21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Захавальнiк Ельнi

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Захавальнiк Ельнi

Каторую ўжо вясну i лета Валерый Кавалёнак чакае прыбытку ў сваiх гнёздах. Нiбы той гаспадар папаўнення на ўласным падворку. І каторы год, як узнагарода, птушкi засяляюць зробленыя iм гнёзды, выседжваюць патомства. Пераважна гэта арлiнае птаства i балотныя совы. Бадай, нiчога не робiць яго больш радасным, чым самы першы момант — угледзець заселенае гняздо з маленькiмi птушанятамi. Хто знаёмы з Кавалёнкам i яго птушынымi клопатамi, ведае, што ў яго гэта не спроба вылучыцца, не арыгiнальнiчанне. Працуе фатографам у Шаркоўшчынскiм камбiнаце бытавога абслугоўвання, здымае на дакументы, вяселлi i хрэсьбiны. Любiць свой невялiкi кветкавы агародчык, у якiм знайшлося месца для шпакоўняў, хатак для сiнiц i мухаловак. Але пабудова гнёздаў для вялiкiх птушак — асобная частка яго захапленняў. Ён кальцуе птушак, вядзе iх улiкi i падлiк, з захапленнем робiць фотаздымкi цiкавых прадстаўнiкоў флоры i фаўны балота Ельня — унiкальнага бiятопа Беларусi, узятага нарэшце пад моцную ахову дзяржавы. У вёсцы Васiлькова, якая знаходзiцца на самай ускраiне гэтага балота, жыве Валерава мацi, i яму заўсёды зручна наведваць бацькоўскi куток. Валерый даслаў у рэдакцыю некалькi фотаздымкаў з сёлетнiмi вывадкамi на штучных гнёздах. Для друку мы адабралi гэтыя два фота — птушанят чорных буслоў i сакалят-дрымлюкоў. Не проста прыгожыя птушкi — чырванакнiжнiкi. Цуд беларускай прыроды.

У аднадзённай экспедыцыi па стварэннi новых гнёздаў на Ельнi давялося аднойчы паўдзельнiчаць i мне. Дапамагаў несцi i набiваць мохам старыя непатрэбныя вёдры. Валерый спрытна ўзбiраўся на самыя вершалiны хвой, прымацоўваў дротам гэтыя гнёзды да ствалоў. "Птушцы не так проста выбраць месца для гнездавання, яшчэ складаней пабудаваць дом, — тлумачыць Валерый матывы сваiх спраў. — Дапамога чалавека ёй вельмi патрэбная. Калi ж ёсць гатовая пляцоўка, птушцы застаецца яе толькi абжываць". Упершыню Валерый дапамог птушкам яшчэ ў маленстве — з дапамогаю бацькi змайстраваў шпакоўню.

А першае гняздо для арлоў ён павесiў на старой хвоi гадоў пятнаццаць таму, з парады вiцебскага арнiтолага Уладзiмiра Iваноўскага, калi той даследаваў папуляцыю драпежных птушак на яльнянскiм балотным масiве. Вядомы навуковец, кiруючыся на Ельню, нярэдка наведваў вёску Васiлькова, а Кавалёнак, як мясцовы жыхар, выдатна ведае ўсе сцяжынкi i брады, з ахвотаю садзейнiчаў навукоўцу i сам спасцiгаў няхiтрую навуку дапамогi птушкам.

Колькi гнёздаў зроблена iм самастойна за мiнулы час? Дзясяткi. Лiк выгадаваных у iх птушанят сягае за сотню. У час самага вялiкага за ўсе часы пажару на Ельнi летам 2002 года знiкла мноства гнёздаў, моцна пацярпела папуляцыя асноўных насельнiкаў — соў, арлоў, чорных буслоў. Балота адраджаецца не так хутка, i аднаго чалавечага жыцця наўрад цi хопiць, каб зноў убачыць яго ў першаснай красе. Але Кавалёнак адчувае гэтыя змяненнi, бачыць, як балота загойвае болькi пасля вогненнай пагiбельнай стыхii. I першыя знакi ажыўлення парушанай тысячагадовай гармонii ён заўважае ў маленькiх птушанятках, якiя з'явiлiся ў зробленых iм гнёздах.

Калiсьцi на Ельнi вадзiлiся вялiкiя беркуты, сюды заляталi арланы-белахвосты, было безлiч арляцоў, цецярукоўнiкаў, розных вiдаў соў, сялiлася i белая курапатка. Ён памятае гэта з маленства, калi прыходзiў на балота па журавiны цi лавiць уюноў. З дзяцiнства навучыўся адрознiваць птушак па галасах, апярэннi i афарбоўцы, прызвычаiўся i да фотапаляванняў — спачатку просценькай "Вiлiяй", пазней "Зенiтам". Цяпер у яго больш дасканалая фотатэхнiка, адпаведна здымкi i цiкавейшыя, i лепшыя па якасцi. Калi ў Беларусi ўтваралася грамадская суполка "Ахова птушак Бацькаўшчыны, Кавалёнак далучыўся да яе адным з першых. Цяпер у АПБ пра яго кажуць не iнакш, як "захавальнiк Ельнi".

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара i Валерыя Кавалёнка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каторую ўжо вясну i лета Валерый Кавалёнак чакае прыбытку ў сваiх гнёздах. Нiбы той гаспадар папаўнення на ўласным падворку. І каторы год, як узнагаро
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика