21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускiя хаты пераязджаюць у... Лiтву

19.09.2009 13:52 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 июля 2009 Общество
Барыс ПРАКОПЧЫК, Звязда Старыя вясковыя хаты, якiя сталi нiкому не патрэбнымi ў Беларусi, знаходзяць новых гаспадароў у... суседняй краiне. "На першы погляд, неверагодна, але факт", — сцвярджае журналiст Лявонас Даўгела, якi раней пражываў на Гродзеншчыне, а цяпер у Лiтве.

Прадпрымальнiк з Варэны Айварас Часнулiс арганiзаваў акцыянернае таварыства, якое купляе, разбiрае старыя вясковыя хаты ў Гродзенскай i Мiнскай абласцях, перавозiць iх у Лiтву i праводзiць зборку там, дзе скажа клiент. Гэты бiзнэс давялося ўзгадняць з шэрагам беларускiх i лiтоўскiх дзяржструктур, аднак аўчынка, як кажуць, аказалася вартай вырабу. За даволi кароткi тэрмiн з Беларусi "на экспарт" накiравана каля трыццацi дамоў, якiя ўжо стаяць у прэстыжных для пражывання мясцiнах, у прыватнасцi, у азёрным Тракайскiм краi i на Балтыйскiм ўзмор'i. Пры гэтым, паводле слоў некаторых навасёлаў, iх у старых беларускiх хатах прываблiвае нейкi асаблiвы вясковы дух i нават непаўторныя шляхецкiя таямнiцы, нябачная прысутнасць нашых некалi агульных продкаў... Ды i якасць задавальняе, бо гнiллё Часнулiс не бярэ.

Замовiў у яго — на год наперад. Колькi фiрма плацiць у Беларусi за старую хату — камерцыйная тайна, аднак, на думку Лявонаса Даўгелы, за такiя грошы ў Лiтве можна купiць хiба што лес на коранi, першапачатковую сыравiну для пабудовы дома. Потым гэтыя сосны трэба спiлаваць, вывезцi з лесу, нарыхтаваць бярвёны, частку з якiх распiлаваць на дошкi i брусы. Потым высушыць нарыхтаваную драўнiну, наняць брыгаду талковых цесляроў... У вынiку цана новага дамка будзе яшчэ як "кусацца".

А тут усё гатовае. Разабраць зруб могуць трое вясковых мужчын, сабраць — таксама. Транспартныя фiрмы ва ўмовах эканамiчнага крызiсу з гатоўнасцю выдзяляць грузавiк з прычэпам. Дакументы ў парадку... Выдатны бiзнэс.

Вось толькi якiя ўражаннi ад гэтага бiзнэсу павiнны быць у нас, у Беларусi? Парадуемся, што гэтыя хаты, няхай за мяжой, але ўсё ж атрымаюць другое жыццё? Цi пасумуем, што самi не здолелi iмi па-гаспадарску распарадзiцца?

Хоць бываюць i прыемныя выключэннi. Адзiн чалавек паклаў вока на кiнуты дом у невялiкай вёсачцы Гродзенскага раёна i адшукаў нашчадкаў ажно ў Адэскай вобласцi, спецыяльна туды паехаў i аформiў усе неабходныя дакументы. Не пазнаць цяпер гэту, здавалася б, бесперспектыўную сядзiбу...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 июля 2009 Общество Барыс ПРАКОПЧЫК, Звязда Старыя вясковыя хаты, якiя сталi нiкому не патрэбнымi ў Беларусi, знаходзяць новых гаспадароў у... суседняй краiне. "На першы погляд, неверагодна, але факт", — сцвярджае журналiст Лявонас Даўгела, якi раней пражываў на Гродзеншчыне, а цяпер у Лiтве.Прадпрымальнiк з Варэны Айварас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика