Мор цi не мор?
Мор цi не мор?
Сітуацыя Прайшлi чуткi, што на рацэ Ведрыч, каля вёскi Лiскi ў Рэчыцкiм раёне, загiнула многа рыбы. Мясцовыя жыхары расказваюць, што бачылi не толькi малькоў, але i дарослых рыбiн, якiя плавалi тут уверх жыватом. На месца здарэння выехалi супрацоўнiкi МНС разам са спецыялiстамi Рэчыцкай раённай iнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. З'явiлася падазрэнне, што ў ваду трапiлi ядахiмiкаты з палёў i атруцiлi рыбу. Былi ўзятыя пробы, i, на ўсялякi выпадак, для прадухiлення пападання хiмiкатаў у Днепр, на Ведрычы супрацоўнiкамi атрада РУП "Беларуснафта" i рэчыцкiмi выратавальнiкамi ў двух месцах былi ўсталяваны гумаватканыя бонавыя загароды. Тым часам экспертыза пробаў, праведзеная санiтарна-эпiдэмiялагiчнай службай Гомельскай вобласцi, паказала, што цяпер у вадзе ракi Ведрыч утрымлiваецца небяспечна нiзкае ўтрыманне кiслароду: толькi ад 0,14 да 0,81 мiлiлiтра на лiтр. Гэта ў 5-7 разоў нiжэй за норму. Як адзначыў старшыня Гомельскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i навакольнага асяроддзя Алег Акушка, такая сiтуацыя стварылася з-за таго, што сёлета вада моцна прагрэлася пад спякотным сонцам i ў ёй пачалiся звычайныя хiмiчныя працэсы гнiення раслiннасцi. Да таго ж, высокае ўтрыманне жалеза ў вадзе таксама садзейнiчала паморку рыбы. Мiж iншым, гэта з'ява не адзiнкавая, падкрэслiў суразмоўца, i штогод пры пэўных умовах надвор'я назiраюцца падобныя выпадкi. А вось нi нафтапрадуктаў, нi пестыцыдаў, нi нiтратаў у рацэ Ведрыч на гэты момант не выяўлена. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшлi чуткi, што на рацэ Ведрыч, каля вёскi Лiскi ў Рэчыцкiм раёне, загiнула многа рыбы. Мясцовыя жыхары расказваюць, што бачылi не толькi малькоў, |
|