Дзяўчынка ў Гродне памерла не ад свiнога грыпу
Дзяўчынка ў Гродне памерла не ад свiнога грыпу
Маленькая дзяўчынка Даша ў Гродне памерла не ад свiнога грыпу. Пра гэта ўчора паведамiла эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя Іна Карабан. "Гэта не той вiрус, якi толькi зараз выяўлены. У iм розныя генетычныя структуры вiруса, субстанцыi. Гэта, безумоўна, не свiны грып, а звычайны сезонны, якi ў той час быў. У нас кожны год ёсць гэты вiрус, але таго грыпу, якi лiчыцца "свiным" (мексiканскi, калiфарнiйскi), у Беларусi не было нiколi i зараз няма", — сказала Iна Карабан. "Мiністэрства аховы здароўя будзе даваць афiцыйнае абвяржэнне", — дадала яна. Учора шэраг iнтэрнэт-СМI распаўсюдзiлi iнфармацыю пра тое, што ў Гродне яшчэ ў снежнi 2008 года ад свiнога грыпу ў сям'i Сiманавых памерла месячная дзяўчынка Даша. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маленькая дзяўчынка Даша ў Гродне памерла не ад свiнога грыпу. Пра гэта ўчора паведамiла эпiдэмiёлаг Мiнiстэрства аховы здароўя Іна Карабан. "Гэ |
|