Выйшлi на данецкi Металург i нарвежскi Тромсе
Выйшлi на данецкi Металург i нарвежскi Тромсе
Два беларускiя клубы — сталiчныя "Дынама" i МТЗ-РІПА — паспяхова прайшлi першы квалiфiкацыйны раўнд Лiгi Еўропы. МТЗ-РIПА ў чарговы раз паказаў сябе камандай непадатлiвай i з характарам. Падапечным Юрыя Пунтуса, якiя згулялi ўнiчыю тыдзень таму ў Чарнагорыi, дома патрэбная была толькi перамога. За яе i бiлiся — з багаццем эмоцый, памылак i галявых момантаў. А ў канцоўцы матчу ледзь не дайшло да бойкi. Iгрок МТЗ-РIПА ляжаў на газоне, але наша каманда працягвала валодаць мячом, нягледзячы на патрабаваннi чарнагорцаў спынiць гульню. Асноўны час завяршыўся ўнiчыю 1:1 — гэтак жа, як i ў Чарнагорыi. I толькi дадатковы час выявiў пераможцу — Мiкалай Рындзюк забiў другi мяч. Дарэчы, рашэнне выпусцiць гэтага форварда на поле Юрый Пунтус прыняў толькi перад самым матчам — у гульца была траўма, i ён нават не праходзiў з камандай трэнiровачны збор перад гульнёй. Юрый Пунтус заўважыў пасля матчу, што яго каманда выйшла ў другi раўнд, дзякуючы характару i шанцаванню. Такiм чынам, "Суцьеску" прайшлi, наперадзе ў МТЗ-РIПА данецкi "Металург". 16 лiпеня каманда з iм згуляе ва Украiне, 23 лiпеня — дома на стадыёне "Трактар". Калега Юрыя Пунтуса са сталiчнага "Дынама" Славалюб Муслiн, наадварот, цалкам упэўнены, што яго каманда атрымала заслужаную перамогу па суме двух матчаў над македонскай "Рэновай". Балельшчыкi памятаюць хатнi "валiдольны" матч клуба, дзе, атрымаўшы "гол у раздзявальню" ад "Рэновы", каманда адыгрывалася ў другiм тайме i здолела забiць два мячы. Адзiн з iх з пенальцi Сяргея Кiсляка. У выязным матчы сталiчныя дынамаўцы таксама прапусцiлi першымi, на 11-й хвiлiне зноў забiў Iбраiмi Бесарт. Але на 38-й у спрэчным моманце арбiтр даў мiнчанам шанц на выратаванне. I зноў Сяргей Кiсляк рэалiзаваў пенальцi. 1:1 — матч так i скончыўся, i нас гэта задавальняла. Агульны лiк па суме дзвюх сустрэч стаў 3:2 на карысць мiнчан. "Дынама" ў другiм туры сустрэнецца з нарвежскiм "Тромсе" — 16 лiпеня дома, на стадыёне "Дынама", 23 лiпеня — у Нарвегii. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два беларускiя клубы — сталiчныя "Дынама" i МТЗ-РІПА — паспяхова прайшлi першы квалiфiкацыйны раўнд Лiгi Еўропы. МТЗ-РIПА ў чарговы раз пак
|
|