21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Панiжэннем не караюць

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Панiжэннем не караюць

Калi мы кажам, што кожны работнiк мае пэўныя абавязкi, то нельга забываць i пра "адваротны бок медаля" — абавязкi працадаўца. На жаль, часта апошняе застаецца нiбыта за кадрам, а мiж тым статыстыка сведчыць, што летась праверкi заканадаўства аб працы былi праведзены больш чым у 25 тысячах арганiзацый краiны i па сутнасцi нiводны вiзiт дзяржiнспектара не абышоўся без канстатацыi таго цi iншага парушэння.  

Прычыны маглi быць рознымi: ад простага няведання да свядомага грэбавання прававымі нормамі. Але наступствы ў большасцi выпадкаў аднолькавыя — вiнаватыя службовыя асобы панеслi пакараннi. Якiя i за што? Менавiта гэтай тэме i была прысвечана чарговая оn-linе канферэнцыя з удзелам спецыялiстаў Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны: начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i нагляду Алены Камiсаравай, намеснiка начальнiка прававога забеспячэння i нагляду Вадзiма Браташа, намеснiка начальнiка ўпраўлення арганiзацыi нагляду i кантролю Тамары Крамко i кансультанта Марыны Грышукевiч.

Дамовы перш за ўсё

 

Прычыны маглi быць рознымi: ад простага няведання да свядомага грэбавання прававымі нормамі. Але наступствы ў большасцi выпадкаў аднолькавыя — вiнаватыя службовыя асобы панеслi пакараннi. Якiя i за што? Менавiта гэтай тэме i была прысвечана чарговая оn-linе канферэнцыя з удзелам спецыялiстаў Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны: начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i нагляду Алены Камiсаравай, намеснiка начальнiка прававога забеспячэння i нагляду Вадзiма Браташа, намеснiка начальнiка ўпраўлення арганiзацыi нагляду i кантролю Тамары Крамко i кансультанта Марыны Грышукевiч.

Дамовы перш за ўсё

Фiнансавы стан арганiзацыi — рэч заўсёды галоўная. Але якой бы складанай сiтуацыя нi была, яна не можа лiчыцца "ўважлiвай прычынай" для затрымкi выплаты зарплаты. Работнiкi павiнны атрымлiваць свае грошы ў днi, вызначаныя ў калектыўным або працоўным дагаворы. У адваротным выпадку вiнаватым пагражае штраф: у памеры ад 10 да 100 базавых велiчынь на юрыдычную асобу i ад 4 да 20 базавых велiчынь — на наймальнiка або яго ўпаўнаважаную асобу.

Дарэчы, аналагiчнае пакаранне Кодэкс аб адмiнiстрацыйных парушэннях прадугледжвае i яшчэ ў адным выпадку — калi ў арганiзацыi ў адвольным парадку змяняюцца тэрмiны выплат. А ў сваю чаргу гэтыя тэрмiны вызначаюцца зноў-такi калектыўным ці працоўным дагаворам.

"Кампенсацыi" ў любым выпадку

Не сакрэт, што стаўленне да практыкi заключэння кантрактаў далёка не адназначнае. Але тут жа нялiшне нагадаць: для работнiка, якi заняты на ўмовах тэрмiновага дагавора, вызначаныя пэўныя "кампенсацыi" — павелiчэнне тарыфнай стаўкi цi акладу да 50 % i даванне да 5 дадатковых дзён адпачынку. Пры гэтым павышэнне акладу ўсяго на 1 % i толькi 1 "лiшнi" дзень адпачынку парушэннем не будзе. А вось адсутнасць такiх "бонусаў" увогуле — ужо так. Прычым у гэтым выпадку ёсць падстава звярнуцца ў дзяржiнспекцыю працы — упаўнаважаную службовую асобу пакараюць штрафам ад 4 да 20 базавых велiчынь.

Закон не "забываюць"

Таксама вельмi "папулярнае" парушэнне — затрымка выдачы работнiку працоўнай кнiжкi пры звальненнi. Нiбыта некалькi дзён "адтэрмiноўкi" — справа не страшная. Аднак санкцыi ў дачыненнi да ўпаўнаважанай службовай асобы наймальнiка тут будуць усё тыя ж: штраф ад 4 да 20 базавых велiчынь. I, апроч таго, наймальнiк можа вызначыць сваёй упаўнаважанай асобе дадатковае "пакаранне" ў выглядзе прыцягнення да дысцыплiнарнай адказнасцi.

