Камароўка: мяса на шашлык па-ранейшых цэнах, зелянiна да яго — ужо па больш нiзкiх
Камароўка: мяса на шашлык па-ранейшых цэнах, зелянiна да яго — ужо па больш нiзкiх
Апошнi раз мы манiторылi цэны на асноўныя харчовыя тавары на сталiчным Камароўскiм рынку ў сярэдзiне чэрвеня. Зараз на зыходзе ўжо першая дэкада другога летняга месяца. Для гэтай пары года прайшло дастаткова часу (найперш, вядома ж, маем на ўвазе кошты i асартымент вiтамiннай прадукцыi, якой, натуральна, паболела), каб зноў прайсцiся па гандлёвых радах рынку, зiрнуць на прылаўкi i ў вiтрыны. Таму сёння па вышэйзгаданай прычыне мы крыху парушым традыцыю i пачнём агляд цэнаў не з мясных прадуктаў (хоць шашлыкi, зразумела, нiхто не адмяняў, асаблiва цяпер — падчас масавых водпускаў!), а са свежай садавiны i агароднiны (ну не ўсе ж з'ехалi ў вёску на адпачынак, праўда?). Вiтамiнная прадукцыя прадаецца ўжо масава. Параўноўваць цэны будзем у тых выпадках, дзе ёсць такая магчымасць: больш за тры тыднi таму не ўсё яшчэ было на палiцах гандляроў (а цяпер сёе-тое ўжо i адыходзiць), ды i першыя цэны на навiну — заўсёды вялiкiя. Так, клубнiцы цяпер iдуць па 3,5—10 тысяч за кiлаграм, абрыкосы — па 6,5—10,5 тысячы, персiкi — па 5,5—9 тысяч, нектарыны — па 7—11 тысяч, чарэшня — па 8—15 тысяч рублёў за кiлаграм. Кiлаграм свежай пятрушкi на рынку сёння прапануюць па 15—20 тысяч рублёў, хоць прыкладна тры тыднi таму яна iшла па 12—20 тысяч. А вось кроп не "зварухнуўся" — як прадаваўся па 10—15 тысяч за кiлаграм, так i прадаецца. Iстотна падаражэла зялёная цыбуля. Калi апошнi наш манiторынг засведчыў цану на яе ў 2—5 тысяч, дык цяпер яна павялiчылася да 3—6 тысяч за кiлаграм. Баклажаны, наадварот, паставiлi рэкорд у падзеннi цаны. Параўнайце папярэднюю цану ў 8—12 тысяч з цяперашняй — 5,5—7 тысяч. У тым жа кiрунку да радасцi пакупнiкоў зменшылася i рознiчная цана на салодкi перац: 5,5—10,5 тысячы супраць колiшнiх 8—12,5 тысячы рублёў за кiлаграм. Натуральна, спраўдзiлi чаканнi i гуркi з памiдорамi. Першыя сёння на Камароўцы iдуць ужо па 1,5—2,5 тысячы (больш за тры тыднi таму было 1,8—8 тысяч), другiя па 3,6—7 тысяч (супраць папярэднiх 4—7,5 тысячы). Патаннела i радыска: з 2,5—5 тысяч да 2—4 тысяч за кiлаграм. А вось ранняя капуста крыху "падрасла" ў цане, прычым па абедзвюх цэнавых "планках": да 1360—2000 рублёў супраць ранейшых 1,3—1,6 тысячы рублёў за кiлаграм. Часнок адчувальна "падскочыў" па нiжняй цэнавай планцы — да 6 тысяч за кiлаграм (было раней 2380 рублёў), верхняя засталася ранейшай — 8 тысяч. Бульба новага ўраджаю цяпер прадаецца на Камароўскiм рынку па 1—3,2 тысячы за кiлаграм, гэткая ж "новая" морква — па 2460—5000 рублёў, буракi — па 1650—3500 рублёў, цыбуля-рэпка — па 1850—3000 рублёў за кiлаграм. Яблыкi i грушы, у параўнаннi з нашым апошнiм манiторынгам, "дабавiлi" на тысячу рублёў па нiжняй цэнавай "планцы" i не "зварухнулiся" па верхняй — 3,5—8,5 тысячы i 6—8,5 тысячы рублёў адпаведна за кiлаграм. Iмпартны вiнаград, наадварот, "скiнуў" тую самую тысячу на "нiзе", але "дабавiў" адразу дзве тысячы па "версе" — 7,5—13 тысяч. Па абедзвюх цэнавых пазiцыях за мiнулы час iстотна патаннелi бананы — 2,5—3,8 тысячы супраць ранейшых 3,8—4,2 тысячы за кiлаграм. Лiмоны "захавалi" "нiз" (4 тысячы), на 500 рублёў "падраслi" па "версе" (да 7 тысяч). Апельсiны цяпер на рынку можна набыць па 3,8—7 тысяч (было 3,5—7,5 тысячы), грэйпфруты — па 5,5—7,5 тысячы ( ранейшы кошт складаў 4,5—7,5 тысячы), мандарыны — па 6—8,5 тысячы рублёў (папярэднi цэннiк быў 3,5—8 тысяч за кiлаграм). Кiвi працяглы час не змяняе цану — 700—1000 рублёў за штуку. Ну што, вiтамiнамi запаслiся, цяпер, як абяцалi, па мясных радах? Зрухi па цане тут за мiнулы час адбылiся, аднак яны не такiя значныя — i па сумах, i па колькасцi пазiцый, якiя закранулi. Так, калi гаварыць пра свiнiну, дык падаражэла па "нiзе" на 500 рублёў фiле i грудзiнка для смажання ("верх" не змянiўся) — 18,5—22 тысячы i 11—15 тысяч рублёў за кiлаграм адпаведна. Шыя (18—22 тысячы), кумпяк (14,5—19 тысяч), лапатка (13,5—18 тысяч) захавалi кошты. Не падаражэла i салёнае сала (грудзiнка) — 13—19,5 тысячы за кiлаграм. А вось свежае на тысячу рублёў "падрасло" па "нiзе" — 7—12 тысяч рублёў. Цяляцiна i ялавiчына дэманструюць тыя ж цэны, што i больш за тры тыднi таму — 18—28 тысяч i 12,5—26 тысяч рублёў за кiлаграм. А вось з мясам птушкi па кошце адбылiся змяненнi па абедзвюх цэнавых "планках" — па "нiзе" змяншэнне, па "версе" павелiчэнне. Цяпер кураняты прадаюцца на рынку па 7350—7990 рублёў супраць ранейшых 7500—7950 тысяч за кiлаграм. З каўбаснымi вырабамi сiтуацыя такая. Вараная вышэйшага гатунку i сыравэнджаная каўбаса захавалi ранейшыя кошты: 11 240—15 750 рублёў i 24 900—39 990 рублёў за кiлаграм адпаведна. Паўвэнджаная каўбаса крыху "паднялася" па нiжняй цэнавай "планцы" i не "зварухнулася" па верхняй — 12 250—25 300 супраць ранейшых 11 480—25 300 рублёў за кiлаграм. Што з асноўнымi прадуктамi малочнай групы? Малако прадаюць сёння па 950—1670 рублёў ( было 940—1770). Тварог на вагу патаннеў у параўнаннi з апошнiм манiторынгам: 4400—7320 (ранейшы кошт быў 4860—7580 рублёў). Гэты ж прадукт з асабiстых падворкаў захаваў ранейшую цану — 10 тысяч за кiлаграм. Смятану можна сёння купiць па 3880—7760, а больш за тры тыднi таму кошт складаў 4000—7040 рублёў. Як бачна, знiжэнне па нiжняй цэнавай "планцы" меншае, чым падаражэнне — па верхняй. А смятана з асабiстых падворкаў, як i тварог, цану не змянiла — 7—8 тысяч за кiлаграм. Масла сёння на рынку прадаецца па 8,5—16 тысяч, а было 8,8—16 тысяч. Прыватнiкi цану трымаюць на ўзроўнi 15—18 тысяч рублёў за кiлаграм. Кефiр 1,5—3,2-працэнтнай тлустасцi можна купiць па 980—1550 рублёў (было 980—1490). Яйкi ад птушкафабрык, мёд i алей за мiнулы час кошты не змянiлi нi на рубель. Дзясятак першых сёння спажывец можна купiць за 2110—4110 рублёў. Мёд прадаецца па 25—30 тысяч за кiлаграм. Бутэлька алею каштуе 2860—5860 рублёў. З крупамi сiтуацыя неадназначная. Так, увогуле не падаражэлi манка i гарох — 2140—2470 рублёў i 1500—2730 рублёў за кiлаграм адпаведна. Проса крыху "дабавiла" па "нiзе" i захавала кошт па "версе" — 1670—2940 (было 1630—2940 рублёў). Па абедзвюх цэнавых пазiцыях патаннелi грэцкiя крупы — да 1670—2560 рублёў за кiлаграм. А вось лiдарам па падаражэннi, прычым даволi iстотным, стаў рыс. Параўнайце. Больш за тры тыднi таму кiлаграм можна было купiць за 2560—7720 рублёў, сёння — ужо за 3000—8410 рублёў. Кiлаграм макаронных вырабаў значна патаннеў на "нiзе", але яшчэ больш падаражэў па "версе" — 2060—11 440 рублёў супраць яшчэ нядаўнiх 2440—9700. Мука вышэйшага гатунку падаражэла па абедзвюх цэнавых "планках". Цяпер кiлаграм можна набыць па 1600—2050 рублёў, а ранейшая цана складала 1400—2030 рублёў. Пройдземся па рыбных радах. На 300 рублёў па верхняй цэнавай "планцы" падаражэў салёны селядзец — да 6930—8300 рублёў за кiлаграм. Па абедзвюх пазiцыях падаражэў хек — да 12,9—15,9 тысяч супраць колiшнiх 12,5—15,8 тысячы, па абедзвюх жа патаннеў мiнтай — да 8,3—8,6 тысячы супраць 8,5—8,8 тысячы за кiлаграм. Скумбрыя па "нiзе" не змянiлася (8,7 тысячы), па "версе" — падаражэла на 700 рублёў (да 11,7 тысячы). Кошт жывога карпа не змянiўся па верхняй цэнавай "планцы" (6650 рублёў), затое даволi iстотна "скiнуў" па "нiзе" — да 3820 рублёў супраць ранейшых 4,5 тысячы, зафiксаваных падчас апошняга манiторынгу. Так што аматары могуць не толькi шашлык пасля наведвання Камароўкi прыгатаваць, але i пацешыць сябе смачнай юшкай. Свежыя шампiньёны на 300 рублёў "падраслi" па "нiзе" (да 7,8 тысячы), але захавалi "верх" (8,5 тысячы рублёў за кiлаграм). Пачак маянэзу не змянiў цану — 990—1780 рублёў. Цэны на сухафрукты (не будзем у мэтах эканомii газетнай плошчы iх пералiчваць), гэтак жа як i на арэхi ў асартыменце, не змянiлiся ўвогуле. Падаражэлi на 1,5 тысячы на рынку ружы па нiжняй "планцы" — да 3,5—7 тысяч рублёў. Затое на 500 рублёў зноў жа па "нiзе" патаннелi гваздзiкi — да 2—3 тысяч за кветку. Сяргей СТАРЫНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнi раз мы манiторылi цэны на асноўныя харчовыя тавары на сталiчным Камароўскiм рынку ў сярэдзiне чэрвеня. Зараз на зыходзе ўжо першая дэкада друго
|
|