21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Плюшавыя ягады

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Плюшавыя ягады

Так-так, кiвi — гэта менавiта ягады, плады павойнай раслiны з доўгiмi шматметровымi галiнамi, з вельмi прыгожымi белымi або ружовымi кветкамi. Сваю назву ягады бяруць ад новазеландскай птушкi кiвi. А яшчэ iх называюць кiтайскiм агрэстам, авечым або малпiным персiкам.

Медыкi справядлiва лiчаць кiвi сапраўднай "вiтамiннай бомбай", паколькi ў iм змяшчаецца шмат карысных кампанентаў. Асаблiва багаты гэты махнаты зялёны шарык на вiтамiн С — у такой колькасцi яго няма больш нi ў адным фрукце. Дарэчы, калi кожны дзень з'ядаць па адным кiвi, то ваш арганiзм будзе цалкам забяспечаны вiтамiнам С. Для чаго гэта трэба? А вось для чаго: вiтамiн С актыўна ўдзельнiчае ў працэсе абмену рэчываў, умацоўвае крывяносныя сасуды i iмунную сiстэму, павышае супрацiўляльнасць арганiзма розным iнфекцыям, садзейнiчае добрай працаздольнасцi, дапамагае пераадолець стрэс.

Шмат у кiвi калiю, патрэбнага для аднаўлення балансу мiнеральных рэчываў, для нармалiзацыi крывянога цiску. Утрымлiвае кiвi i фермент актыдзiн, якi расшчапляе бялкi. Таму некалькi пладоў, з'едзеных пасля сытнага абеду, дапамогуць пазбавiцца ад адчування цяжару ў страўнiку, пякоткi i адрыжкi.

А не так даўно нарвежскiя вучоныя ўстанавiлi, што кiвi можа дапамагчы i ў барацьбе з хваробамi сэрца, паколькi ён валодае здольнасцю спальваць дрэнны халестэрын, якi блакiруе артэрыi. Грунтуючыся на вынiках сваёй працы, вучоныя рэкамендуюць штодзень з'ядаць 2—4 кiвi. Яны сцвярджаюць, што пры такой дыеце значна знiжаецца ўзровень утрымання ў крывi шкодных тлустых кiслот i, як вынiк, змяншаецца рызыка ўтварэння тромбаў.

У кiвi прысутнiчае мноства энзiмаў, якiя паскараюць спальванне тлушчаў i садзейнiчаюць утварэнню валокнаў калагену. Таму калi вы марыце аб стройнай фiгуры, вам проста неабходна звярнуць увагу на гэты экзатычны фрукт.

Соус з кiвi

Вазьмiце: кiвi, ачышчаныя арэхi, часнок, кроп. Спелыя плады кiвi вымыць, абабраць, працерцi праз сiта. У працёртую мякаць дадаць растоўчаныя арэхi, расцiснуты часнок, дробна парэзанае зяленiва. Усё старанна перамяшаць. Соус падаюць да мясных страў i страў з птушкi.

 кiвi, ачышчаныя арэхi, часнок, кроп. Спелыя плады кiвi вымыць, абабраць, працерцi праз сiта. У працёртую мякаць дадаць растоўчаныя арэхi, расцiснуты часнок, дробна парэзанае зяленiва. Усё старанна перамяшаць. Соус падаюць да мясных страў i страў з птушкi. Прадукты для разагрэву страсцi

Задоўга да з'яўлення штучных стымулятараў людзi навучылiся знаходзiць крынiцу любоўнага запалу на... стале. Пэўна штосьцi з пералiчанага нiжэй прыйдзецца даспадобы i сучасным каханкам.

Шакалад. Яшчэ старажытныя ацтэкi пiлi шакалад перад любоўнымi гульнямi. Сёння дакладна вядома, што тэабрамiн, якi ўтрымлiваецца ў iм, аказвае такi ж узбуджальны эфект, як i кафеiн. А ўжыванне шакаладу прыводзiць да выдзялення эндарфiнаў — знакамiтых "гармонаў шчасця".

Яшчэ старажытныя ацтэкi пiлi шакалад перад любоўнымi гульнямi. Сёння дакладна вядома, што тэабрамiн, якi ўтрымлiваецца ў iм, аказвае такi ж узбуджальны эфект, як i кафеiн. А ўжыванне шакаладу прыводзiць да выдзялення эндарфiнаў — знакамiтых "гармонаў шчасця".

Шампанскае. Гэты напой больш за астатнiя падыходзiць для пачатку лёгкай любоўнай гiсторыi. Але варта памятаць, што перадазiроўка можа мець сумныя наступствы. Акрамя таго, шампанскае можа прывесцi да збiрання газаў i ўзнiкнення няёмкiх сiтуацый.

Гэты напой больш за астатнiя падыходзiць для пачатку лёгкай любоўнай гiсторыi. Але варта памятаць, што перадазiроўка можа мець сумныя наступствы. Акрамя таго, шампанскае можа прывесцi да збiрання газаў i ўзнiкнення няёмкiх сiтуацый.

Сельдэрэй. Яшчэ ў сярэднiя вякi лiчылася, што сельдэрэй дапамагае жанчыне зачаць хлопчыка, а сок гэтай раслiны ператвараў самых "вялых" мужчын у герояў-палюбоўнiкаў.

Яшчэ ў сярэднiя вякi лiчылася, што сельдэрэй дапамагае жанчыне зачаць хлопчыка, а сок гэтай раслiны ператвараў самых "вялых" мужчын у герояў-палюбоўнiкаў.

Вострыя прыправы. Вострая ежа наогул лiчыцца асаблiва падыходнай для "разагрэву" перад ноччу кахання. Але перш-наперш тут варта адзначыць карыцу, мускатны арэх, кардамон i шафран — яны падтрымлiваюць тонус арганiзма i валодаюць шматлiкiмi карыснымi ўласцiвасцямi.

Кроп. Быў час, калi кроп выключалi з меню ў манастырах, — лiчылася, што ён узбуджае нясцiплыя жаданнi. Невялiкi пучок кропу кожны дзень дапаможа захаваць сэксуальны тонус.

Быў час, калi кроп выключалi з меню ў манастырах, — лiчылася, што ён узбуджае нясцiплыя жаданнi. Невялiкi пучок кропу кожны дзень дапаможа захаваць сэксуальны тонус.

Iмбiр. Ужо тысячы гадоў iмбiр ужываецца як "памагаты мужчыны". Яму прыпiсваюць здольнасцi "падтрымлiваць жыццёвыя органы" i "спрыяць дзейнасцi семявых залозаў". Iмбiр выклiкае расшырэнне сасудаў у вобласцi малога таза. Аднак ужываць iмбiр варта з асцярожнасцю, бо ён аказвае моцнае раздражняльнае ўздзеянне.

Ужо тысячы гадоў iмбiр ужываецца як "памагаты мужчыны". Яму прыпiсваюць здольнасцi "падтрымлiваць жыццёвыя органы" i "спрыяць дзейнасцi семявых залозаў". Iмбiр выклiкае расшырэнне сасудаў у вобласцi малога таза. Аднак ужываць iмбiр варта з асцярожнасцю, бо ён аказвае моцнае раздражняльнае ўздзеянне.

Ванiль. Апошняя асацыюецца з нявiннымi ласункамi, мiж тым яна дапамагае змагацца з астэнiяй дзякуючы свайму паху, якi ўздзейнiчае на органы пачуццяў. Многiя мужчыны сцвярджаюць, што iм не падабаецца водар ванiлi, аднак выраз "салодкая жанчына" прыдуманы не выпадкова. Тым не менш, з ванiллю таксама трэба быць асцярожнымi — яе пах здольны выклiкаць моцны галаўны боль.

Апошняя асацыюецца з нявiннымi ласункамi, мiж тым яна дапамагае змагацца з астэнiяй дзякуючы свайму паху, якi ўздзейнiчае на органы пачуццяў. Многiя мужчыны сцвярджаюць, што iм не падабаецца водар ванiлi, аднак выраз "салодкая жанчына" прыдуманы не выпадкова. Тым не менш, з ванiллю таксама трэба быць асцярожнымi — яе пах здольны выклiкаць моцны галаўны боль.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так-так, кiвi — гэта менавiта ягады, плады павойнай раслiны з доўгiмi шматметровымi галiнамi, з вельмi прыгожымi белымi або ружовымi кветкамi. Сваю на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика