У Менску адбудзецца круглы стол «Злачынствы камунізму на Беларусі. Мінулае і сучаснае»У аўторак, 21 ліпеня адбудзецца круглы стол на тэму «Злачынствы камунізму на Беларусі. Мінулае і сучаснае». Падчас круглага стала будзе створана каардынацыйнай рады ініцыятыў, што займаюцца даследваннем злачынстваў камунізму. Асноўнымі мэтамі Рады будзе каардынацыя дзейнасці і абмен інфармацыяй паміж ініцыятывамі, што займаюцца даследваннем злачынстваў камунізму і ўшанаваньнем памяці рэпрэсаваных. Арганізатары сустрэчы падкрэсліваюць, што рада «ня ёсць стварэннем нейкай новай ініцыятывы ці аб’яднання», але ёсць «пляцоўкай для каардынацыі актыўнасцяў і паляпшэння супрацоўніцтва паміж існуючымі ініцыятывамі». Папярэднюю згоду на ўдзел у Радзе выказалі: ініцыятыва «Пакаяньне» Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; секцыя «Мемарыял» Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі; прадстаўніцтва міжнароднага аб’яднаньня «Мемарыял» на Беларусі; «Малады фронт». Таксама магчымы ўдзел прадстаўнікоў арганізацый беларусаў замежжа. Акрамя гэтага, на сустрэчы будзе прэзентаваны сайт represii-by.info, прысвечаны злачынствам камуністычнага рэжыму на Беларусі. На дадзены момант на сайце сабраныя навіны, артыкулы, фотаздымкі, а таксама дакументацыйныя, біяграфічныя і аналітычныя матэрыялы на гэтую тэму. Ініцыятарам краглага стала выступіў праэкт «Пакаяньне» Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Круглы стол пачнецца ў аўторак, 21 ліпеня, а 15.00, па адрасе вул. Машэрава, 8. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак, 21 ліпеня адбудзецца круглы стол на тэму «Злачынствы камунізму на Беларусі. |
|