21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi старасць у радасць?!

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi старасць у радасць?!

Гераiня публiкацыi раней вучыла мужчын кiраваць трактарам, зараз вучыць дзяцей плесцi з саломкi

гэтай жвавай жанчынай я пазнаёмiлася падчас камандзiроўкi ў Валожынскi раён. Зусiм выпадкова. Спытала ў першага сустрэчнага, каго ў Валожыне ўсе ведаюць. І пачула ў адказ — Станiславу Iосiфаўну Аль.

Жыве Станiслава Iосiфаўна ў двухпакаёвай кватэры з прасторнай кухняй i калiдорам у цэнтры горада. Зусiм адна. Здаецца, навошта ёй такiя палацы? "Як навошта? — абураецца гаспадыня. — А куды ж мне падзець свой саламяны пасаг?" Сапраўды, знутры кватэра нагадвае саламяны лялечны домiк. Саламяны чайны сервiз, саламяныя кветкi ў саламяных вазах, саламяныя капелюшы, сумачкi, боты... I ўсё гэта зроблена рукамi Станiславы Iосiфаўны.

Здзiвiлася, калi пачула, што такая творчая натура, як Станiслава Аль, мае тэхнiчную адукацыю (скончыла тэхнiкум механiзацыi). Тры гады яна вучыла мужчын кiраваць трактарам у вучылiшчы механiзацыi. Там, дарэчы, i сустрэла свайго нарачонага — малодшага на чатыры гады курсанта.

— Пасля ўладкавалася на працу ў школу, — кажа Станiслава Iосiфаўна. — Побач з дзецьмi час праляцеў iмгненна. Не паспела i вокам мiргнуць, як на твары з'явiлiся маршчынкi...

На пенсiю спадарыня Станiслава пайшла па выслузе гадоў. Але не па ўласным жаданнi. Было так, што памёр муж i яе паставiлi перад выбарам: збыць карову цi кiнуць працу.

— Памятаю, мама тады сказала: "Дачушка, сястра хварэе, нам малачко патрэбна. Iдзi лепш на пенсiю". Што рабiць? Пайшла. Цяжка давялося без дзяцей, урокаў... Было такое адчуванне, што мяне выкiнулi на сметнiцу, быццам непатрэбную ляльку. Зразумела, што доўга без працы не пратрымаюся. I ўладкавалася весцi гурток па саломапляценнi ў спецыяльную школу-iнтэрнат для дзяцей-iнвалiдаў, што ў Чэхаўшчыне. Хацелася падтрымаць гэтых дзетак, бо ў мяне ўнук з абмежаванымi магчымасцямi.

Плесцi пляцёнку Станiславу Iосiфаўну навучыў старэйшы брат Лёня. А пасля яна сама спляла капялюш, як капялюш — дык i сумачку, як сумачку — дык i кош.

— Дзякуй Богу, фантазiяй мяне прырода надзялiла, ды i схоплiваю ўсё iмгненна. Дзе што на выставе падгледжу, дзе што прачытаю. У мяне ж не так даўно цудоўная кнiга з'явiлася. Кватарант падарыў. Я ад яго платы не брала, дык ён мне кнiгай вырашыў аддзячыць. Дзецям яе паказала i сама карыстаюся.

Зараз Станiслава Iосiфаўна вядзе гурток па пляценнi з саломкi ў Доме дзiцячай творчасцi i ў Валожынскай агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце для дзяцей-сiрот. Яе выхаванцы пастаянна становяцца пераможцамi не толькi раённых, але i абласных i рэспублiканскiх конкурсаў.

— Вось за гэтага саламянага выратавальнiка, — з гонарам дэманструе Станiслава Аль ляльку ў рост чалавека, — мы з дзецьмi ўзялi першае месца ў вобласцi i атрымалi грашовую прэмiю.

...Напэўна, думаюць людзi, сядзела б гэта старая дома. Але я не адчуваю старасцi. Вельмi хочацца быць запатрабаванай. Таму раблю ўсё, што нi папросяць. Трэба на турзлёт лялькi падправiць — калi ласка, заказваюць саламяны букет цi шкатулку — лёгка, капялюш — таксама. Прыкмецiла, што як сяджу дома, усё балiць. Але як толькi выйду за парог — боль як рукой здымае.

Працуе Станiслава Аль дзеля задавальнення. А грошы?.. Якiя тут грошы: добра калi 160 тысяч атрымае. Ды i тыя малодшаму сыну аддае. Хоць якая, але падтрымка.

— Раман пайшоў па маiх слядах: вучыць дзяцей з Багданаўскай школы плесцi з саломы i лазы. Зарабляе недзе тысяч 250. А ў яго ж жонка i трое дзетак... I ўсе плятуць. Сын зробiць аснову, нявестка перакручвае, а дзецi падхоплiваюць.

На развiтанне Станiслава Iосiфаўна падзялiлася сваiмi перажываннямi.

— У вераснi школу-iнтэрнат у Валожыне зачыняць, а дзяцей расфармiруюць. I ў Доме дзiцячай творчасцi, адчуваю, не жадаюць больш трымаць пенсiянера. Не ведаю, што буду рабiць без працы (уздыхае). Адзiнота — самае страшнае для старога чалавека. У мяне ж тут, у Валожыне, нiкога няма — нi ўнукаў, нi дзяцей. Старэйшы сын жыве за 20 кiламетраў, малодшы, Раман, — за 27, дачка — у Мiнску. Штодзень не наездзiшся.

Станiслава Аль вельмi рухавы i жыццярадасны чалавек. Сядзець на лаўцы i лузаць семкi — гэта не для яе. Сумна гэта i нецiкава.

— Нават мясцовы ксёндз неяк раз сказаў: "Панi (ён так мяне называе) так хутка iшла, што мы на машыне не маглi абагнаць. Я свайму кiроўцу так i сказаў: гэта мая самая актыўная парафiянка так ходзiць".

* * *

Што i каму трэба зрабiць, каб старасць была ў радасць?.. З гэтым пытаннем я звярнулася да метадыста народнага аб'яднання майстроў "Скарбнiца" Валожынскага цэнтра культуры. Таццяна Валянцiнаўна Ланько распавяла, што сем гадоў таму ў Валожыне з'явiўся клуб для пенсiянераў "Верас". Яна стаяла ля яго вытокаў.

— У той час я сумяшчала працу ў бiблiятэцы з кiраўнiцтвам клуба для iнвалiдаў "Мiласэрнасць". Наведвала iнвалiдаў дома, ладзiлi мы нешта для iх... Неяк пры размове з суседкай задумалася: людзям з абмежаванымi магчымасцямi ўвагу аддаём, а пенсiянеры... Дзе i як iм бавiць час? Для моладзi ёсць i бары, i кавярнi, i дыскатэкi. А для пенсiянераў толькi лаўкi, семкi ды плёткi... Так атрымлiваецца.

На наступны дзень Таццяна Валянцiнаўна падзялiлася сваiмi думкамi наконт стварэння клуба для ветэранаў працы з дырэктарам раённага цэнтра культуры.

"Спрабуй. Усё ў тваiх руках", — пачула ў адказ.

— Першы блiн не атрымаўся комам. У другi раз на сустрэчу прыйшло больш за 50 чалавек. Давялося нават прыносiць дадатковыя крэслы i сталы з Дома пiянераў, з бiблiятэкi. Трэцяя, чацвёртая, пятая сустрэча... Мае пенсiянеры маладзелi на вачах. Ведаеце, было такое адчуванне, што ў iх адкрылася другое дыханне.

Не пакiдалi без увагi нi аднаго наведвальнiка клуба. Кожны расказваў пра сябе, дзялiўся ўспамiнамi. Разам спявалi, чыталi вершы. Многiя раскрылi ў сабе таленты, пра якiя i самi не здагадвалiся. Ездзiлi па магчымасцi на экскурсii ў Мiр, Нясвiж, Мiнск. А неяк раз старшыня райвыканкама выдзелiў нам бясплатна аўтобус, каб наведаць Жыровiцкi манастыр. Усе днi нараджэння таксама святкавалi разам. Рабiлi юбiлярам сюрпрызы. Напрыклад, адной жанчыне сын (ён ваенны, таму дома бывае рэдка), якога мы запрасiлi, прысвяцiў песню. Дамаўлялiся на вiншаванне з прадстаўнiкамi тых калектываў, дзе раней працавалi пенсiянеры. Адным словам, ёсць што ўзгадаць.

У хуткiм часе на базе клуба быў створаны хор ветэранаў, яму прысвоена званне народнага.

— Але, на жаль, два гады таму хор аддзялiўся ад клуба. Зараз абедзве суполкi ўзначальваюць таленавiтыя жанчыны, якiя маюць музычную адукацыю. Магчыма, таму ў горадзе ветэраны працы займаюцца выключна самадзейнасцю. А хацелася б, каб як i задумвалася першапачаткова, клуб працаваў у розных кiрунках. Дзейнiчалi б секцыi па гiмнастыцы, шашках, шахматах, драматычны гурток, гурток па вышываннi. Каб штомесяц ладзiлiся тэматычныя вечарыны, сустрэчы з проста цiкавымi людзьмi, а таксама з прадстаўнiкамi розных арганiзацый (спецыялiстамi натарыяльнай канторы, жыллёва-камунальнай службы, урачамi).

Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.

Валожынскi раён.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гераiня публiкацыi раней вучыла мужчын кiраваць трактарам, зараз вучыць дзяцей плесцi з саломкi гэтай жвавай жанчынай я пазнаёмiлася падчас камандзi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика