Апошнi шавец Палесся пiсаў на вайне пахаванк"
Апошнi шавец Палесся пiсаў на вайне пахаванк"
Я знайшоў яго па падказцы жыхароў Давыд-Гарадка, у якiх на гарышчах яшчэ захоўваюцца боты, пашытыя паўстагоддзя таму i нават даўней. Вы чулi, каб пра боты казалi "вуцяжкi", каб халявы гэтых ботаў былi вышэйшыя за калена? Я ўяўлення не меў, пакуль на ўласныя вочы не пабачыў гэты арыгiнальны абутковы выраб, зроблены з суцэльнага кавалка ялавiчнай скуры, без швоў, замест жалезных цвiкоў у яго падэшвы заганялiся драўляныя. Зносу такому абутку не было. Гэта цяпер здзiўляешся, раней жа на Палессi боты-выцяжкi былi звычайнымi. I спецыялiстаў было тады процьма. Асаблiва ў месце сапраўдных майстроў — Давыд-Гарадку. "Цяпер я апошнi "шовэц", — кажа на палескi манер Мiхаiл Паўлавiч Дзiсь, адкладваючы ўбок шавецкi рыштунак i адсоўваючыся ад швачнай машынкi знакамiтай фiрмы "Зiнгер". За шкельцамi тоўстых лiнзаў акуляраў блiшчаць жывыя i дапытлiвыя вочы, нягледзячы на тое, што майстру праз некалькi дзён будзе дзевяноста. Унiкальная асоба, згадзiцеся. Ён яшчэ шые, яшчэ запатрабаваны! Разгаварылiся. Я ледзь паспяваў за iм занатоўваць успамiны. — Шыць навучыўся ад бацькi. Першыя боты пашыў у пятнаццаць гадоў i зарабiў за iх дваццаць злотых (пуд збожжа ў той час каштаваў два злотыя). А ваяваць пайшоў у абмотках, бо бедны быў. На вайне Мiхаiл Дзiсь быў кулямётчыкам 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем Жукава. Прызнаецца, што цяжка давялося i пад Рыгай, i на Вiсле, i на Одары. Але дайшоў да рэйхстага... А яшчэ ён быў ротным пiсарам, пiсаў "пахаванкi" на загiнулых аднапалчан. Вярнуўся з вайны толькi ў 1946-м. "Скажы, чаму пасля вайны нам забаранялi шыць, як, дарэчы, i ўсялякую ручную i вельмi патрэбную працу? Вось i сышлi добрыя майстры". Цяпер ветэран-шавец шые "бурачкi" для жанчын, унты на зiму замест валёнак. Зразумела, гэта не "вуцяжкi" трыццатых гадоў i нават не скураныя боцiкi для моднiц шасцiдзесятых. Тым не менш праца мадэльная, толькi сапраўднаму майстру пад сiлу. Усё ж не фабрычная штампоўка. Як нi iмкнуся, не магу ўявiць сучаснага пятнаццацiгадовага падлетка за шавецкiм столiкам з рыштункам, якi мог бы пашыць нават самы звычайны абутак. А вось Мiхаiла Паўлавiча Дзiся ўяўляю лёгка. Ён нарадзiўся такiм: з iголкаю ў руках. Анатоль Кляшчук. г. Давыд-Гарадок, Столiнскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я знайшоў яго па падказцы жыхароў Давыд-Гарадка, у якiх на гарышчах яшчэ захоўваюцца боты, пашытыя паўстагоддзя таму i нават даўней. Вы чулi, каб пра |
|