Аляксандр Лукашэнка: Беларускi народ здольны процiстаяць любому агрэсару
Аляксандр Лукашэнка: Беларускi народ здольны процiстаяць любому агрэсару
Гiстарычны вопыт беларускага народа, усвядомлены выбар свайго шляху развiцця патрабуюць пiльнасцi, пастаяннага клопату пра бяспеку дзяржавы, а таксама правядзення мiралюбiвай знешняй палiтыкi. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на прыёме ў гонар выпускнiкоў ваенных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi ў Палацы Рэспублiкi ў Мiнску. Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь захавала народную армiю, у краiне адноўлены прэстыж воiнскай службы i самая глыбокая павага да абаронцы Айчыны. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, мiнулае дало беларусам нямала суровых урокаў. "Галоўны з iх — з'яднаўшыся ў цяжкi час, наш народ здольны процiстаяць любому агрэсару, любой бядзе, з гонарам вытрымаць усе выпрабаваннi. Сёння, калi мiжнароднае супольнiцтва перажывае складаны час канфлiктаў i крызiсаў, гэта гучыць асаблiва актуальна", — адзначыў Прэзiдэнт Беларусi. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, Беларусь на мiжнароднай арэне дакладна вытрымлiвае курс добрасуседства, актыўна выступае за пабудову шматпалярнага свету, заснаванага на ўзаемнай павазе правоў, нацый i народаў. Аляксандр Лукашэнка перакананы, што стваральная праца беларускага народа i незалежнасць дзяржавы павiнны быць надзейна абаронены беларускай армiяй. "Вам, паважаныя таварышы, трэба будзе пастаянна асвойваць усё новае i перадавое, каб iнтэнсiўна нарошчваць баявыя магчымасцi нашай армii, вырашаць складаныя i адказныя задачы падтрымання баявой гатоўнасцi злучэнняў i воiнскiх часцей, навучаць i выхоўваць падначаленых. Бо дасягненне прафесii афiцэра не заканчваецца з атрыманнем дыплома", — падкрэслiў Прэзiдэнт, звяртаючыся да афiцэраў. У снежнi 2008 года зацверджаны новы план абароны дзяржавы, якi ўлiчвае змяненнi ў падыходах да вядзення ўзброенай барацьбы. Прынята Канцэпцыя будаўнiцтва i развiцця Узброеных Сiлаў да 2020 года. Сур'ёзным экзаменам на прафесiйную сталасць для афiцэраў у гэтым годзе стане аператыўна-стратэгiчнае вучэнне "Захад-2009". "Гэта чарговы значны крок у падрыхтоўцы Узброеных Сiлаў i ўдасканаленнi дзеючай сiстэмы забеспячэння бяспекi дзяржавы", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт таксама адзначыў, што ў сучасных умовах поспеху дабiваецца той, хто ў сваёй напружанай i адказнай службе зможа злучыць разам атрыманыя веды i навыкi з вельмi высокай арганiзаванасцю i поўнай самааддачай у справе служэння Айчыне. Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што ў армейскiх радах не павiнна быць месца нiякiм праяўленням нестатутных адносiнаў, п'янства i iншых злачынстваў. Ён папрасiў выпускнiкоў ваенных ВНУ ўнiкаць ва ўсе тонкасцi армейскiх калектываў, якiя iм трэба будзе ўзначалiць, у штодзённыя праблемы кожнага падначаленага. "Прад'яўляючы да iх высокiя патрабаваннi, навучаючы ваеннай прафесii, будзьце для iх не проста настаўнiкам, але i бацькам родным. Захапляйце асабiстым прыкладам узорнага выканання службовага абавязку i самаадданай вернасцi воiнскай прысязе. Кiраўнiцтва краiны i беларускi народ вераць у вас. Дык будзьце ж дастойныя гэтага высокага даверу", — сказаў Прэзiдэнт. На прыёме прысутнiчалi 183 выпускнiкi факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў i камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэмii Беларусi, а таксама ваенных акадэмiй Расii. З iх 60 чалавек скончылi расiйскiя ваенныя ВНУ, у тым лiку 30 атрымалi дыплом з адзнакай i 5 — з адзнакай i залатым медалём. Прэзiдэнт Беларусi ад усёй душы павiншаваў выпускнiкоў са знамянальнай i сапраўды этапнай падзеяй у iх жыццi. Ён назваў сiмвалiчным, што яны завяршылi вучобу менавiта ў год святкавання вялiкай гiстарычнай даты — 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. "Я хачу, каб вы былi дастойнымi прадаўжальнiкамi ратных подзвiгаў дзядоў i бацькаў", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка на прыёме ўручыў генеральскiя пагоны прадстаўнiкам беларускiх сiлавых структур. Новыя генеральскiя пагоны ўручаны дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекi Беларусi Юрыю Жадобiну i старшынi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Беларусi Вадзiму Зайцаву. Ім прысвоена чарговае воiнскае званне генерал-лейтэнанта. Генеральскiя пагоны атрымалi намеснiк дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Беларусi Станiслаў Зась, начальнiк галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення — намеснiк начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiлаў Беларусi Iгар Лаўрыненка, першы намеснiк старшынi Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi Андрэй Гарулька. Iм прысвоена чарговае воiнскае званне генерал-маёра. Намеснiк мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях Беларусi Аляксандр Ганчароў стаў генерал-маёрам унутранай службы, намеснiк старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Леанiд Досаў атрымаў персанальнае званне дзяржаўнага саветнiка мытнай службы III рангу. "У нас у Беларусi не так многа генералаў, i атрымаць гэта званне не так проста. Быць генералам — гэта вяршыня ў службе любога ваеннаслужачага", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных генералаў i выпускнiкоў ваенных ВНУ Беларусi i Расii. Кiраўнiк дзяржавы пажадаў генералам дастойна i з гонарам несцi на плячах гэтыя пагоны, а iншым афiцэрам — iмкнуцца да таго, каб стаць генераламi. 6 лiпеня была аб'яўлена Падзяка Прэзiдэнта Беларусi дзевяцi выпускнiкам акадэмiй за выдатную вучобу i ўзорнае выкананне воiнскага абавязку. Сёння кiраўнiк дзяржавы асабiста ўручыў падзякi афiцэрам, якiя вызначылiся. У ходзе прыёму Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў неабходнасць далейшага развiцця ваеннай адукацыi ў Беларусi. "Любы працэс толькi тады нечага варты, калi ён развiваецца. Ваенную акадэмiю Беларусi трэба развiваць. I гэта вельмi выгадна. Беларусi трэба запрашаць замежных спецыялiстаў, ваенных для атрымання адукацыi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта будзе таксама падштурхоўваць i нашу ваенную сiстэму адукацыi. Развiццю ваеннай адукацыi з мэтай падрыхтоўкi высакакласных спецыялiстаў для Узброеных Сiлаў i дружалюбных нам дзяржаў будзе ўдзяляцца вялiкая ўвага". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гiстарычны вопыт беларускага народа, усвядомлены выбар свайго шляху развiцця патрабуюць пiльнасцi, пастаяннага клопату пра бяспеку дзяржавы, а таксама
|
|