Хто хавае — рызыкуе

Яшчэ адна сур'ёзная тэма — бяспека працы. Скаргаў з боку работнiкаў тут шмат, таму нялiшне ведаць: парушэнне тэхнiкi бяспекi, правiлаў па ахове працы цi прамысловай санiтарыi наймальнiкам цi адказнай асобай можа пацягнуць за сабой штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — нават да 300 БВ. Прычым у выпадку паўтарэння гэтых жа парушэнняў на працягу года "стаўкi" ўзрастаюць: штраф у дачыненнi да наймальнiка цi адказнай асобы ўжо вагаецца ў межах 30—50, а ў дачыненнi да юрыдычнай асобы — у межах 100—400 базавых велiчынь.

Адметна, што Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях вызначае адказнасць i за спробу... "не афiшаваць" няшчаснае здарэнне на вытворчасцi або прафесiйнае захворванне. У такiм выпадку наймальнiк можа заплацiць штраф ад 2 да 10, iндывiдуальны прадпрымальнiк — ад 10 да 50, а юрыдычная асоба — ад 50 да 100 базавых велiчынь.

Калi бухгалтар памылiўся...

Застрахавацца ад бухгалтарскiх памылак немагчыма. Аднак пытанне ў iншым: што чакае бухгалтара, якi няправiльна налiчыў грошы i тым самым нанёс арганiзацыi матэрыяльны ўрон у памеры... менш за сваю зарплату?

Зрэшты, адказ тут вiдавочны: суму ўрону ўтрымаюць з заробку бухгалтара. Аднак пры гэтым наймальнiк абавязаны запатрабаваць пiсьмовае тлумачэнне, выдаць распараджэнне аб утрыманнi ўрону не пазней чым праз два тыднi з дня яго "адкрыцця" i пачаць "спаганяць" выплаты не раней чым праз 10 дзесяць дзён пасля адпаведнага паведамлення работнiку.

На падзел патрэбна згода

Пры складаннi графiку водпускаў работнiк выказаў пажаданне адпачыць без перапынкаў. Кiраўнiк вырашыў па-iншаму i падзялiў водпуск на дзве часткi. А ў вынiку — парушыў заканадаўства. Яно вызначае, што за выключэннем асобных, прадугледжаных калектыўным дагаворам выпадкаў, падзел на часткi (адна з якiх не можа быць меншай за 14 каляндарных дзён) магчымы толькi па ўзаемнай згодзе. I калi такой згоды работнiк не даў, то ён можа аспрэчыць рашэнне наймальнiка ў камiсii па працоўных спрэчках цi ў судзе.

Без тлумачальнай — немагчыма

Падстаў для прыцягнення работнiкаў да дысцыплiнарнага спагнання шмат. Але бяда ў iншым: часта гэта робiцца з парушэннямi. У прыватнасцi, наймальнiкамi не вытрымлiваюцца тэрмiны (не пазней за адзiн месяц з дня высвятлення i шэсць месяцаў з дня здзяйснення), з работнiка не бяруць тлумачальную запiску, не знаёмяць з загадам пад роспiс на працягу 5 дзён. I больш за тое: калi-нiкалi наймальнiк выкарыстоўвае спагнаннi, якiя не прадугледжваюцца заканадаўствам, — скажам, строгiя вымовы цi нават перавод на пасаду з больш нiзкай аплатай...

Выйсце ў гэтым выпадку — таксама зварот у iнспекцыю працы. Дзяржiнспектарам дадзена права складаць пратаколы на наймальнiкаў — гэтыя пратаколы накiроўваюцца на разгляд суда. Прычым у вынiку вiнаватыя службовыя асобы наймальнiка могуць заплацiць штраф ад 20 да 100 базавых велiчынь.

Спрачайся. Але з дагаворам

Як сцвярджаюць у дэпартаменце, аднавiць свае правы i прыцягнуць да адказнасцi вiнаватых наймальнiкаў цалкам рэальна. Але пры адной вельмi важнай умове — наяўнасцi працоўнага дагавора з абавязковым указаннем канкрэтнай зарплаты на дзень яго падпiсання, тэрмiнаў выплаты заробкаў, працягласцi асноўнага i дадатковага водпуску, рэжыму працы i адпачынку. Прычым сам дагавор павiнен быць абавязкова пiсьмовым. Бо даказаць што-небудзь на падставе вусных дамоўленасцяў — амаль нерэальна.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi мы кажам, што кожны работнiк мае пэўныя абавязкi, то нельга забываць i пра "адваротны бок медаля" — абавязкi працадаўца. На жаль, часта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика