Чарапашка для нашай Машы...
Чарапашка для нашай Машы...
Па добрай традыцыi ў рамках "базару" вось ужо ў сёмы раз праходзiць дзiцячы музычны конкурс. У iм бяруць удзел дзецi ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў. Сёння другi дзень конкурсу. Спаборнiцтвы распачнуцца а шостай гадзiне ўвечар. Хто выйграе Гран—пры, а гэта цэлых 5000 долараў ЗША, — iнтрыга! За перамогу змагаюцца прадстаўнiкi 16 краiн свету. Сярод iх упершыню талент з Таджыкiстана. Сёлета мiжнароднае журы ўзначальвае наш зямляк — народны артыст Беларусi Леанiд Захлеўны. Цiкава, што сярод членаў журы i ўдзельнiкi мiжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песнi мiнулых гадоў — Юлi з Нiдэрландаў, Мiхай Трайстарыу з Румынii, Нушка са Славенii. А, бадай, самым папулярным членам журы сярод дзяцей як канкурсантаў, так i з публiкi стала расiйская спявачка Варвара — сама шматдзетная мацi: чэргi за яе аўтографам выстройваюцца. Яна сказала мне, што будзе ацэньваць тое, як арганiчна "ўпiсваецца" кожны канкурсант у сцэну. А яшчэ паабяцала хадзiць на ўсе рэпетыцыi, бо юныя спевакi ў адрозненне ад дарослых канкурсантаў могуць i расхвалявацца падчас выступленняў, а пры гэтым мець вялiкi талент. Безумоўна, "галоўная" публiка юных выканаўцаў — дзецi. Таму ў якасцi эксперта ад гледачоў я запрасiў свайго старэйшага сына Мiхаiла. Гэтаму "ганароваму члену журы" ужо 4 з паловай гады. Эксперту ў канцэртнай зале "Вiцебск", дзе i праходзяць усе дзiцячыя туры "базару", вельмi спадабалася тэатралiзаваная цырымонiя, падчас якой юныя "зорачкi" перазнаёмiлiся памiж сабой i выбiралi парадкавы нумар сваiх выступленняў на конкурсе. Для гэтага спачатку трэба было ўзяць яблычак з нумарам. Потым кiнуць "чароўны" куб, ды яшчэ на "карце" "царства муз" самастойна адлiчыць колькасць "кропак", што выпадзе на кубе. I ў вынiку вызначыць сабе парадкавы нумар выступленняў. Так ужо, дарэчы, атрымалася, што прадстаўнiцы нашай краiны Марыя Новiк i Лалiта выйдуць на сцэну пад нумарам 9 (адпаведна ў першы i другi дзень). Эксперту ад народа спадабалася "казачная" (нефармальная) сустрэча канкурсантаў. "Чараўнiк" царства песнi i яго памочнiца правялi "Вечар дружбы" весела. Усе будучыя "зорачкi" атрымалi "хвiлiну славы" — трохi паспявалi. Навiчок — прадстаўнiк Таджыкiстана — зачараваў выкананнем папулярнай песнi Баскава (пра парыжскую iншаземку — памятаеце?), а дзяўчынка з Узбекiстана так спела шлягер Пугачовай пра Арлекiна (нават на каленi стала), што члены журы лiтаральна "праслязiлiся". Але нашаму эксперту найбольш спадабаўся маленькi прадстаўнiк Украiны — Андранiк. Калi ён пачаў выконваць украiнскую песню, ледзь шкло не вылецела ў круглай зале — такi моцны голас у гэтага маленькага чалавечка. Наша зямлячка — самая маленькая па ўзросце ўдзельнiца конкурсу — 7-гадовая Маша Новiк, якая займаецца вакалам пад кiраўнiцтвам знакамiтага беларускага педагога спадарынi Стацэнкi, скарыла эксперта i журы сваёй шчырасцю i дзiцячай непасрэднасцю. Добрыя ўражаннi ў эксперта пакiнула i 11—гадовая Лалiта. Пажадаем iм удачы. Мiж iншым, калi мой "калега" потым пацягнуў мяне да вельмi цiкавага вiцебскага помнiка — клоуна з сабакам, што недалёка ад амфiтэатра, нашы беларускiя "зорачкi" якраз былi там — церлi нос клоуну i лапку сабаку на ўдачу (ёсць такая ў Вiцебску прыкмета). I пажадалi ўдачы адна адной. Маша трымала чарапашку. Прызналася, што гэта падарунак Ксюшы Сiтнiк, дзякуючы якому цяпер яна больш не хвалюецца, бо ведае, што ўсё будзе на конкурсе добра. Так i будзе, Маша i Лалiта! Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па добрай традыцыi ў рамках "базару" вось ужо ў сёмы раз праходзiць дзiцячы музычны конкурс. У iм бяруць удзел дзецi ва ўзросце ад 7 да 12 г |
|