Удзячныя справы «Белай Русi»34 нованароджаныя з’явiлiся на свет на Гомельшчыне ў Дзень незалежнасцi Беларусi. Сямёра з iх – тры дзяўчынкi i чатыры хлопчыкi – заявiлi аб сабе першым крыкам у Гомельскiм абласным радзiльным доме. Сюды i завiталi з удзячнай мiсiяй члены арганiзацыi «Белая Русь» на чале з членам прэзiдыума Рэспублiканскага савета гэтага грамадскага аб’яднання, членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, галоўным урачом Гомельскага абласнога клiнiчнага кардыялагiчнага дыспансера Ганнай Лапацiнай i старшынёй раённай арганiзацыi «Белай Русi» Савецкага раёна Гомеля Тамарай Чарняк. — Тое, што наша акцыя «Белая Русь – з любоўю да дзяцей» супадае з часам святкавання такiх значных для ўсяго беларускага народа дат – Дня вызвалення краiны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Дня незалежнасцi – глыбока сiмвалiчна, — падкрэслiла Ганна Лапацiна. – Сустракаючыся з мацi немаўлят, вiншуючы iх з радаснай падзеяй у сямейным жыццi, мы як бы падкрэслiваем непарыўную пераемнасць пакаленняў. Менавiта нашы бацькi, дзяды i прадзеды зрабiлi ў свой час усё ад iх залежнае, каб нашы дзецi нараджалiся пад мiрным сонечным небам i шчаслiва жылi ў свабоднай квiтнеючай краiне... Прыязна ўспрынялi маладыя мацi i падарункi, якiя ўручылi iм падчас сустрэчы прадстаўнiкi «Белай Русi». Прыгожыя камплекты бялiзны для нованароджаных у сем’ях, дзе гэтымi днямi з’явiлася папаўненне, прыйдуцца вельмi дарэчы. Яны набыты на сродкi ўзносаў членаў раённай арганiзацыi. У адной з часовых «пастаяльцаў» Гомельскага раддома, медыка з Веткi Кацярыны Вышнiкавай народжаная дачушка – першая ў маладой сям’i. — Нарадзiлася дзяўчынка пад ранiцу вагой звыш трох кiлаграмаў, — распавядае шчаслiвая мацi. – Вельмi прыемна, што вялiкую радасць маю i мужа, якi працуе будаўнiком, падзялiлi члены «Белай Русi». Клопат дзяржавы аб падтрымцы маладых сем’яў, трэба спадзявацца, з цягам часу станоўча паўплывае на вырашэнне дэмаграфiчных пытанняў у Беларусi... Дарэчы, па даных абласнога аддзела аховы здароўя, сёлета ў перыяд са студзеня па чэрвень у паўднёва-заходнiм рэгiёне рэспублiкi нарадзiлiся 6989 дзяцей, што на 4,3 працэнта перавышае паказчык адпаведнага перыяду 2008 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацi 34 нованароджаных Гомельшчыны атрымалi падарункi ад «Белай Русi»
|
|