Македонская тэнiсная дружына прыбыла ў Мiнск
Македонская тэнiсная дружына прыбыла ў Мiнск
А яе трэнер i капiтан не супраць схадзiць на футбол за кошт гаспадароў гэтыя выхадныя нацыянальная каманда па тэнiсе правядзе матч за захаванне прапiскi ў 1 групе Еўра-Афрыканскай супраць тэнiсiстаў з Македонii. Сустрэча пачнецца 10 лiпеня на кортах Мiнскага Палаца тэнiса. Супраць беларусаў (капiтан каманды Уладзiмiр Валчкоў заявiў на матч 19-гадовага Уладзiмiра Iгнацiка, 32-гадовага Максiма Мiрнага, 21-гадовага Аляксандра Бурага i 17-гадовага Паўла Фiлiна) згуляюць Лазар Магдзiнчаў, Томас Ятоўскi, Iлля Марцiноўскi i Дзiмiтар Грабулоўскi. Македонская дружына ўжо прыбыла ў беларускую сталiцу. Капiтан каманды Дэян Марынкавiч прызнаўся, што задаволены прыёмам у Мiнску, i адзначыў, што выдатныя ўмовы правядзення спаборнiцтваў у Беларусi захавалiся з тых нядаўнiх часоў, калi наша каманда выступала i прымала супернiкаў Сусветнай групы. Фаварытам матчу капiтан македонскай каманды лiчыць усё ж беларусаў, якiя выступаюць дома i на не зусiм зручным для македонцаў корце з харт-пакрыццём. Тым не менш, Дэян Марынкавiч лiчыць, што ў Кубку Дэвiса рэйтынг не заўсёды з'яўляецца вызначальным, вялiкую ролю ў гэтых спаборнiцтвах адыгрывае настрой i камандны дух. Каманда Македонii не змяняла склад на працягу некалькiх апошнiх гадоў i выступае даволi ўдала. Сярод поспехаў сваiх падапечных у Кубку Дэвiса капiтан вылучыў перамогi над камандамi Люксембурга i Латвii, у якiх яго тэнiсiсты, у прыватнасцi Лазар Магдзiнчаў (706 у рэйтынгу) перамог супернiкаў з першай сотнi рэйтынгу АТП. З заяўленых гульцоў не прыехаў у Мiнск толькi Прэдраг Русеўскi, у якога ўзнiклi непаразуменнi з македонскай тэнiснай асацыяцыяй. У параўнаннi з папярэднiм матчам, якi беларусы прайгралi з лiкам 0:5 тэнiсiстам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi, у нашай камандзе ёсць кардынальныя змены ў складзе. Уладзiмiр Валчкоў вырашыў адмовiцца ад паслуг Аляксандра Каратчэнi, Сяргея Бетава i Дзмiтрыя Жырманта, гульнёй якiх застаўся незадаволены. Тэнiсiсты, якiя цяпер запрошаныя ў каманду, паводле слоў Уладзiмiра Валчкова, правялi выдатны збор i адказна падышлi да турнiру. Нiводнай гульнi супернiка капiтан нашай каманды не бачыў, затое самi тэнiсiсты македонцаў больш-менш ведаюць. Максiм Мiрны ўзгадаў, што з самым вопытным у македонскай камандзе Лазарам Магдзiнчавым ён трэнiраваўся ў юнацтве ў тэнiснай акадэмii ў ЗША. Жараб'ёўка матчу Кубка Дэвiса адбудзецца ў чацвер, 9 лiпеня. У гэты дзень, дарэчы, у Мiнску пройдзе футбольны матч памiж сталiчным клубам МТЗ-РIПА i выхадцамi з былой Югаславii "Суцьескай" з Чарнагорыi. У македонскай дружыны журналiсты пацiкавiлiся, цi пойдуць тыя падтрымаць суседзяў, на што капiтан каманды адказаў, што тэнiсiсты будуць трэнiравацца. Але калi беларусы выдзеляць два бiлеты, то капiтан з трэнерам наведаюць стадыён. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А яе трэнер i капiтан не супраць схадзiць на футбол за кошт гаспадароў гэтыя выхадныя нацыянальная каманда па тэнiсе правядзе матч за захаванне прапi |
|