21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзецi падчас жнiва адпачываюць...

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзецi падчас жнiва адпачываюць...

Аналiзуючы сiтуацыю i разважаючы аб ходзе падрыхтоўкi да ўборкi збожжа, мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра, зрэшты, пачаў з добрай навiны. У прыватнасцi, ён паведамiў пра тое, што ўжо завершаная ўборка траў першага ўкосу, i пры ўсiх "сюрпрызах" надвор'я прайшоў укос вынiкова: удалося нарыхтаваць 8,5 млн тон сенажу i 1,8 млн тон сiласу — гэта на 2,5 млн тон больш у параўнаннi з адпаведнымi леташнiмi паказчыкамi. А далей мiнiстр распавёў аб праблемах, якiя могуць паўплываць не лепшым чынам на ход жнiва. Так, Сямён Шапiра праiнфармаваў, што ў правядзеннi ўборкi будзе прымаць удзел 12931 збожжаўборачны камбайн. На пачатак лiпеня статыстычная гатоўнасць камбайнаў складала 90 працэнтаў, зернесушылак — 87, iншых машын, што занятыя на ўборцы, — 90—94 працэнты. Аднак спецыялiсты мiнiстэрства, якiя выязджалi ў гаспадаркi, заспелi iншую карцiну, менш аптымiстычную ў параўнаннi з пададзенымi звесткамi. У прыватнасцi, за 2 тыднi да пачатку масавага жнiва 1200 камбайнаў былi не падрыхтаваныя да ўборкi, у межах рэспублiкi да яе не гатовымi былi 47 раёнаў. Сярод найгорш падрыхтаваных у гэтым сэнсе мiнiстр назваў Талачынскi, Браслаўскi, Пастаўскi, Дубровенскi, Докшыцкi, Мастоўскi, Слонiмскi, Бярэзiнскi, Клецкi, Кармянскi i Чэрвеньскi раёны. Акрамя таго, у кiраўнiка Мiнсельгасхарча шмат пытанняў i да зiмовага рамонту тэхнiкi, на якi было выдзелена 40 мiльярдаў рублёў. "Выдзеленыя грошы, — заўважыў ён, — пайшлi не па мэтавым прызначэннi". У якасцi прыкладу мiнiстр згадаў адну з гаспадарак Салiгорскага раёна, дзе бюджэтныя сродкi для рамонту збожжаўборачнай тэхнiкi былi накiраваныя для разлiку з камерцыйнымi структурамi за раней выдзеленыя запчасткi. "Гэта пацвярджае, што аблвыканкамы не кантралююць выкарыстанне бюджэтных сродкаў", — заўважыў Сямён Шапiра. Мiж iншым, не выкупленымi былi таксама некалькi дзясяткаў камбайнаў i больш за 1400 рухавiкоў, якiя былi адрамантаваныя заводамi: прадпрыемствы цяпер чакаюць, калi ж гаспадаркi iх забяруць. "На гэта патрабуецца ўсяго 6 мiльярдаў рублёў, — сказаў мiнiстр. — Шэсць абласцей не маглi знайсцi па 1 мiльярдзе на гэтыя мэты, пры тым за першае паўгоддзе сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi атрымана каля 4 трыльёнаў выручкi".

Праваленай была, паводле яго слоў, i праграма гэтага года па ўводзе да пачатку ўборачнай зернесушыльных комплексаў. Мiж iншым, кiраўнiкi раёнаў i гаспадарак, якiх тычылася крытыка, запэўнiлi Мiнсельгасхарч, што да 1 жнiўня зернесушылкi будуць здадзеныя. У адваротным выпадку, папярэдзiў Сямён Шапiра, будуць прымацца арганiзацыйныя i кадравыя рашэннi. Акрамя таго, правалена таксама праца па пераводзе топачных агрэгатаў на дзейных зернесушылках на мясцовыя вiды палiва: напрыклад, у Брэсцкай вобласцi з 74 не ўстаноўлена нi аднаго, у Мiнскай — са 106 толькi 2.

Прэм'ер-міністр краіны Сяргей Сідорскі на гэта катэгарычна заявiў: "Было дастаткова часу для выканання плана, але, на жаль, ёсць асобныя зрывы па зернесушыльных комплексах". Кiраўнiк урада запатрабаваў забяспечыць iх увод, а таксама даручыў да 1 жнiўня завяршыць усе запланаваныя мерапрыемствы па пераводзе зернесушылак на мясцовыя вiды палiва. Вяртаючыся ж да пытання забеспячэння гаспадарак тэхнiкай, ён падкрэслiў, што камбайны павiнны быць пастаўлены ў мiнiмальныя тэрмiны: на працягу лiпеня пытанне трэба закрыць. Сяргей Сiдорскi таксама заявiў, што падчас жнiва збожжаўборачныя камбайны не павiнны прастойваць: гаспадаркi, у якiх больш за суткi тэхнiка не будзе працаваць, будуць несцi пакаранне. Ён зазначыў: "Камбайны павiнны выкарыстоўвацца, i калi яны ламаюцца, вязiце запчасткi, рамантуйце, выводзьце iх на палi". На думку прэм'ера, iмпартная тэхнiка павiнна абслугоўвацца ў такiм жа рэжыме. "Дылеры, — лiчыць ён, — калi яны хочуць працаваць у нашай рэспублiцы, павiнны забяспечыць тэхнiку дэталямi: няхай бяруць верталёты, самалёты, але паставяць дэталi, калi iх тэхнiка прастойвае".

Як паведамiў Сямён Шапiра, сёлета таксама прынятае рашэнне аб забароне дзiцячай працы на ўсiх збожжаўборачных канвеерах. Кожны год тут адбываюцца няшчасцi не толькi з дарослымi, але i з дзецьмi. У прыватнасцi, летась, згадаў мiнiстр, двое дзяцей былi траўмаваныя электраразрадам.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аналiзуючы сiтуацыю i разважаючы аб ходзе падрыхтоўкi да ўборкi збожжа, мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра, зрэшты, пачаў з добрай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика