Калi ў першай дзеi ёсць стрэльба...
Калi ў першай дзеi ёсць стрэльба...
Егер, якi выйшаў на незаконнае паляванне, стаў ахвярай замест звера. 38-гадовы супрацоўнiк Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка вывеў на начное паляванне ва ўрочышча Лозы каля вёскi Руднiшча Лельчыцкага раёна свайго 39-гадовага знаёмага, рабочага мясцовага прадпрыемства мелiярацыйных сiстэм. Той зрабiў стрэл карцеччу з паляўнiчай стрэльбы 16-га калiбру ў бок магчымага з'яўлення звера. Але трапiў у сябра, якi прывёў яго на паляванне. Егер памёр на месцы здарэння, а грамадзянiн кiнуў сваю стрэльбу ў мелiярацыйны канал. Затрыманы не з'яўляецца паляўнiчым, а зброя, з якой адбыўся ракавы стрэл, яму дасталася ў спадчыну ад нядаўна памерлага сваяка. У рэанiмацыi Рэчыцкай раённай бальнiцы цяпер знаходзiцца яшчэ адзiн аматар палявання без лiцэнзii. 36-гадовы гамяльчанiн выйшаў у лес разам з 58-гадовым пенсiянерам з вёскi Старая Якiмаўка Рэчыцкага раёна. Кабана выгнаць не атрымалася i блiжэй да вечара паляўнiчыя вырашылi адпачыць. Маладзейшы мужчына папрасiў у старэйшага паказаць яго стрэльбу, i калi вяртаў яе ствалом на сябе, уладальнiк зброi, якi ўзяў яе за прыклад, выпадкова зачапiў узведзены спускавы кручок. Вынiк стрэлу: скразное раненне ў пах. У парушэнне вызначаных правiлаў на прывале стрэльба не была разраджана i быў узведзены спускавы кручок. Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Егер, якi выйшаў на незаконнае паляванне, стаў ахвярай замест звера. 38-гадовы супрацоўнiк Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка |
|