Як Беларусь прайграла Літве ВКЛ
15 июля 2009 Общество
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY Пасол Літвы Эдмінас Багдонас і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі на адкрыцці выставы да 1000-годдзя Літвы ў Мінску. Фота А.Матолькі2009 год праходзіць у суседняй Літве пад знакам 1000-годдзя дзяржавы. Па ўсёй краіне адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, апагеем якіх сталі ўрачыстасці 6 ліпеня ў Вільні — на гадавіну каранацыі Міндоўга, заснавальніка Вялікага княства Літоўскага. Святкаванні, да якіх нашы суседзі рыхтаваліся пяць год, справакавалі чарговую хвалю спрэчак вакол спадчыны ВКЛ. Беларусы лічаць яго сваёй дзяржавай, літоўцы — сваёй. На баку апошніх, якія ў 20 стагоддзі спраўдзіліся палітычна, — сусветная навуковая традыцыя. Беларусы, якія ўсё яшчэ трапечуцца паміж заходняй і ўсходняй пуцявінамі, толькі пачынаюць выбірацца з вузкіх нацыянальных рамак. Камень сутыкнення ў тым, Чыё ж ВКЛ? Чаму 1000? Бо ў 1009 годзе слова “Літва” згадваецца ў Кведлінбургскіх аналах у сувязі з забойствам каталіцкага манаха-місіянера з Магдэбурга Бруна Кверфуртскага. Доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч, які ўзначаліў грамадскі Аргкамітэт па святкаванні 1000-годдзя назвы Літва ў Беларусі, з падобнай трактоўкай не згодны. “Вольнае выкарыстанне парадыгмы "Літва" дазваляе беларускім навукоўцам так інтэрпрэтаваць гісторыю і антрапалогію, што беларусы пераўтвараюцца і не ў літоўцаў, і не ў славянаў, — адзначыў на нядаўнім круглым стале ў Мінску "Тысячагоддзе Літвы. Літва і Беларусь 1000 год побач” загадчык аддзела археаграфіі Інстытута гісторыі Літвы Артурас Дубоніс. — Новая беларуская гістарыяграфія выконвае задачы паліталогіі. Канцэпцыя ВКЛ выклікана праблемамі станаўлення нацыянальнай свядомасці і дзяржаўнасці сучаснага беларускага народу. Збіраецца ўсё, што спрыяе ўзмацненню слабой нацыянальнай самасвядомасці і пракладае беларусам шлях на захад ад славян да балтаў, ад вялікарускай да еўрапейскай цывілізацыі”. Літоўцы яшчэ 150 гадоў назад заручыліся падтрымкай расійскіх ідэолагаў, што дазволіла з часам укараніць уласную трактоўку ў міжнародную гістарыяграфію. Утварэнне ВКЛ яны разглядаюць як свой найвялікшы гістарычны праект за 1000-гадовы перыяд, як літоўскую дзяржаўнасць, якая дазволіла ім захаваць этнічную самабытнасць.
даследаванні "Рэканструяванне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569-1999 гг.)".
далучаных Рыжскай дамовай да Польшчы — TUT.BY) Летуве і стварыць на яе тэрыторыі вайсковыя базы... — піша Цімаці Снайдэр. — Тое, што надзеі беларусаў атрымаць Вільню не апраўдаліся, зашкодзіла беларускай справе значна болей, чым нават арышты і смерць лідэраў беларускага руху. Па-першае, гэта азначала, што беларускамоўнае насельніцтва з прылеглых да Вільні земляў на дадзеным этапе не далучыцца да беларускай нацыянальнай ідэі. Па-другое, перадача Вільні Летуве (неўзабаве яна стане Літоўскай ССР) пацвярджала агульнапрынятае меркаванне, што спадкаемцай ВКЛ выступае не Беларусь, а Летува. Паколькі адбылося зліццё старой палітычнай назвы і новага этноніма “Літва”, то небеларусы не бачылі сувязі паміж сучаснай Беларуссю і ВКЛ”. Адказ на яго мы паспрабавалі знайсці, звярнуўшыся да аўтарытэтных спецыялістаў. Захар Шыбека, які даследуе ў тым ліку беларускі нацыянальны рух 19-20 стагоддзяў, глядзіць у будучыню з аптымізмам.— Нарэшце, трэба змірыцца са стратай Вільні, бо ў палітыцы не бывае гістарычнай справядлівасці. Што да набыткаў ВКЛ, тут у нас ёсць шанец. Гады суверэнітэту засведчылі прыкметны рост нацыянальнай самасвядомасці. Мы вяртаемся да гістарычнай спадчыны, бо без гэтага не можам стаць незалежнай еўрапейскай дзяржавай, да чаго імкнёмся, — кажа гісторык. — Пасля дзесяцігоддзяў савецкага занядбання сур’ёзнае вывучэнне нашых гістарычных каранёў толькі пачынаецца. З’яўляецца новая генерацыя маладых высокаадукаваных гісторыкаў, якія ажыццяўляюць даследаванні паводле найноўшых сусветных методык. Іх задача — стварыць грунтоўны навуковы падмурак, які не зможа ігнараваць ані беларуская дзяржава, ані ўвесь навуковы свет. Галоўны рэдактар часопіса “ARCHE”, аўтар “Гісторыі беларускага нацыяналізму” (2006) Валер Булгакаў бачыць галоўную праблему ў заідэалагізаванасці беларускай гістарыяграфіі, якую ў пытанні даследавання ВКЛ ён ставіць ніжэй літоўскай і ўкраінскай. “Развітасць літоўскай гістарычнай навукі выяўляецца ў колькасці даследаванняў, іх якасці і наборы Валер Булгакаў: Беларускія гісторыкі мяшаюць міфы з навукайзамежных моў, на якія яны перакладзеныя. Апроч таго, наша гістарыяграфія, па сутнасці, пераймае канцэпцыі часоў позняй Расійскай імперыі. Ужо сама пастаноўка пытання — “ВКЛ — беларуская дзяржава” — гэта ўплыў расійскай гістарыяграфіі другой паловы 19 стагоддзя, — распавёў TUT.BY палітолаг. — Пры тым, што ў апошнія 15-20 гадоў у Беларусі назіраецца ўсплёск сапраўды аўтэнтычных даследаванняў, нашай галоўнай праблемай па-ранейшаму застаецца змешванне міфалагічнай і навуковай перспектываў. Натуральна, што з ідэалагічнага боку для беларускага нацыяналізму карысна стварэнне гістарыяграфічнай візіі, што ВКЛ — спрадвечна беларуская дзяржава. З яе міфам пра залаты век беларускай культуры, беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і летувіскі этнас, які быццам быў палітычна і культурна адсталым. Аднак дзікая палеміка вакол гэтых пытанняў не мае пад сабой адназначных навуковых падстаў. Бо, напрыклад, ва Ўкраіне таксама існуюць даследаванні, дзе дзяржаўнай мовай ВКЛ называецца ўкраінская”. Пісьменнік, гісторык, адзін з папулярызатараў беларусацэнтрычнай мадэлі гісторыі Уладзімір Арлоў звяртае ўвагу на той факт, што за гады незалежнасці ў свет выйшла багата гістарычнай літаратуры, дзе ВКЛ трактуецца як дзяржава нашых продкаў, у якой афіцыйнай была старабеларуская мова і дзе балты складалі нацыянальную меншасць. Гэтак, па словах даследчыка, вядома, што падчас княжання Вітаўта толькі 1/20 частка насельніцтва ВКЛ належала да балцкага этнасу. “Сістэматычнае выданне беларусацэнтрычных даследаванняў прывяло да значных зменаў у свядомасці маладога пакалення беларусаў. Апошнія сацыялагічныя апытанні сведчаць, што моладзь цяпер успрымае ВКЛ як адзін з этапаў беларускай дзяржаўнасці. Сёння любы школьнік ведае, што ў сярэднявеччы літоўцы не заваёўвалі тагачасныя беларускія землі, як пра гэта распавядалі ў час майго школьніцтва”, — адзначае ў інтэрв’ю TUT.BY Ўладзімір Арлоў. Ён кажа пра адсутнасць ангельскамоўных гістарычных прац, напісаных з беларусацэнтрычных пазіцый, пра неабходнасць уплываць на міжнародную канцэпцыю гістарычнай Беларусі, аднак першаснай задачай бачыць усё ж лакальную. “Для нас Літва ў гістарычнай перспектыве — Беларусь. Таму, спадзяюся, надыдзе час, калі кожны адукаваны грамадзянін Беларусі будзе ведаць, што літвіны — гістарычны назоў беларусаў. Галоўная задача, каб гэта пазіцыя ўкаранілася ў беларускім грамадстве, а наш гістарычны пашпарт і памяць сталі больш важкімі. Калі праўда пераможа ў нашых галовах, у тым ліку і на самым версе, тады і наша пазіцыя будзе транслявацца за межы краіны, — перакананы пісьменнік. — І ў гэтым кірунку ўжо ёсць зрухі. Відавочна, што без такой адмашкі зверху выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” не ўзялося б за грунтоўнае трохтомнае выданне “Вялікае княства Літоўскае”. Нічыя задаволіць усіх? Але як, адваёўваючы сваю праўду, быць з суседзямі-літоўцамі? Па словах Уладзіміра Арлова, дыялог беларускіх і літоўскіх гісторыкаў распачаўся на пачатку 1990-х, аднак неУладзімір Арлоў: На пазіцыю Літвы паўплываў Еўразвязмеў плёну, бо літоўскія навукоўцы нічога не хацелі чуць, застаючыся на сваіх пазіцыях, якія з дапамогай СССР былі ўкаранёныя ў заходнюю гістарыяграфію. Нешта ў гэтым пытанні змянілася з выхадам памянёнай кнігі Цімаці Снайдэра, які ўпершыню з заходніх даследчыкаў задаўся пытаннем: як такая маленькая краіна, як цяперашняя Літва магла стаць спадкаемніцай велізарнай дзяржавы “ад мора да мора”? “Магчыма, з уступленнем Літвы ў Еўразвяз і эвалюцыяй літоўскай гістарычнай школы пазіцыя непрымання любых беларускіх аргументаў мяняецца на больш узважаную, факталагічную, — заўважае суразмоўца. — Красамоўны прыклад — дзейнасць літоўскай амбасады ў Беларусі, якая заўжды падкрэслівае, што ВКЛ — наша супольная спадчына. Вось і літоўскі пасол Эдмінас Багдонас запрасіў Беларусь разам з Літвой адзначаць у наступным годзе 600-я угодкі Грунвальдскай бітвы. Іншы прыклад. На круглым стале “Тысячагоддзе Літвы. Літва і Беларусь 1000 год побач” адзін з найаўтарытэтных літоўскіх гісторыкаў Альфрэдас Бамблаускас так і заявіл: ВКЛ — наша агульная спадчына, і вы, беларусы, бярыце сабе ад яе колькі жадаеце”. Працяг слоў Арлова знаходзім у выказванні галоўнага рэдактара Ўсеагульнай літоўскай энцыклапедыі Атанаса Рачыса. “Мы ў Літоўскай энцыклапедыі адмовіліся да рамантычнага падыходу ў ВКЛ, бо ў народзе жыў такі крылаты выраз — “Літва ад мора да мора”, але гэта адно прыгожы міф. Якая ж гэта Літва? Гэта Вялікае княства Літоўскае. Нейкі час пры вялікім князе Вітаўтасе яно, сапраўды, было вялікім, але гэта не была ў строгім сэнсе Літва”, — звярнуўся ён да беларускіх калегаў падчас лютаўскага круглага стала ў Вільні. Выглядае, што стасункі гісторыкаў абодвух краінаў, нарэшце, пачынаюць набываць цывілізаваныя рамкі. Адам Мальдзіс: Беларусі хутка будзе 800 год“У гісторыі ёсць рэчы, якія немагчыма вырашыць кансэнсусам. Ёсць супрацьлеглыя пазіцыі двух народаў, кожны з якія мае права па-свойму ўспрымаць і інтэрпрытаваць спадчыну. Будучыня — у супольным выкарыстанні двума народамі спадчыны ВКЛ”, — упэўнены Захар Шыбека. Ягоную думку падзяляе і Валер Булгакаў, заўважаючы, што аднаго правапераемніка спадчыны ВКЛ быць не можа. “У спрэчках паміж сабой літоўскія і беларускія навукоўцы забываюцца яшчэ і пра ўкраінскае права на гэтую дзяржаву. Нагадаю, што да Люблінскай уніі 1569 года ўкраінскія землі таксама ўваходзілі ў склад ВКЛ”, — падводзіць рысу эксперт. Вось і знакаміты даследчык, прафесар Адам Мальдзіс на нядаўняй беларуска-польскай канферэнцыі беларусістаў прапанаваў не канфліктаваць з літоўцамі, а адзначыць 800-годдзе Беларусі ў 2017 годзе. "Ёсць запісы ірландскага законніка 1217 года, які трапіў на тэрыторыю Літвы і пісаў, што яго калега пайшоў на беларускую зямлю, Альбарусію. Гэты ж манах прысутнічаў на каранацыі Міндоўга”, — цытаваў яго udf.by. Хто ў каго скраў? Аднойчы на літоўскай выставе высокапастаўлены беларускі чыноўнік, паглядзеўшы экспазіцыю, з’едліва кінуў у кулуарах: “Выстава пра тое, як літоўцы скралі нашу гісторыю”. Ці не надышоў час беларускім навукоўцам пакінуць крыўды, адмовіцца ад непамерных амбіцыяў і ўтапічных ідэяў (Вільню з Беластокам усё адно не вернеш) ды заняцца сваёй справай? А дзяржаўным мужам, якія следам за савецкімі ідэолагамі паўтара дзесяцігоддзя пераконваюць нас у тым, што мы з расійцамі — адзін народ, а гісторыя Беларусі пачынаецца з 1941, ну, у крайнім разе, з 1917 году, — сваёй? Каб лепшых айчынных гісторыкаў не выключалі з дзяржінстытутаў за даследаванне “нязручных” тэмаў. Каб замежнікі былі зацікаўленыя прыехаць у Беларусь і зірнуць на праблему з нашай званіцы. Каб дзяржаўныя сімвалы Беларусі не саступалі ва ўзросце сімволіцы Літвы, а на міжнароднай арэне нас ведалі не горш за літоўцаў, у якіх нам варта шмат чаму павучыцца. Літва, якая апошнім часам стала, па сутнасці, беларускім лобі ў Еўропе, крок за крокам робіць нам насустрач. Няўжо, не адкажам тым жа? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 июля 2009 Общество Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY Пасол Літвы Эдмінас Багдонас і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі на адкрыцці выставы да 1000-годдзя Літвы ў Мінску. |
|