21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуска-эстонскi старт

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуска-эстонскi старт

Падчас сустрэчы ў Савеце Рэспублiкi Нiна Мазай, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы, назвала стварэнне групы па парламенцкiх сувязях з Беларуссю добрым крокам да старту больш актыўнага палiтычнага дыялогу. Сенатар падкрэслiла, што добрасуседскiя, узаемавыгадныя адносiны з кранамi ЕС, краiнамi-суседзямi, разглядаюцца як прыярытэтны кiрунак. І парламенцкiя сувязi могуць пасадзейнiчаць выбудоўванню больш маштабнага як палiтычнага, так i эканамiчнага супрацоўнiцтва.

Кiраўнiк дэпутацкай групы па парламенцкiх сувязях з Беларуссю Уладзiмiр Вельман у сваю чаргу адзначыў прафесiяналiзм беларускага консула ў Эстонii, работай якога ён цалкам здаволены: "Мы рэгулярна атрымлiваем iнфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусi, i пра тое, што адбываецца ў Эстонii пры ўдзеле беларускага консульства".

Па вынiках 2008 года Эстонiя займае 15-е месца па агульным таваразвароце сярод знешнегандлёвых партнёраў Беларусi па-за межамi СНД i 9-е месца — па аб'ёме беларускага экспарту. На восень запланаваны вiзiт у Беларусь мiнiстра замежных спраў Эстонii Урмаса Паэта ў сувязi з адкрыццём дыпламатычнага прадстаўнiцтва ў нашай дзяржаве.   Прыярытэтныя iнавацыi

Гэтымi днямi Мiнск становiцца сталiцай навукi — тут сабралiся 50 прадстаўнiкоў з 39 краiн для таго, каб узяць удзел у пасяджэннi Савета кiраўнiкоў Мiжнароднага навукова-тэхнiчнага цэнтра (МНТЦ) i наведаць найбуйнейшыя навуковыя арганiзацыi краiны. Спiкер нiжняй палаты беларускага парламента Уладзiмiр Андрэйчанка сустрэўся з замежнай дэлегацыяй на чале са старшынёй Савета кiраўнiкоў МНТЦ Вiктарам Алесi.

У. Андрэйчанка падкрэслiў, што атрыманая з боку МНТЦ дапамога дазволiла пераарыентаваць работу навукоўцаў, якiя займалiся ваеннымi распрацоўкамi, рэалiзаваць праекты ў мiрных мэтах, стварыць важныя лабараторыi, абуладкаваць iх сучасным абсталяваннем, не дапусцiць уцечкi ноу-хау, тэхналогiй у ваеннай тэматыцы. Палiтык назваў iнавацыйнае развiццё адным з галоўных прыярытэтаў нашай краiны. "Ключавы кiрунак тут — развiццё навукi", — дадаў спiкер. Ён адзначыў, што парламентарыi робяць пасiльны ўнёсак у заканадаўчае забеспячэнне гэтай сферы. Прынятыя ўжо законы аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнiчнай палiтыкi, аб навуковай дзейнасцi, аб навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, аб бяспецы генна-iнжынернай дзейнасцi. У перспектыве ж — распрацоўка спецыяльнага закона ў галiне iнавацыйнай дзейнасцi, дзе павiнны быць выразна сфармуляваныя мэты, задачы i прынцыпы дзяржаўнай палiтыкi ў галiне iнавацыйнай дзейнасцi, а таксама кiрункi i формы яе дзяржаўнай падтрымкi, створаны роўныя ўмовы для ўсiх суб'ектаў у гэтай сферы.

Вiктар Алесi адзначыў высокi ўзровень навукi i ведаў у Беларусi i выказаў зацiкаўленасць у працягу супрацоўнiцтва з нашай краiнай. "На пасяджэннi Савета кiраўнiкоў мы будзем разглядаць праекты, прапанаваныя беларускiмi навукоўцамi. Спадзяюся, што некаторыя прапановы атрымаюць фiнансавую падтрымку".

Зоя ВАРАНЦОВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас сустрэчы ў Савеце Рэспублiкi Нiна Мазай, старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы, назвала стварэнне групы па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика