Дождж
Дождж
Самсона ў народзе называлi "сенагноем", таму што "Самсон сена гноiць". Па гэтым днi вызначалi надвор'е на некалькi тыдняў наперад: калi быў дождж, меркавалi, што ён працягнецца яшчэ некалькi тыдняў; калi ж было суха i цёпла — так будзе i надалей. Дождж у народнай культуры атаясамлiваўся з апладатвараючымi зямлю сiламi, сiмвалiзаваў пладаноснасць, быў повяззю зямлi i неба. У хрысцiянскай культуры дождж параўноўвалi з жыццёвай сiлай душы, якая прымушае цела рухацца, змагацца, жыць. Лiчылася, што дождж — гэта Боскi дар, якi сыходзiць з высокага неба ў выглядзе кропляў. Таму адсутнасць дажджу цi наадварот, працяглыя дажджы, успрымалiся як пакаранне за людскiя грахi. l Сярод усходнiх славян было распаўсюджана меркаванне, што ўладу над дажджом маюць прадстаўнiкi таго, "iншага" свету, звычайна, "задушныя" памерлыя — тапельцы, вiсельнiкi, самазабойцы. Iх звалi "ўладарамi хмар" — нябесных статкаў кароў, авечак, быкоў. Да iх звярталiся падчас засухi, у час працяглых дажджоў, якiя нiшчылi ўраджай: "Гэй, вы, тапельцы, забярыце да сябе белых авечак!". l У народзе верылi, што працяглыя дажджы iдуць таму, што недзе да вады паставiлiся з непавагай, г.зн. недзе ёсць тапелец. I пакуль яго не выцягнуць з вады, у пакаранне столькi яшчэ будзе iсцi дождж, якi знiшчыць ураджай. l Дождж стаў сiмвалам дабрынi i зла ў жыццi чалавека. Лiчылася, калi ў час вяселля пойдзе дождж, сям'я будзе жыць з пастаянным прыбыткам. Дождж у пачатку любой справы (напрыклад, на пачатку будаўнiцтва хаты, капання калодзежа i г.д.) цi шляху сiмвалiзаваў поспех, добры вынiк працы. l У час моцнага дажджу ўвогуле непажадана было хаваць чалавека, каб не "закапаць" дождж i не наклiкаць новую бяду. l Да дажджу, якi iдзе пры сонцы, заўсёды былi станоўчыя адносiны. Такi дождж звалi благiм, грыбным, сляпым, лiчылася, што дзецi, якiя трапiлi пад такi дождж, будуць лепш расцi i гадавацца. l Калi кветкi, травы з ранiцы вытачаюць больш моцны пах, будзе дождж. Ад працяглага дажджу "Як настойнiка свянцiла, я тучы не бачыла. Тучы — адлятучы, iдзiце на сухiя землi, на сухiя староны, а маю хату мiнiце". Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самсона ў народзе называлi "сенагноем", таму што "Самсон сена гноiць". Па гэтым днi вызначалi надвор'е на некалькi тыдняў напе
|
|