21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рост ВУП Беларусi ў І паўгоддзi будзе не нiжэйшы, чым у I квартале

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рост ВУП Беларусi ў І паўгоддзi будзе не нiжэйшы, чым у I квартале

Рост ВУП Беларусi ў першым паўгоддзi будзе не нiжэйшы, чым у першым квартале гэтага года. Аб вынiках выканання важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў студзенi—чэрвенi 2009 года Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку 9 лiпеня далажыў прэм'ер-мiнiстр Сяргей Сiдорскi.

Аляксандр Лукашэнка быў праiнфармаваны, што ў першым паўгоддзi рэалiзаваны ўсе распрацаваныя меры i механiзмы сiстэмнага процiдзеяння крызiсу, што стварыла перадумовы для станоўчых змяненняў у рабоце мiнiстэрстваў i ведамстваў, эканомiцы рэгiёнаў.

Ва ўмовах растучай i жорсткай канкурэнцыi зроблены новыя захады па дыверсiфiкацыi знешнеэканамiчнай дзейнасцi, асваеннi новых рынкаў i замацаваннi на iх.

Разам з тым, паводле аператыўных даных Белстата, вынiкi работы эканомiкi за шэсць месяцаў 2009 года, пры безумоўна дадатнай дынамiцы да ўзроўню першага квартала, аказалiся больш стрыманыя. Чакаецца, што рост ВУП па вынiках першага паўгоддзя будзе не нiжэйшы, чым у першым квартале.

Iндэкс аб'ёму вытворчасцi прамысловай прадукцыi па наборы тавараў-прадстаўнiкоў за студзень—чэрвень 2009 года склаў 96,4 працэнта, што на 0,9 працэнтнага пункта вышэй за факт студзеня—сакавiка. Гэта абумоўлена ростам вытворчасцi ў сiстэмах Мiнбудархiтэктуры, а таксама канцэрнаў "Белнафтахiм", "Беллегпрам" i "Белдзяржхарчпрам".

Тэмп росту валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi ва ўсiх катэгорыях гаспадарак у студзенi—чэрвенi 2009 года склаў 106,6 працэнта да адпаведнага перыяду 2008 года, што на 0,3 працэнтнага пункта вышэй за ўзровень студзеня—сакавiка 2009 года.

У першым паўгоддзi ў рэспублiцы ўведзена ў эксплуатацыю 3,09 млн кв.м жылля, гэта найбольшы паказчык за апошнiя 15 гадоў. Пры гэтым гадавое заданне выканана на 51,5 працэнта, аб'ёмы жыллёвага будаўнiцтва ўзраслi ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008 года на 13,6 працэнта.

Па вынiках студзеня—мая 2009 года дасягнута павышэнне рэнтабельнасцi рэалiзаванай прадукцыi ў параўнаннi з узроўнем першага квартала як у цэлым у прамысловасцi i будаўнiцтве, так i ў сiстэмах большасцi мiнiстэрстваў i канцэрнаў.

Узровень беспрацоўя ў краiне на 1 лiпеня склаў 0,9 працэнта да колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Сiтуацыя на рынку працы застаецца стабiльнай, кiруемай, кантралюемай i не выходзiць за рамкi прагнозных паказчыкаў, масавых вызваленняў i звальненняў у блiжэйшы час не чакаецца.

Акрамя таго, кiраўнiку дзяржавы было даложана аб ходзе нарыхтоўкi кармоў i мерах па забеспячэннi своечасовай уборкi ўраджаю 2009 года. Усяго з пачатку касавiцы ў сельскагаспадарчых арганiзацыях нарыхтавана 2914,5 тыс. тон травяных кармоў, або 47,2 працэнта да задання i 111,2 працэнта да аналагiчнага мiнулагодняга перыяду.

Сяргей Сiдорскi адзначыў, што на перыяд нарыхтоўкi кармоў, уборкi ўраджаю i асеннiх палявых работ у 2009 годзе ў сельскагаспадарчых арганiзацый iснуе пэўны недахоп сродкаў на набыццё палiва. Прэзiдэнт адобрыў прапановы ўрада па аказаннi дадатковай фiнансавай падтрымкi сельгасарганiзацыям на гэтыя мэты.

Таксама Аляксандр Лукашэнка быў праiнфармаваны аб ходзе лiквiдацыi наступстваў моцных вятроў, што прайшлi па тэрыторыi Беларусi 7—12 чэрвеня 2009 года. У вынiку непагоды былi пашкоджаны лясныя насаджэннi ў 43 лясгасах на агульнай плошчы амаль 12,5 тыс. га. Арганiзаваны работы па лiквiдацыi наступстваў урагану. Кiраўнiк дзяржавы дазволiў выдзелiць 300 чалавек асабовага складу Мiнiстэрства абароны для аказання дапамогi ў нарыхтоўцы пашкоджанай драўнiны (каля 1,1 млн куб.м).

На сустрэчы таксама былi абмеркаваны пытаннi знешняй палiтыкi Беларусi. Прэзiдэнту было даложана аб ходзе выканання яго даручэнняў па развiццi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва з Казахстанам i аб рэалiзацыi дасягнутых дамоўленасцяў на ўзроўнi прэзiдэнтаў i прэм'ер-мiнiстраў дзвюх краiн.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка быў праiнфармаваны аб вынiках рабочага вiзiту ўрадавай дэлегацыi Беларусi ў Азербайджан, якi адбыўся 7 лiпеня ў адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта. У час вiзiту адбылiся сустрэчы з Прэзiдэнтам Азербайджана, прэм'ер-мiнiстрам, а таксама двухбаковыя сустрэчы членаў беларускай дэлегацыi па напрамках супрацоўнiцтва з азербайджанскiмi калегамi. Абмеркаваны пытаннi супрацоўнiцтва ў галiне прамысловасцi, будаўнiцтва, прадуктаў харчавання, сельскай гаспадаркi.

У ходзе вiзiту дасягнуты дамоўленасцi аб арганiзацыi i правядзеннi ў 2010 годзе ўзаемных нацыянальных выстаў, аб падрыхтоўцы сумеснага плана развiцця ў Азербайджане створаных зборачных вытворчасцяў на базе Гянджынскага аўтамабiльнага завода, пашырэннi наменклатуры прадукцыi, якая вырабляецца. Таксама бакi дамовiлiся аб забеспячэннi пачатку зборкi аўтакранаў у Азербайджане сумесна з фiлiялам ААТ "МАЗ" "Завод "Магiлёўтрансмаш" не пазней за чацвёрты квартал 2009 года, удзелу беларускiх вытворцаў сельгастэхнiкi ў мiжнароднай выставе "Каспiян Агра" ў Азербайджане ў кастрычнiку 2009 года, рэгiстрацыi ў Азербайджане сумеснага прадпрыемства ТАА "АзБелТрактар" (ВА "МТЗ" i Гянджынскi аўтамабiльны завод) i прапрацоўцы пытання аб арганiзацыi паставак сумесна сабраных трактароў, у тым лiку ў трэцiя краiны, удзелу РУП "Магiлёўлiфтмаш" у дзяржаўнай праграме замены старога лiфтавага абсталявання ў Азербайджане, аб стварэннi сумеснага прадпрыемства па рэалiзацыi прадукцыi ААТ "Шклозавод "Нёман" i РУВП "Барысаўскi хрустальны завод" i па iншых пытаннях.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рост ВУП Беларусi ў першым паўгоддзi будзе не нiжэйшы, чым у першым квартале гэтага года. Аб вынiках выканання важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика