21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi даручыў забяспечыць больш высокую даступнасць банкаўскiх крэдытаў

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi даручыў забяспечыць больш высокую даступнасць банкаўскiх крэдытаў

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў звярнуць асаблiвую ўвагу на работу банкаўскай сiстэмы па крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi, у тым лiку па стварэннi ўмоў для паляпшэння даступнасцi крэдытаў банкаў як насельнiцтву, так i прадпрыемствам. Такую задачу ён паставiў 14 лiпеня ў час справаздачы старшынi праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповiча.

Пётр Пракаповiч паведамiў, што Нацбанкам будуць прыняты дадатковыя меры для выканання гэтага даручэння.

Прэзiдэнту Беларусi даложана аб вынiках работы банкаўскай сiстэмы краiны за першае паўгоддзе 2009 года.

Ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу банкаўская сiстэма краiны працавала над вырашэннем дзвюх галоўных задач: забяспечыць стабiльную работу самой банкаўскай сiстэмы i зрабiць усё магчымае для развiцця рэальнага сектара эканомiкi. Як адзначыў Пётр Пракаповiч, у першым паўгоддзi гэтыя задачы максiмальна выкананы, а таксама выкананы ўсе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi.

Банкаўская сiстэма працуе стабiльна. Нарошчваюцца ўласны капiтал, рэсурсная база. Як падкрэслiў кiраўнiк Нацбанка, у краiне няма нi аднаго праблемнага банка. Галоўным напрамкам работы банкаўскай сiстэмы з'яўляецца i вырашэнне пытанняў па выкананнi паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2009 год. З гэтай мэтай банкамi забяспечваецца пастаяннае крэдытаванне эканомiкi. На 1 лiпеня запазычанасць па крэдытах у параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года вырасла амаль у 1,5 раза. Стабiльна працуе плацежная сiстэма. За 6 месяцаў 2009 года было праведзена ў 1,6 раза больш плацяжоў, чым за адпаведны перыяд мiнулага года.

Пётр Пракаповiч таксама нагадаў, што ў першым паўгоддзi ваганне курсу беларускага рубля ў адносiнах да карзiны замежных валют было ў межах калiдора +/- 5 працэнтаў. Нягледзячы на тое, што гэты калiдор пашыраны да 10 працэнтаў, ваганне ў межах +/- 5 працэнтаў захоўваецца i цяпер, адзначыў Пётр Пракаповiч. Ён падкрэслiў, што ў блiжэйшы час няма неабходнасцi выходзiць за гэту мяжу.

Што датычыцца золатавалютных рэзерваў, то ў параўнаннi з пачаткам года iх запасы выраслi больш як на $200 млн. Як адзначыў старшыня праўлення Нацбанка, гэта павелiчэнне невялiкае, аднак важны сам факт нарошчвання. Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў няўхiльнага выканання асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi i ў другiм паўгоддзi. Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу максiмальна выканаць усе заданнi па развiццi банкаўскай сiстэмы, забяспечыць i ў далейшым яе стабiльнае развiццё i выкананне па вынiках года ўсiх паказчыкаў.

Акрамя таго, Прэзiдэнту даложана аб вынiках работы Брэсцкай вобласцi ў першым паўгоддзi, а таксама аб выкананнi асобных даручэнняў кiраўнiка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблiвую ўвагу на вырашэнне пытанняў па правядзеннi эксперыменту ў развiццi Шклоўскага i Пружанскага раёнаў. Як адзначыў Пётр Пракаповiч, работа гэтых раёнаў будзе ўзятая пад асаблiвы кантроль. У найблiжэйшы час кiраўнiку дзяржавы будзе прадстаўлена праграма па iх развiццi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў звярнуць асаблiвую ўвагу на работу банкаўскай сiстэмы па крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi, у ты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика