Стыхii не пакiдаюць Гомельшчыну
Стыхii не пакiдаюць Гомельшчыну
Маланка стала прычынай трагедыi ў вёсцы Велецiн Хойнiцкага раёна. Яе ахвярай стаў 53-гадовы мясцовы жыхар, якi ехаў на падводзе. Конь, якiм ён кiраваў, загiнуў разам з гаспадаром. У той жа дзень ад навальнiчнага разраду загарэлiся хлеў у вёсцы Рудня Жураўлёва Брагiнскага раёна i дача ў вёсцы Рудня Спонiцкая Веткаўскага. А ў вёсцы Ленiн Жыткавiцкага раёна дождж лiў як з вядра. Тут за дзве з паловай гадзiны выпала 62 мiлiметры ападкаў. Гэта больш чым у два разы перавышае дэкадную норму. На шчасце, у апошнiх выпадках людзi не пацярпелi. Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маланка стала прычынай трагедыi ў вёсцы Велецiн Хойнiцкага раёна. Яе ахвярай стаў 53-гадовы мясцовы жыхар, якi ехаў на падводзе. Конь, якiм ён кiраваў |
|