянамi свабоднай краiны. Няхай вечна гарыць агонь, запалены ў гонар бяспрыкладнага гераiзму, гуманiзму i духоўнай велiчы савецкага салдата. Дарагiя суайчыннiкi! Сённяшняе свята — сiмвал адзiнства, мужнасцi, велiчы i стойкасцi нашага народа, пераемнасцi пакаленняў, вернасцi абавязку. Ён яшчэ раз нагадвае нам пра тое, што лёс Радзiмы, яе сучаснае i будучае залежаць ад кожнага з нас. I свой абавязак перад Айчынай мы выканаем з гонарам. Гэтак жа, як нашы бацькi i дзяды. Ад усёй душы вiншую вас са знамянальнай датай нашай гераiчнай гiсторыi! Слава беларускаму народу, якi адстаяў незалежнасць краiны! Вечная слава героям, якiя палi ў баях з ворагам i аддалi свае жыццi за свабоду i шчасце будучых пакаленняў! Гонар i слава абаронцам Айчыны! Ура!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветная супольнасць павінна аб’яднаць намаганні для пераадолення глабальнага крызісу і іншых выклі Выступленне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасцi i 65-й гадавiны вызвалення Рэспублiкi Беларусь
|
|