Савецкi самалёт часоў вайны падымаюць з балота
Савецкi самалёт часоў вайны падымаюць з балота
У Дубровенскiм раёне з балота падымаюць самалёт часоў Вялiкай Айчыннай. Работы пачалiся ў пачатку лiпеня. Унутры ўжо знайшлi астанкi ваеннага лётчыка. Мяркуецца, што ён тут загiнуў не адзiн. Як паведамiў уласнаму карэспандэнту "Звязды" арганiзатар унiкальнай акцыi, дэпутат з Санкт-Пецярбурга Сяргей Уладзiмiравiч Харланцьеў, самалёт пакуль яшчэ не выцягнулi. Для гэтага выклiкалi ваенных з батальёна, якi спецыялiзуецца на ажыццяўленнi такiх работ. Па версii пошукаўцаў, у балоце ў раёне вёсак Вежкi i Пуцяцiна ляжыць штурмавiк "IЛ-2" вагой каля двух тон. Як расказаў Сяргей Харланцьеў, самалёт будзе рэстаўраваны i ў якасцi экспаната зойме дастойнае месца на аэрадроме Баравая Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ. А лётчык будзе дастойна пахаваны. Расiйскi дэпутат — наш зямляк. Родам са Шклоўшчыны. Ён з'яўляецца адным са стваральнiкаў некамерцыйнага музея "Рэха вялiкiх бiтваў", якi знаходзiцца ў горадзе Шлiсельбург Ленiнградскай вобласцi. — Цяперашняму пакаленню, якое расце на амерыканскiх фiльмах, трэба дакрануцца да гiсторыi, каб разумець мiнулае Радзiмы i ганарыцца сваiмi дзядамi, iх гераiчнымi подзвiгамi, — кажа Сяргей Харланцьеў. — Мы хочам падняць самалёт, каб аддаць данiну памяцi тым, хто загiнуў. Iмёны ўсiх героеў Вялiкай Айчыннай павiнны быць устаноўлены... Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дубровенскiм раёне з балота падымаюць самалёт часоў Вялiкай Айчыннай. Работы пачалiся ў пачатку лiпеня. Унутры ўжо знайшлi астанкi ваеннага лётчыка. |
|