21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слова — за запрошанымi

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Слова — за запрошанымi

Польшча як член Еўрасаюза чакае iнiцыятыўнасцi ва Усходнiм партнёрстве ад... усходнiх партнёраў

З 2007 года пачаўся дастаткова iнтэнсiўны палiтычны дыялог памiж Беларуссю i Польшчай, — адзначае пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Лiтвiн. За гэты час праведзены шэраг сустрэч на ўзроўнi мiнiстраў замежных спраў, намеснiкаў прэм'ер-мiнiстраў. "Дыялог развiваецца, ён вядзе да сустрэч на яшчэ больш высокiм узроўнi", — падкрэслiў кiраўнiк дыпламатычнага прадстаўнiцтва Польшчы ў Беларусi. I падрыхтоўка сустрэчы на найвышэйшым узроўнi, паводле слоў пасла, вядзецца, хоць сёння пакуль i рана гаварыць пра тое, калi яна можа адбыцца. Больш акрэсленай выглядае перспектыва сустрэчы кiраўнiкоў урада. "Цяпер можам гаварыць пра сустрэчу прэм'ер-мiнiстраў, без сумнення", — запэўнiў дыпламат. Ён падкрэслiў, што яе трэба падрыхтаваць, i чакаецца, што гэта адбудзецца досыць хутка.

Усходняе партнёрства Генрык Лiтвiн назваў самай важнай iнiцыятывай апошнiх гадоў, а нашу краiну — ключавым партнёрам Польшчы на Усходзе. У рэалiзацыi праграмы многае залежыць ад актыўнасцi партнёраў, падкрэслiвае кiраўнiк дыпмiсii. Польскi бок перш за ўсё разлiчвае на iнiцыятыву беларускага боку (i пра гэта Польшча гаворыць не як наша суседка, а як удзельнiца ЕС, такая пазiцыя Еўрасаюза распаўсюджваецца не толькi на Беларусь — на ўсiх удзельнiкаў Усходняга партнёрства, нагадаем, што апроч нашай краiны ў праграму запрошаныя Азербайджан, Арменiя, Грузiя, Малдова i Украiна) у рэалiзацыi канкрэтных сур'ёзных праектаў. Маецца на ўвазе не толькi эканамiчнае супрацоўнiцтва, але i гуманiтарная сфера. Ёсць ужо канкрэтныя эскiзы такiх праектаў, i яны разглядаюцца.

Беларуска-польскiя кантакты ў сацыяльна-культурнай сферы — даўнiя i плённыя. Добра паказала сябе "Нясвiжская акадэмiя" — iнiцыятыва, у рамках якой беларускiя, украiнскiя, расiйскiя спецыялiсты ў галiне культурнай спадчыны павышаюць узровень сваёй падрыхтоўкi пры ўдзеле спецыялiстаў з iншых краiн, у асноўным з Польшчы. Польшча, як i Беларусь, прайшла цяжкiя перыяды ў сваёй гiсторыi, многае з культурнай спадчыны было знiшчана. Падыход польскiх спецыялiстаў у гэтай справе можа выкарыстоўвацца ў Беларусi, мяркуе кiраўнiк дыпламатычнай мiсii. Ёсць таксама iдэя стварыць вiртуальную Нясвiжскую бiблiятэку. Аднак намаганнямi выключна беларусаў i палякаў тут не абысцiся — бiблiятэка падзеленая, яе часткi вывезеныя ў розныя краiны Еўропы. "Патрэбна шмат партнёраў, каб яе аднавiць нават у электронным выглядзе", — заўважае Генрык Лiтвiн.

Налета Польшча абвяшчае год Фрэдэрыка Шапэна, i адзначыць яго збiраецца з сусветным размахам. Ён будзе асаблiва багатым на падзеi ў Беларусi, дзелiцца планамi пасол. Дыпламат выказаў спадзяванне, што некаторым школам у Беларусi будзе прысвоена iмя вялiкага кампазiтара.

У гандлёвым абмене дзвюх краiн крызiс, безумоўна, згуляў сваю партыю. Беларускi экспарт у Польшчу скарацiўся на 40 працэнтаў, а iмпарт — на 13 — 15 працэнтаў. На думку дыпламата, падзенне не звязана непасрэдна са знiжэннем актыўнасцi эканамiчных суб'ектаў, якiя ўдзельнiчаюць у абмене. Больш за тое, актыўнасць суб'ектаў расце, аднак ва ўмовах крызiсу цяжка атрымаць той жа эфект, што i раней. Асноўнымi пазiцыямi ў iмпарце ў Польшчу з Беларусi стабiльна застаюцца нафтапрадукты i калiйныя ўгнаеннi.

Эканамiчнае ўзаемадзеянне дзвюх краiн не абмяжоўваецца выключна абменам тавараў. Рыхтуецца буйны праект будаўнiцтва цеплаэлектрастанцыi ў Зэльве, якая будзе працаваць на польскiм вугалi. Абмяркоўваюцца i праекты па пастаўках беларускiх нафтапрадуктаў у Польшчу. Генрык Лiтвiн абазначыў таксама сферу iнтарэсаў буйных польскiх iнвестараў — банкаўская сфера, страхаванне, тэлекамунiкацыi. Нашай заходняй суседцы хацелася б бачыць беларускiя суб'екты гаспадарання на Варшаўскай бiржы. Дыпламат упэўнены, што гэта ўяўляе iнтарэс i для беларускай прыватызацыi, i для польскай бiржы. Маўляў, "iншыя суседзi гэта таксама рабiлi, асцярожна, але ж рабiлi".

Кiраўнiк эканамiчнага аддзела пасольства Кацпер Ваньчык згадаў яшчэ адзiн праект — Польскага агенцтва iнфармацыi i замежных iнвестыцый сумесна з Дзяржкаммаёмасцю — па вывучэннi польскага досведу прыватызацыi i прыцягнення замежных iнвестыцый. Мяркуецца, што ў iм будуць браць удзел супрацоўнiкi дзяржаўных органаў i прадпрыемстваў, якiя ўдзельнiчаюць ў прыватызацыi. "Спадзяёмся, што гэты абмен пасадзейнiчае лепшаму супрацоўнiцтву ў iнвестыцыйнай галiне, што мы будзем глядзець адзiн на аднаго як на надзейных партнёраў у эканамiчнай сферы" — заключыў спадар Ваньчык. Першы тур гэтага праекта мае быць арганiзаваны ўжо ўвосень, у вераснi — кастрычнiку.

згадаў яшчэ адзiн праект — Польскага агенцтва iнфармацыi i замежных iнвестыцый сумесна з Дзяржкаммаёмасцю — па вывучэннi польскага досведу прыватызацыi i прыцягнення замежных iнвестыцый. Мяркуецца, што ў iм будуць браць удзел супрацоўнiкi дзяржаўных органаў i прадпрыемстваў, якiя ўдзельнiчаюць ў прыватызацыi. "Спадзяёмся, што гэты абмен пасадзейнiчае лепшаму супрацоўнiцтву ў iнвестыцыйнай галiне, што мы будзем глядзець адзiн на аднаго як на надзейных партнёраў у эканамiчнай сферы" — заключыў спадар Ваньчык. Першы тур гэтага праекта мае быць арганiзаваны ўжо ўвосень, у вераснi — кастрычнiку.

Сёлетнi турыстычны сезон дэманструе павышаную цiкавасць беларусаў да адпачынку ў суседняй Польшчы. Штодзень больш за тысячу беларускiх пашпартоў папаўняецца шэнгенскiмi вiзамi, аформленымi польскiмi консульствамi ў Мiнску, Гродне i Брэсце. На думку пасла, гэта сведчыць пра тое, што грамадства ўжо больш-менш прызвычаiлася да шэнгенскага рэжыму i выкарыстоўвае магчымасцi, якiя дае шэнгенская сiстэма. Рух праз беларуска-польскую мяжу яшчэ не дасягнуў узроўню 2006 — 2007 гадоў, адзначае дыпламат, аднак турыстычных паездак у Польшчу сёлета вельмi шмат. Як гэта звычайна i бывае ў суседзяў.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польшча як член Еўрасаюза чакае iнiцыятыўнасцi ва Усходнiм партнёрстве ад... усходнiх партнёраў З 2007 года пачаўся дастаткова iнтэнсiўны палiтычны д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика