Мiлiцыянер асуджаны за зламаную дзяўчыне руку
Мiлiцыянер асуджаны за зламаную дзяўчыне руку
"Мiлiцыянер аддзялення патрульна-паставой службы мiлiцыi Лунiнецкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, знаходзячыся на службе па ахове грамадскага парадку на чыгуначным вакзале станцыi Лунiнец, 14 лютага гэтага года наўмысна ўчынiў дзеяннi, якiя яўна выходзiлi за межы правоў i паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе", — паведамiлi ў Беларускай транспартнай пракуратуры. Ля ўвахода ў касавую залу вакзала мiлiцыянер, каб не прапусцiць у будынак дваццацiгадовую дзяўчыну, заламаў ёй руку. У вынiку ёй былi нанесены цяжкiя цялесныя пашкоджаннi ў выглядзе закрытага спiральнага пералому левай рукi. Супрацоўнiку, якi перастараўся, пагражала пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi ад 3 да 10 гадоў. Аднак у ходзе папярэдняга расследавання, праведзенага Беларускай транспартнай пракуратурай, вiнаваты чыстасардэчна раскаяўся ва ўчыненым злачынстве, актыўна садзейнiчаў расследаванню, а таксама кампенсаваў пацярпелай маральны i матэрыяльны ўрон у памеры Br1 млн 250 тыс. "Названыя абставiны судом прызнаныя выключнымi i iстотна змяншаюць ступень грамадскай небяспекi ўчыненага", — адзначылi ў БТП. Суд таксама ўлiчыў, што былы мiлiцыянер мае на ўтрыманнi дваiх малалетнiх дзяцей i з'яўляецца пацярпелым ад аварыi на ЧАЭС, i прызначыў яму больш мяккi вiд пакарання ў выглядзе абмежавання волi тэрмiнам на тры гады без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфiскацыi маёмасцi i з пазбаўленнем права займаць пасаду ў органах унутраных спраў тэрмiнам на тры гады. БЕЛТА.
|
|