Аляксандр Лукашэнка: Патэнцыял Канстытуцыйнага суда павiнен выкарыстоўвацца больш эфектыўна
Аляксандр Лукашэнка: Патэнцыял Канстытуцыйнага суда павiнен выкарыстоўвацца больш эфектыўна
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, прыводзячы да прысягi суддзю КС Тадэвуша Варановiча. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Канстытуцыйнаму суду трэба больш актыўна вырашаць пытаннi адпаведнасцi Асноўнаму закону краiны выдаваемых нарматыўных прававых актаў i аднаўляць вяршэнства права. "Канстытуцыйнае правасуддзе — гэта найважнейшы элемент любой дэмакратычнай прававой дзяржавы. Ад якасцi работы Канстытуцыйнага суда залежыць не толькi аўтарытэт судовай улады, але i меркаванне грамадзян, арганiзацый, мiжнароднай супольнасцi аб стане законнасцi ў нашай краiне", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Роля гэтага дзяржаўнага органа ў Беларусi пастаянна ўзрастае. Работа суддзяў, нацэленая на вырашэнне важных i адказных задач па забеспячэннi стабiльнасцi i няўхiльнага выканання прававых асноў дзяржаўнага ладу, мае першараднае значэнне для падтрымання мiру i грамадзянскай згоды ў грамадстве. "За апошнi час мы нямала зрабiлi для развiцця канстытуцыйнага судаводства, — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. — Так, надзяленне Канстытуцыйнага суда дадатковымi паўнамоцтвамi дало магчымасць поўнасцю ўключыць яго як у працэс сiстэмнага развiцця заканадаўства, так i ў практыку правапрымянення". Прэзiдэнт выказаў упэўненасць, што ўсе задачы, якiя стаяць сёння перад КС, пад сiлу цяперашняму судзейскаму корпусу. У яго склад увайшлi высокапрафесiйныя юрысты, якiя карыстаюцца заслужанай павагай у нашай дзяржаве. "Думаю, што вы, Тадэвуш Валянцiнавiч, — дастойнае папаўненне гэтых радоў. Багаты вопыт работы на розных пасадах у судах агульнай юрысдыкцыi, несумненна, стане сур'ёзнай падмогай на новым полi дзейнасцi", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да суддзi. Ён таксама адзначыў, што цырымонiя прывядзення суддзяў да прысягi — добрая традыцыя, якая падкрэслiвае суверэнiтэт дзяржавы. Прэзiдэнт пажадаў новаму суддзi поспехаў у рабоце, шчасця, здароўя i дабрабыту. У азнаменаванне сённяшняй падзеi кiраўнiк дзяржавы ўручыў Тадэвушу Варановiчу пасведчанне суддзi Канстытуцыйнага суда i падарачны экзэмпляр Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, прыводзячы да прысягi суддзю КС Тадэвуша Варановiча. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Кансты |
|