Чарнiцы
Чарнiцы
l Працягваецца збор чарнiц, якiя, па народных павер'ях, "адводзяць ад жывата лiха", "пазбаўляюць страўнiк ад хваробы, ачышчаюць кроў, нармалiзуюць работу пячонкi". l У народзе казалi: "У ягадны год спраў неўправарот". Лiчылася, што "чарніцы спеюць пад камарыныя спевы", г.зн., калi ёсць камарыныя зграi, то ёсць i чарнiцы ў лесе. Чарнiцы — гэта не толькi смачныя ягады; здавён у народзе ведалi, што ягады чарнiц неабходна ўжываць пры праблемах страўнiка i кiшэчнiка, пры дыябеце, захворваннях пячонкi i iншых органаў крывi, рэўматызме i падагры. Чарнiцы таксама стабiлiзуюць зрок. Чарнiцы — галiнкi разам з ягадамi — сушылi на зiму, вешалi ў цёмных месцах. Шматгадовы вопыт народа вучыць, што вельмi карысна ўжываць чарнiцы ў спёку, яны дапамагаюць падтрымлiваць сiлы ў арганiзме. З чарнiц варылi смачнае духмянае варэнне, кампоты. Ягады чарнiц захоўваюць свае каштоўныя лекавыя якасцi i не губляюць вялiкай колькасцi вiтамiнаў, нават калi iх сушыць i варыць. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарнiцы — гэта не толькi смачныя ягады; здавён у народзе ведалi, што ягады чарнiц неабходна ўжываць пры праблемах страўнiка i кiшэчнiка, пры дыябеце, |
|