21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Месяц, Сонца i зноў Месяц

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Месяц, Сонца i зноў Месяц

2 лiпеня мы перажывём поўнае сонечнае зацьменне. Яно будзе доўжыцца 6 хвiлiн 39 секундаў i стане самым працяглым зацьменнем у гэтым стагоддзi. Адпаведна i ўплыў на нас яно акажа значна большы, чым звычайнае. Пабачыць сонечнае зацьменне 22 лiпеня змогуць жыхары Кiтая, Японii, Iндыi, Непала, Бутану i Маршалавых астравоў. Часткова яно будзе заўважна i на тэрыторыi Расii (у паўднёвай частцы Сiбiры i на Далёкiм Усходзе), у Казахстане, у Акiянii i ў акваторыi Цiхага акiяна.

Як сцвярджаюць астролагi, месяцавае паўценявое зацьменне 7 лiпеня адкрыла "калiдор зацьменняў", якi завершыцца 6 жнiўня (яшчэ адным месяцавым зацьменнем). Да гэтага дня мы знаходзiмся ў патоку прадвызначанасцi, наканаванасцi i мала што можам змянiць у сваiм жыццi.

 

— Зацьменне нельга разглядаць як выключна негатыўны фактар, — расказвае астролаг Уладзiмiр ВАСЮК. — У астралогii ёсць паняцце "цыкл зацьменняў" (сарас). Сонечнае зацьменне 22 лiпеня ўваходзiць у склад 136-га сарасу — цыкла паслядоўных зацьменняў, якi пачаўся у 1360-м годзе i скончыцца ў ХХIV стагоддзi. У згаданы сарас уваходзiць жнiвеньскае зацьменне 1991 года (час путчу ў Расii), чэрвеньскае зацьменне ад 73 года (канец вайны ў В'етнаме, адмена золата-доларавага стандарта), чэрвеньскiя зацьменнi 1955-га (вайна ў Карэi) i 1937 гадоў (пiк рэпрэсiй у СССР) i г.д. Зацьменне названага цыкла, якое адбудзецца 22 лiпеня, акажа значны уплыў не толькi на рэгiёны, дзе яно будзе добра бачна, але i на ўвесь зямны шар, у тым лiку i на нас. На ўзроўнi дзяржаў i рэгiёнаў уздзеянне зацьмення будзе адчувацца на працягу паўгоддзя. А аддаленыя яго вынiкi мы пабачым толькi ў час наступнага зацьмення 2 жнiўня 2027 года.

Негатыў сонечнага зацьмення праяўляецца ў тым, што яно робiць нейкiя сiтуацыi незваротнымi, таму ў час сонечнага зацьмення трэба баяцца не самiх падзей, а неабдуманасцi i недальнабачнасцi ў прыняццi рашэнняў. Агульная рэкамендацыя, эфектыўная падчас любога сонечнага зацьмення: не рабiць у гэты час таго, што потым захочацца выправiць. Выправiць ужо нiчога будзе немагчыма. Варта запiсаць галоўныя падзеi, якiя адбылiся ў вашым жыццi напярэдаднi зацьмення, у час зацьмення i адразу пасля яго, акрэслiць праблемы, якiя стаялi на парадку дня. Гэта дапаможа вызначыць тыя кiрункi развiцця падзей, якiя прывядуць да станоўчых вынiкаў. Прасцей кажучы, падзеi пасля зацьмення будуць развiвацца ў тым кiрунку, у якi яны былi зарыентаваны на момант зацьмення. Калi гэта быў ланцужок негатыўных падзей, значыць, чалавеку давядзецца ў далейшым прыкласцi вельмi шмат намаганняў, каб нейтралiзаваць негатыў i змянiць сваё жыццё да лепшага. Калi наадварот — у пэўнай сферы акрэслiлiся станоўчыя тэндэнцыi, якiя праявiлiся i падчас зацьмення, значыць, далейшае жыццё як мiнiмум паўгода будзе развiвацца менавiта па пазiтыўным сцэнарыi. Зацьменне — гэта своеасаблiвы жыццёвы водападзел. Яно нясе пячатку фатуму, прадвызначанасцi. Любыя падзеi ў час зацьменняў — незваротныя.

У час зацьмення воля i памкненнi чалавека карэктуе Сусвет. Працiвiцца Сусвету — значыць асуджаць сябе на паражэннi. У азначаны перыяд неабходна кiравацца падзеямi, рабiць тое, што падказвае сэрца, i цвёрда трымацца сваiх маральна-этычных прынцыпаў. Зацьменнi — гэта маякi, якiя ўказваюць шлях. I задача кожнага чалавека — не зацыклiвацца на негатыве, а iмкнуцца змянiць сваё жыццё так, каб яно было ў гармонii i адпаведнасцi з Сусветам.

Тры днi (дзень да зацьмення, дзень зацьмення i наступны за iм) азначаная нябесная з'ява закранае наша фiзiчнае цела, эмацыянальную прыроду i нават духоўныя памкненнi. На момант зацьмення эмацыянальна няўстойлiвым асобам варта быць выключна асцярожнымi, бо верагодныя правакацыi, якiя "выведуць" чалавека на негатыўныя эмоцыi. У час сонечнага зацьмення "закладаюцца" праблемы з целам, якiя потым праявяцца ў хваробах, таму варта вельмi ашчадна ставiцца да свайго арганiзма. Тым, у каго ёсць хранiчныя захворваннi, лепш правесцi прафiлактычныя мерапрыемствы.

На наш ментальны ўзровень сонечнае зацьменне ўздзейнiчае на працягу двух тыдняў (тыдзень да зацьмення i тыдзень пасля). З улiкам уплыву месяцавых зацьменняў 7 лiпеня i 6 жнiўня ўсе iдэi i думкi, якiя з'явiлiся ў прамежку 1 лiпеня — 13 жнiўня, абавязкова трэба давесцi да лагiчнага завяршэння, прааналiзаваць. Тады эфект ад iх рэалiзацыi будзе ашаламляльным i значна зменiць жыццё да лепшага.

Напярэдаднi зацьмення не дапускайце напружанасцi ў сям'i, у першую чаргу памiж прадстаўнiкамi розных пакаленняў. Суткi пасля зацьмення добра выкарыстаць для планавання будучынi сям'i i асобных яе членаў, для ўсведамлення праблем на шляху да дасягнення мэты. Напярэдаднi зацьмення не варта пазычаць грошы — рызыкуеце iх не атрымаць назад. У час зацьмення 22 лiпеня вельмi небяспечна пераядаць i злоўжываць алкаголем — можна справакаваць праблемы са страўнiкам. У гэты час супрацьпаказаныя канфлiкты i сваркi з кiраўнiцтвам, з калегамi. Не трэба пачынаць новыя праекты, рамонт, а напярэдаднi зацьмення можна зрабiць прыборку, абысцi дом (кватэру) са свечкай. У дзень зацьмення больш часу правядзiце на прыродзе.

Сур'ёзныя праблемы ў рабоце падчас зацьмення 22 лiпеня могуць з'явiцца ў народжаных у лiпенi 1943 года, у лiпенi 46-га, сакавiку-красавiку 49-га, лiстападзе 49-га, кастрычнiку i снежнi 54-га, чэрвенi 55-га, сакавiку-жнiўнi i снежнi 61-га, вераснi 66-га, студзенi-маi 67-га, лютым 73-га, жнiўнi-вераснi 75-га, студзенi-маi 76-га, жнiўнi-вераснi 78-га, сакавiку-красавiку 79-га, студзенi-лютым 85-га, жнiўнi 1990 года.

Значны негатыўны ўплыў зацьменне можа аказаць на фiнансавую сферу тых, хто нарадзiўся ў вераснi 1940-га, жнiўнi 42-га, чэрвенi 46-га, чэрвенi-лiпенi 49-га, маi-чэрвенi 51-га, лiпенi 52-га, жнiўнi 55-га, лiпенi 57-га, маi-жнiўнi 60-га, жнiўнi 63-га, вераснi 64-га, чэрвенi-лiпенi 67-га, чэрвенi-лiпенi 71-га, маi 73-га, жнiўнi 74-га, лiпенi 78-га, лiпенi-жнiўнi 79-га, маi-жнiўнi 84-га, жнiўнi-вераснi 85-га, чэрвенi-лiпенi 1989 года.

У асабiстым жыццi напружаная сiтуацыя можа скласцiся ў народжаных у красавiку 1941-га года, у студзенi 47-га, студзенi 49-га, снежнi 50-га, кастрычнiку 54-га, красавiку 56-га, лютым 60-га, лютым 62-га, снежнi 65-га, маi 71-га, лютым 73-га, сакавiку 75-га, лютым 77-га, снежнi 80-га, лiстападзе 82-га, лiстападзе-снежнi 84-га, кастрычнiку 86-га, красавiку 87-га, сакавiку 1990 года.

падчас зацьмення 22 лiпеня могуць з'явiцца ў народжаных у лiпенi 1943 года, у лiпенi 46-га, сакавiку-красавiку 49-га, лiстападзе 49-га, кастрычнiку i снежнi 54-га, чэрвенi 55-га, сакавiку-жнiўнi i снежнi 61-га, вераснi 66-га, студзенi-маi 67-га, лютым 73-га, жнiўнi-вераснi 75-га, студзенi-маi 76-га, жнiўнi-вераснi 78-га, сакавiку-красавiку 79-га, студзенi-лютым 85-га, жнiўнi 1990 года.

Значны негатыўны ўплыў зацьменне можа аказаць на фiнансавую сферу тых, хто нарадзiўся ў вераснi 1940-га, жнiўнi 42-га, чэрвенi 46-га, чэрвенi-лiпенi 49-га, маi-чэрвенi 51-га, лiпенi 52-га, жнiўнi 55-га, лiпенi 57-га, маi-жнiўнi 60-га, жнiўнi 63-га, вераснi 64-га, чэрвенi-лiпенi 67-га, чэрвенi-лiпенi 71-га, маi 73-га, жнiўнi 74-га, лiпенi 78-га, лiпенi-жнiўнi 79-га, маi-жнiўнi 84-га, жнiўнi-вераснi 85-га, чэрвенi-лiпенi 1989 года.

У асабiстым жыццi напружаная сiтуацыя можа скласцiся ў народжаных у красавiку 1941-га года, у студзенi 47-га, студзенi 49-га, снежнi 50-га, кастрычнiку 54-га, красавiку 56-га, лютым 60-га, лютым 62-га, снежнi 65-га, маi 71-га, лютым 73-га, сакавiку 75-га, лютым 77-га, снежнi 80-га, лiстападзе 82-га, лiстападзе-снежнi 84-га, кастрычнiку 86-га, красавiку 87-га, сакавiку 1990 года.

Яшчэ раз падкрэслю: у час зацьмення не трэба рабiць тое, з-за чаго потым будзе сорамна. Гэта значыць не парушаць маральна-этычных нормаў i прынцыпаў, быць шчырым з самiм сабой. Тады зацьменне закладзе фундамент не для фатальна негатыўных, а для фатальна станоўчых сiтуацый.

Месяцавае зацьменне звязана з мiнулым, з вяртаннем людзей, з якiмi раней не былi вырашаны нейкiя маральна-этычныя праблемы. Калi раней вы iгнаравалi праблемы ва ўзаемаадносiнах, то ў час месяцавага зацьмення (6 жнiўня) у вас ёсць шанц iх вырашыць. Месяцавае зацьменне больш сур'ёзна ўплывае на эмацыянальны план, яно будзе правакаваць на скандалы i канфлiкты, на разрыў адносiнаў з супрацьлеглым полам з-за жадання большай трываласцi i стабiльнасцi ў партнёрстве. Па магчымасцi будзьце мяккiмi i асцярожнымi са сваiмi каханымi i блiзкiмi. Усе працэдуры, скiраваныя на змену iмiджу, стылю лепш адкласцi на больш прыдатны час. Праявiце асцярожнасць падчас знаходжання ля вадаёмаў, пры выкарыстаннi электрапрыбораў. Асноўная небяспека ў сям'i — напружанасць ва ўзаемаадносiнах бацькi-дзецi. Дарослыя рызыкуюць сваiмi карнымi ўчынкамi аддалiць сваiх дзяцей ад сябе. Прычым наступствы залiшняга дэспатызму могуць праявiцца не адразу, а праз паўгода.

Кожны чалавек павiнен быць гатовым да таго, што падчас месяцавага зацьмення яго настрой зменiцца — не ў лепшы бок. У гэты час супрацьпаказана ўжываць алкаголь, псiхатропныя прэпараты, лекi, якiя ўздзейнiчаюць на псiхiку. Затое месяцавае зацьменне — выдатны час для таго, каб развiтацца з непатрэбным, састарэлым (дрэннымi звычкамi, рысамi характару, абарваць непатрэбныя сувязi).

Падрыхтавала Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лiпеня мы перажывём поўнае сонечнае зацьменне. Яно будзе доўжыцца 6 хвiлiн 39 секундаў i стане самым працяглым зацьменнем у гэтым стагоддзi. Адпавед
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика