21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чалавек думаючы не народзiцца без асэнсаванага чытання

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чалавек думаючы не народзiцца без асэнсаванага чытання

У гэтым перакананы рэдактар "Полымя" Мiкола Мятлiцкi

  У якiм стане знаходзiцца сёння беларуская лiтаратура? Што робiцца для яе папулярызацыi i цi нарадзiлiся ў Беларусi новыя Купалы? Пра гэта i не толькi iшла гаворка на прэс-канферэнцыi "75 гадоў Саюзу пiсьменнiкаў Беларусi. Дзейнасць пiсьменнiкаў на сучасным этапе i iх роля ў развiццi грамадства", якая прайшла напярэдаднi з удзелам некаторых членаў Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.   У якiм стане знаходзiцца сёння беларуская лiтаратура? Што робiцца для яе папулярызацыi i цi нарадзiлiся ў Беларусi новыя Купалы? Пра гэта i не толькi iшла гаворка на прэс-канферэнцыi "75 гадоў Саюзу пiсьменнiкаў Беларусi. Дзейнасць пiсьменнiкаў на сучасным этапе i iх роля ў развiццi грамадства", якая прайшла напярэдаднi з удзелам некаторых членаў Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.

— Саюз пiсьменнiкаў — гэта перш-наперш актыўная лiтаратурная творчасць. Гэта платформа, што яднае творчых людзей, якiя сваiм талентам хочуць служыць грамадству — лiчыць галоўны рэдактар журнала "Полымя" Мiкола Мятлiцкi. — Адрозненнi ў творчасцi прафесiйнага пiсьменнiка ад творчасцi лiтаратурнага дзялка? Прафесiйны пiсьменнiк нiколi не напiша твор, якi абражае годнасць яго народа. Як павiнна выглядаць лiтаратура суверэннай Беларусi? Думаю, што гэта будзе адна з самых гуманных лiтаратур свету, жыццёвай практыкi якой хопiць на многiя пакаленнi.

Саюз пiсьменнiкаў Беларусi на сёння мае дамовы аб супрацоўнiцтве з пiсьменнiцкiмi арганiзацыямi 21-й краiны свету. Адно з апошнiх новаўвядзенняў — стварэнне пры саюзе адмысловай секцыi сатыры i гумару.

Акрамя таго, як расказаў прысутным старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiкалай Чаргiнец, немалаважную ролю Саюз пiсьменнiкаў адыграў у стварэннi "Савета па маральнасцi", якi не так даўно быў створаны ў Беларусi. У яго, паводле слоў Чаргiнца, акрамя пiсьменнiкаў i прадстаўнiкоў розных канфесiй, акрэдытаваных у Беларусi, увайшлi таксама акцёры, артысты i спартсмены.

— Ад савета не трэба чакаць нейкiх цэнзурных забаронаў. Гаворка iдзе не пра забарону, а пра ўзаемадзеянне з грамадствам, — падкрэслiў Чаргiнец.

Цiкавай навiной для прысутных стала iнфармацыя пра стварэнне "Асацыяцыi пiсьменнiкаў Саюзнай дзяржавы", першы з'езд якой плануецца правесцi ўжо гэтай восенню. Месцам правядзення, паводле папярэднiх звестак, стане Мiнск. На правядзенне з'езда ўжо выдаткавана сума ў 1,5 млн расiйскiх рублёў. У будучынi — стварэнне сумеснага лiтаратурнага 50-томнiка (па 25 кнiг ад кожнай краiны).

Для таго, каб любая лiтаратура развiвалася, у ёй, несумненна, павiнны быць тыя, хто будзе працягваць справу пачынальнiкаў — пераемнiкi. Цi ёсць такiя людзi ў беларускай лiтаратуры?

— Вышукваць таленты i даваць iм дарогу ў жыццё трэба перш за ўсё праз лiтаратурныя конкурсы, — упэўнены першы сакратар Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Вiктар Праўдзiн. — Гэтаму садзейнiчае, напрыклад, лiтаратурны конкурс "Лепшы твор года", якi праводзiцца практычна ва ўсiх беларускiх рэгiёнах.

У Мiнску не так даўно быў праведзены агульнагарадскi лiтаратурны конкурс сярод старшакласнiкаў, арганiзаваны Мiнскiм аддзяленнем Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Паводле слоў яго старшынi Мiхаiла Пазнякова, конкурс даў штуршок i стымул для таленавiтых школьнiкаў.

— Мы хочам адкрыць як мага больш таленавiтых маладых людзей. Дапамагаем iм друкаваць першыя лiтаратурныя творы. У планах — выданне як асобных кнiг, так i цэлых зборнiкаў маладых аўтараў.

На пытанне карэспандэнта "Звязды", што зроблена Саюзам пiсьменнiкаў для ўдасканалення школьнай праграмы, дзе на сёння слаба асветлены стан сучаснай беларускай лiтаратуры, Мiкалай Чаргiнец адказаў:

— Школьную праграму не трэба скарачаць, яе трэба ўдасканальваць. Зразумела, мы б хацелi больш цесна супрацоўнiчаць з Мiнiстэрствам адукацыi. I гэта праца iдзе. З гэтага года, напрыклад, была вернута серыя "Школьная бiблiятэка".

Год дзiцячай i юнацкай лiтаратуры абвешчаны сёлета на Гомельшчыне. Пра гэта расказаў прадстаўнiк Гомельскага аддзялення саюза пiсьменнiкаў Беларусi Уладзiмiр Гаўрыловiч.

— Вынiкi гэтага года будуць падведзены на лiтаратурным мiжрэгiянальным свяце "Славянскiя лiтаратурныя дажынкi", куды мы актыўна запрашаем нашых калег з Расii i Украiны.

— Чытанне ўсё часцей, на жаль, становiцца для моладзi пакутай, — кажа Мiкола Мятлiцкi. — Я згадзiўся б са скептыкамi, якiя кажуць, што беларуская лiтаратура i кнiга сыходзяць на задворкi гiсторыi, калi б не быў перакананы ў адным: без асэнсаванага чытання не можа нарадзiцца чалавек думаючы. Чалавек iдзе да адкрыцця свету толькi тым шляхам, якi яму дае кнiга. Я не думаю, што чалавецтва ў ХХI стагоддзi захоча развучыцца думаць.

Iлья Лапато.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым перакананы рэдактар "Полымя" Мiкола Мятлiцкi У якiм стане знаходзiцца сёння беларуская лiтаратура? Што робiцца для яе папулярызацы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика