21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дажджы iдуць,а грыбы не растуць

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дажджы iдуць,а грыбы не растуць Лепшае надвор'е для грыбоў i прыдумаць цяжка — ноччу дождж i парнасць. I хоць на базары толькi лiсiчкамi гандлююць, вырашыў паехаць на правераныя часам мясцiны — пад Слонiм.   У чатыры гадзiны мабiльнiк зайграў бадзёрую мелодыю, i я расчынiў акно. Сыпаў цiхi дождж, i, пастаяўшы з хвiлiну, пайшоў спаць, але доўга не вытрымаў i падаўся ў гараж, бо грыбы — гэта хранiчная хвароба. Бывае, едзем са знаёмым на дызелi пад той жа Слонiм. Мой спадарожнiк глядзiць у акно i пачынае хвалявацца. У кустах пры чыгунцы бачныя сыраежкi, мухаморы... I хоць да нашага прыпынку яшчэ кiламетраў дзесяць, чалавека пачынаюць бiць дрыжыкi. Ён не можа ўсядзець на месцы i задоўга да выхаду iдзе ў тамбур.У чатыры гадзiны мабiльнiк зайграў бадзёрую мелодыю, i я расчынiў акно. Сыпаў цiхi дождж, i, пастаяўшы з хвiлiну, пайшоў спаць, але доўга не вытрымаў i падаўся ў гараж, бо грыбы — гэта хранiчная хвароба. Бывае, едзем са знаёмым на дызелi пад той жа Слонiм. Мой спадарожнiк глядзiць у акно i пачынае хвалявацца. У кустах пры чыгунцы бачныя сыраежкi, мухаморы... I хоць да нашага прыпынку яшчэ кiламетраў дзесяць, чалавека пачынаюць бiць дрыжыкi. Ён не можа ўсядзець на месцы i задоўга да выхаду iдзе ў тамбур.

Дарога свабодная, дождж суцiшыўся, i праз 15 хвiлiн машына з моста над "алiмпiйкай" павярнула да Новай Мышы. Мелiярацыйныя канавы перапоўненыя, i вада залiла сенажаць. Старадаўняе мястэчка абмiнулi па аб'язной магiстралi, праехалi мiма Жамчужнага — "пасёлка развiтога сацыялiзму". Тут дамы ў некалькi паверхаў, а агароды для вяскоўцаў — у полi, за вярсту ад дома.

Наперадзе 15 км роўнага асфальту, i так аж да Палонкi. Палi наўкол зелянеюць, але калi надвор'е не зменiцца, то плакалi нашы запланаваныя цэнтнеры. Месцамi пшанiцу i ячмень моцна паклала — уражанне, што на палях асфальтавы каток паездзiў.

За мосцiкам, у нiзiне, ляжыць Палонка. Рэчка Iса хоць i невялiкая, але даволi маляўнiчая, а пра мястэчка так не скажаш. Сёння ў Палонцы нiчога адметнага няма, хоць гiсторыя ў вёскi багатая. У 1660 годзе шляхецкае войска гетмана П. Сапегi пад Палонкай нанесла паражэнне ваяводзе Хаванскаму, ды i пазней тут палкi Вялiкага Княства ўступалi ў схватку з непрыяцелем.

За Палонкай асфальт закончыўся i цяпер кiламетраў восем лесам — па гравiйцы. Хоць дарога i не з горшых, але дужа не разгонiшся — ямы трапляюцца. Як толькi мiнулi мяжу з Гродзеншчынай, то i спынiлiся на абочыне.

Жонка засталася ў машыне за вартаўнiка, а я з сынам, прыхапiўшы кашы ды пакеты на ўсякi выпадак, падалiся на аблюбаваныя мясцiны — кiламетры за чатыры.

Iсцi ў грыбы наўздагад — марная трата часу. Iншая справа, калi ведаеш, што ў гэтым месцы можна набраць баравiкоў i ў тым — таксама, але цёмных, бо на тоўстых ножках пад елкамi растуць. У апенек i зялёнак свае мясцiны, i, бывала, у грыбны год пакуль да iх дойдзеш, то грыбоў поўныя кашы набярэш — розных. А затым сартуеш — пакiдаеш толькi баравiкi. Здаралася выкiдваць i баравiкi — замяняць больш маладымi. Усё як у жыццi. Калi ёсць выбар, то можна перабiраць.

Увайшлi ў лес, а на вочы грыбы не трапляюцца, а гэта кепская прыкмета. Калi грыбы ёсць, то яны на кожным кроку. А тут прайшлi з паўкiламетра i, акрамя некалькiх нахiленых сыраежак, — нiчога.

У лесе вiльготна i цёпла, але грыбы жывуць паводле сваiх законаў. Вунь добры ўраджай на рыжыкi толькi адзiн раз на восем гадоў бывае. Лiчыцца, што баравiкi-каласавiкi з'яўляюцца тады, калi жыта каласiцца, але гэта не заўсёды так.

Некалькi разоў падалося, што трапiлi на баравiкi. Вырвалi адзiн-другi, а капялюшыкi знiзу ружовыя. Не паверылi вачам, пакаштавалi на язык — так, жоўчны грыб.

Праверылi ўсе знаёмыя мясцiны i назбiралi лiсiчак. Можа, кiлаграм — на дваiх малавата. Праз тыдзень настане час гэтых грыбоў, а пакуль што лiсiчкi толькi вылазяць на свет божы.

Акрамя нас, грыбнiкоў у лесе не было, а вось чарнiцы жанчыны збiралi. Ягад шмат i буйныя, але нас яны не цiкавiлi. Праўда, сунiцы зрэдку зрывалi, бо iх таксама багата. А калi вярталiся да машыны, усё ж знайшлi два баравiкi. Яшчэ маленькiя, i адзiн з iх моцна чарвiвы.

Пры ўсiх прыкметах ёсць адна самая правераная i якая яшчэ нiводнага разу не падвяла. Калi на рынку з'явiлiся мужчыны з пакамечанымi тварамi i са смуткам у вачах ды з кашамi грыбоў у руках — можна ехаць у лес. А пакуль некалькi жанчын прапаноўваюць у слоiках лiсiчкi — яшчэ не грыбная пара.

Загнаў машыну ў гараж i, калi вяртаўся дамоў, на аўтобусным прыпынку сустрэў знаёмага — Мiшу Пiкуса.

— Ты адкуль? — пытаецца. Вiдаць, яго зацiкавiў мой выгляд — не нядзельны.

— Ды вось у грыбы ездзiлi.

— I як, многа назбiралi?

— Можа, якi кiлаграм лiсiчак.

— I куды ездзiў? — ажывiўся знаёмы.

— Кiламетраў за трыццаць пяць, пад Слонiм.

— Якi сэнс ва ўсiм гэтым, — здзiвiўся Мiша, — пайшоў бы на рынак i за грошы, якiя аддаў на бензiн, купiў два кiлаграмы лiсiчак, i ногi ў цябе сухiя былi б, i кляшча не баяўся б...

Падышоў аўтобус, i Пiкус, прыцiснуўшы да грудзей кейс, стаў у чаргу да дзвярэй.

I сапраўды, якое лiха пагнала мяне сёння ў лес? — падумаў я. Вось у наступныя выхадныя... Але сцэнарый, падазраю, паўторыцца.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

епшае надвор'е для грыбоў i прыдумаць цяжка — ноччу дождж i парнасць. I хоць на базары толькi лiсiчкамi гандлююць, вырашыў паехаць на правераныя часам мясцiны — пад Слонiм.

У чатыры гадзiны мабiльнiк зайграў бадзёрую мелодыю, i я расчынiў акно. Сыпаў цiхi дождж, i, пастаяўшы з хвiлiну, пайшоў спаць, але доўга не вытрымаў i падаўся ў гараж, бо грыбы — гэта хранiчная хвароба. Бывае, едзем са знаёмым на дызелi пад той жа Слонiм. Мой спадарожнiк глядзiць у акно i пачынае хвалявацца. У кустах пры чыгунцы бачныя сыраежкi, мухаморы... I хоць да нашага прыпынку яшчэ кiламетраў дзесяць, чалавека пачынаюць бiць дрыжыкi. Ён не можа ўсядзець на месцы i задоўга да выхаду iдзе ў тамбур.

Дарога свабодная, дождж суцiшыўся, i праз 15 хвiлiн машына з моста над "алiмпiйкай" павярнула да Новай Мышы. Мелiярацыйныя канавы перапоўненыя, i вада залiла сенажаць. Старадаўняе мястэчка абмiнулi па аб'язной магiстралi, праехалi мiма Жамчужнага — "пасёлка развiтога сацыялiзму". Тут дамы ў некалькi паверхаў, а агароды для вяскоўцаў — у полi, за вярсту ад дома.

Наперадзе 15 км роўнага асфальту, i так аж да Палонкi. Палi наўкол зелянеюць, але калi надвор'е не зменiцца, то плакалi нашы запланаваныя цэнтнеры. Месцамi пшанiцу i ячмень моцна паклала — уражанне, што на палях асфальтавы каток паездзiў.

За мосцiкам, у нiзiне, ляжыць Палонка. Рэчка Iса хоць i невялiкая, але даволi маляўнiчая, а пра мястэчка так не скажаш. Сёння ў Палонцы нiчога адметнага няма, хоць гiсторыя ў вёскi багатая. У 1660 годзе шляхецкае войска гетмана П. Сапегi пад Палонкай нанесла паражэнне ваяводзе Хаванскаму, ды i пазней тут палкi Вялiкага Княства ўступалi ў схватку з непрыяцелем.

За Палонкай асфальт закончыўся i цяпер кiламетраў восем лесам — па гравiйцы. Хоць дарога i не з горшых, але дужа не разгонiшся — ямы трапляюцца. Як толькi мiнулi мяжу з Гродзеншчынай, то i спынiлiся на абочыне.

Жонка засталася ў машыне за вартаўнiка, а я з сынам, прыхапiўшы кашы ды пакеты на ўсякi выпадак, падалiся на аблюбаваныя мясцiны — кiламетры за чатыры.

Iсцi ў грыбы наўздагад — марная трата часу. Iншая справа, калi ведаеш, што ў гэтым месцы можна набраць баравiкоў i ў тым — таксама, але цёмных, бо на тоўстых ножках пад елкамi растуць. У апенек i зялёнак свае мясцiны, i, бывала, у грыбны год пакуль да iх дойдзеш, то грыбоў поўныя кашы набярэш — розных. А затым сартуеш — пакiдаеш толькi баравiкi. Здаралася выкiдваць i баравiкi — замяняць больш маладымi. Усё як у жыццi. Калi ёсць выбар, то можна перабiраць.

Увайшлi ў лес, а на вочы грыбы не трапляюцца, а гэта кепская прыкмета. Калi грыбы ёсць, то яны на кожным кроку. А тут прайшлi з паўкiламетра i, акрамя некалькiх нахiленых сыраежак, — нiчога.

У лесе вiльготна i цёпла, але грыбы жывуць паводле сваiх законаў. Вунь добры ўраджай на рыжыкi толькi адзiн раз на восем гадоў бывае. Лiчыцца, што баравiкi-каласавiкi з'яўляюцца тады, калi жыта каласiцца, але гэта не заўсёды так.

Некалькi разоў падалося, што трапiлi на баравiкi. Вырвалi адзiн-другi, а капялюшыкi знiзу ружовыя. Не паверылi вачам, пакаштавалi на язык — так, жоўчны грыб.

Праверылi ўсе знаёмыя мясцiны i назбiралi лiсiчак. Можа, кiлаграм — на дваiх малавата. Праз тыдзень настане час гэтых грыбоў, а пакуль што лiсiчкi толькi вылазяць на свет божы.

Акрамя нас, грыбнiкоў у лесе не было, а вось чарнiцы жанчыны збiралi. Ягад шмат i буйныя, але нас яны не цiкавiлi. Праўда, сунiцы зрэдку зрывалi, бо iх таксама багата. А калi вярталiся да машыны, усё ж знайшлi два баравiкi. Яшчэ маленькiя, i адзiн з iх моцна чарвiвы.

Пры ўсiх прыкметах ёсць адна самая правераная i якая яшчэ нiводнага разу не падвяла. Калi на рынку з'явiлiся мужчыны з пакамечанымi тварамi i са смуткам у вачах ды з кашамi грыбоў у руках — можна ехаць у лес. А пакуль некалькi жанчын прапаноўваюць у слоiках лiсiчкi — яшчэ не грыбная пара.

Загнаў машыну ў гараж i, калi вяртаўся дамоў, на аўтобусным прыпынку сустрэў знаёмага — Мiшу Пiкуса.

— Ты адкуль? — пытаецца. Вiдаць, яго зацiкавiў мой выгляд — не нядзельны.

— Ды вось у грыбы ездзiлi.

— I як, многа назбiралi?

— Можа, якi кiлаграм лiсiчак.

— I куды ездзiў? — ажывiўся знаёмы.

— Кiламетраў за трыццаць пяць, пад Слонiм.

— Якi сэнс ва ўсiм гэтым, — здзiвiўся Мiша, — пайшоў бы на рынак i за грошы, якiя аддаў на бензiн, купiў два кiлаграмы лiсiчак, i ногi ў цябе сухiя былi б, i кляшча не баяўся б...

Падышоў аўтобус, i Пiкус, прыцiснуўшы да грудзей кейс, стаў у чаргу да дзвярэй.

I сапраўды, якое лiха пагнала мяне сёння ў лес? — падумаў я. Вось у наступныя выхадныя... Але сцэнарый, падазраю, паўторыцца.

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшае надвор'е для грыбоў i прыдумаць цяжка — ноччу дождж i парнасць. I хоць на базары толькi лiсiчкамi гандлююць, вырашыў паехаць на правераныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика