Аляксандр Лукашэнка: Навучальныя ўстановы для адораных дзяцей неабходна ствараць у кожнай вобласцi Б
Аляксандр Лукашэнка: Навучальныя ўстановы для адораных дзяцей неабходна ствараць у кожнай вобласцi Беларусi
У кожнай вобласцi Беларусi неабходна ствараць навучальныя ўстановы для адораных дзяцей па ўзоры Лужаснянскай школы-iнтэрната-гiмназii для здольных i таленавiтых дзяцей Вiцебскай вобласцi. Такую задачу паставiў 10 лiпеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкi ў Вiцебскую вобласць. Кiраўнiк дзяржавы наведаў школу-iнтэрнат-гiмназiю для здольных i таленавiтых дзяцей у Лужасне, дзе навучаюцца i выхоўваюцца дзецi, адабраныя сюды з усёй вобласцi. У асноўным усе вучнi з сельскай мясцовасцi, 40 працэнтаў дзяцей — з малазабяспечаных сем'яў, 24 працэнты — дзецi-сiроты. Лужаснянская школа-iнтэрнат-гiмназiя з'яўляецца шматпрофiльнай навучальнай установай. Тут даецца не толькi якасная адукацыя, але i добрая магчымасць творчага i фiзiчнага развiцця. Прыём вучняў вядзецца праз сiстэму ўступных iспытаў. Сёння тут навучаюцца 275 вучняў. За 15 гадоў iснавання навучальнай установы было падрыхтавана 1047 пераможцаў раённых, 340 абласных, 195 рэспублiканскiх i 14 мiжнародных прадметных алiмпiяд. Акрамя таго, 156 гiмназiстаў узнагароджаны прэмiяй спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Гiмназiя цесна ўзаемадзейнiчае з многiмi вышэйшымi навучальнымi ўстановамi рэспублiкi, практычна 100 працэнтаў дзяцей, якiя скончылi гэту навучальную ўстанову, паступаюць у ВНУ. На думку Прэзiдэнта, вопыт па навучаннi таленавiтых дзяцей з сельскай мясцовасцi, як гэта робiцца ў Лужасне, неабходна распаўсюджваць на ўсю рэспублiку. "Калi ёсць запатрабаванасць, то трэба адбiраць таленавiтых дзяцей, ствараць у кожнай вобласцi такiя добрыя "астраўкi ведаў" i даваць дзецям адпаведную адукацыю", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён падкрэслiў, што неабходна на самых раннiх стадыях развiцця асобы "вычляняць i падтрымлiваць таленавiтых дзяцей, каб яны не згубiлiся ў жыццi". "Гэта — аснова дзяржавы. Тады будзе i прамысловасць, i сельская гаспадарка, i спорт, i турызм, калi мы падтрымаем гэтых дзяцей", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Як падкрэслiў мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, у рэспублiцы ёсць магчымасцi для ажыццяўлення гэтай iдэi. Такiя навучальныя ўстановы можна ствараць на базе ўжо iснуючых з укараненнем тэхналогiй i методык падобна да тых, якiя прымяняюцца ў Лужаснянскай школе-iнтэрнаце-гiмназii. На думку мiнiстра, гэта навучальная ўстанова — канкрэтны прыклад рэалiзацыi прэзiдэнцкiх праграм "Дзецi Беларусi" i "Маладыя таленты Беларусi". Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з тым, як вядзецца навучальны i выхаваўчы працэс у школе, у якiх умовах жывуць i навучаюцца юныя таленты, пабываў у навучальных аўдыторыях, жылых пакоях, спартыўнай i трэнажорнай залах, басейне, на футбольным полi. З нагоды прыезду Прэзiдэнта вучнi арганiзавалi невялiкi iмправiзаваны канцэрт. Пазней Аляксандр Лукашэнка разам з юнымi выхаванцамi ў двары гiмназii пасадзiў ялiну. Прэзiдэнт з цеплынёй паразмаўляў з вучнямi гiмназii. Юнакi i дзяўчаты пацiкавiлiся ў кiраўнiка дзяржавы, цi марыў ён у iх узросце аб тым, каб стаць Прэзiдэнтам, а таксама якiмi якасцямi неабходна валодаць, каб заняць такую высокую дзяржаўную пасаду. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна быць "чалавекам ад зямлi". "Трэба адчуваць людзей: i дзяцей, i дарослых, i селянiна, i рабочага, а самае галоўнае — каб народ цябе адчуваў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. На развiтанне Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар выхаванцам школы-iнтэрната-гiмназii новы аўтобус. Увечары кiраўнiк дзяржавы, як i ў папярэднiя гады, прыме ўдзел у цырымонii адкрыцця ХVІII Мiжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка: Навучальныя ўстановы для адораных дзяцей неабходна ствараць у кожнай вобласцi Б У кожнай вобласцi Беларусi неабходна ствараць навучальныя ўстановы для адораных дзяцей па ўзоры Лужаснянскай школы-iнтэрната-гiмназii для здольных i т
|
|