“Тузін. Перазагрузка”: “Галубізна” не праходзіць
13 июля 2009 Культура
Тузін Гітоў Беларускія музыкі працягваюць працаваць над сваімі творамі ў межах праекту “Тузін.Перазагрузка”. Песьня гурта Da Vinci “L'amore non esiste" з дапамогай Алеся Камоцкага пераўтварылася ў “Каханьне не ўзьнікла”, Андрэй Хадановіч пераклаў “Трыюмф волі” Сяргея Пукста, а Глеб Лабадзенка пераасэнсаваў на беларускі лад “Под куполом небес” маскоўска-менска-наваполацкага гурта “Стокс”. Запіс песьні “Каханьне не ўзьнікла” для гурта Da Vinci было сапраўдным выпрабаваньнем. “Беларускую мову ведаю добра, але сам расейскамоўны, таму па-беларуску было вельмі складана сьпяваць, - прызнаецца вакаліст праекту Дзяніс Дудзінскі. - Такое было адчуваньне, што ідзеш нямаведама куды. Але зь цікавасьцю пераадолеў перашкоды, і па выніку праслухаў сябе сябе беларускамоўнага зь немалым зьдзіўленьнем”. Музыкі далі волю паэту і перакладчыку Алесю Камоцкаму, які на падставе іх гіта “L'amore non esiste" фактычна стварыў новую песьню. Da Vinci задаволіліся вынікам і вырашылі ўключыць “Каханьне не ўзьнікла” у свой сталы рэпертуар. Больш за тое - па-за межамі “Перазагрузкі” яны маюць намер працягнуць супрацу з Алесем Камоцкім. Музыканты плянуюць стварыць блок з некалькіх песень па-беларуску. А вось Сяргей Пукст падчас удзелу ў праекце вырашыў зьмяніць песню. Замест кампазыцыі “Просто сталь” ён перасьпявае “Трыюмф волі” - загалоўную песьню з свайго апошняга альбому. Сяргей апавядае, што праблемы паўсталі праз слова “голубизна”, які ўжываецца ў песьні: “Гэтае слова не мае дастатковую колькасць адпаведных значэнняў у беларускай мове, таму анічога не выходзіла з перасьпевам рытмічна ды сэнсаваная нагрузка не захоўвалася. Таму я прыняў рашэньне замяніць на іншую песьню, больш распеўную, каб падкрэсьліць прыгажосьць яе беларускага варыянту”, - патлумачыў выканаўца. “Трыюмф волі” пераклаў ужо паэт Андрэй Хадановіч. Сяргей Пукст называе гэты тэкст - бездакорным.“Пад купалам блакітных нябёс калыша нас мэлёдыяй лёс”, - гэтак цяпер гучыць прыпеў адной з самых прыгожых песень гурта “Стокс”. “Нам вельмі спадабаўся пераклад, які зрабіў Глеб Лабадзенка, - кажуць удзельнікі гурта, - Мы не размаўляем па-беларуску па жыцьці, але мы ўсьведамляем сябе беларусамі”. Праца над гістарычным для “Стоксаў” трэкам будзе весьціся адразу ў трох гарадах - Наваполацку, куды пэрыядычна прыязджае да сваёй сям’і лідэр гурта Аляксей Стокс, Менску, дзе часам зьбіраюцца музыкі і Маскве, дзе апошнім часам гурт “Стокс” працуе. Інтэрнэт-прэзэнтацыя праекту "Тузін. Перазагрузка" адбудзецца ў новым музычным сэзоне на старонках http://music.fromby.net і http://www.budzma.org/Даведка: У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам.Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:Інтэрнэт-партал TUT.BYПершая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту - Netradio.byПершая беларуская газэта - “Наша Ніва”.Першая беларуская транспамежная FM-станцыя - Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку)Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 июля 2009 Культура Тузін Гітоў Беларускія музыкі працягваюць працаваць над сваімі творамі ў межах праекту “Тузін.Перазагрузка”. |
|