На выхадныя зноў дажджы
На выхадныя зноў дажджы
Толькi сёння надвор'е дасць нам невялiкую "перадышку" i дажджы спыняцца, а тэмпература паветра ўсталюецца ў межах 20—26 градусаў, паведамiлi рэдакцыi спецыялiсты Рэспублiканскага гiдраметцэнтра. Аднак ужо ў суботу ў заходнiя раёны краiны падыдзе чарговы атмасферны фронт, якi прынясе кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi ў Брэсцкi i Гродзенскi рэгiёны. Ранiцай у нiзiнах i каля вадасховiшчаў чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 8—15, удзень 19—26, па паўднёвым усходзе — да 28 градусаў. У першай палове дня 12 лiпеня атмасферны фронт перамесцiцца ва ўсходнiя раёны краiны, дзе i пройдуць дажджы з навальнiцамi. Тэмпература ўначы 10—17, удзень 19—26, па паўднёвым усходзе — да 29 цяпла. Пачынаючы з панядзелка наступнага тыдня цыклоны адыдуць убок, але ўдзень у асобных раёнах чакаюцца невялiкiя кароткачасовыя летнiя дажджы, магчыма, з навальнiцамi. Тэмпература паветра ўначы ў першай палове наступнага тыдня 10—17, удзень — 20—26, па поўднi — на некалькi градусаў больш. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi сёння надвор'е дасць нам невялiкую "перадышку" i дажджы спыняцца, а тэмпература паветра ўсталюецца ў межах 20—26 градусаў, паведа |
|