Фотафакт. Басовішча-2009
21 июля 2009 ОтКлик
Tarantino, Аліса Жыдовіч, Маша Яр, Еўрапейскае радыё для Беларусі У польскім мястэчку Гарадок адбыўся штогадовы фестываль беларускай музыкі Басовішча. Сёлетняе Басовішча юбілейнае і адметнае тым, што павіншаваць фестываль з 20-годдзем на сцэну выйшлі гурты, якія ўжо не існуюць: Мроя і Бонда. Таксама ў гэтым годзе не было конкурсу для маладых гуртоў. У першы дзень фестывалю, 17 ліпеня, канцэрт пачаўся а 7-й гадзіне выступам гуртоў Унія і Тарпач Тарпач А адкрыццё фестывалю адбылося ў 8 гадзін вечара: на сцэну былі выкліканыя арганізатары розных гадоў, яны узялі па бутэльцы шампанскага, і урачыста палілі ім публіку. Рэакцыя на гэта самой публікі была неадназначная: некаторыя радаваліся і з адкрытым ротам імкнуліся насустрач кроплям, а іншыя шпурлялі ў паважаных людзей на сцэне пластыкавымі бутэлькамі. Пасля цырымоніі адкрыцця на сцэну выйшаў гурт Рахіс. Хлопцы спявалі пра смяротную пагрозу, якая навісла над беларусамі і крычалі “Жыве Беларусь”. Два вакалісты гурта паказвалі не лепшыя вакальныя здольнасці, але выдатную фізічную падрыхтоўку, а аранжыроўкі ўзбагачаў Яўген Бузоўскі, гітарыст гурта IQ-48. Пераможца конкурсу 2001 году гурт Бан Жвірба на фоне маладзейшых гуртоў выглядаў вельмі “якасным” і арыгінальным. Узнікла адчуванне, што час, калі на “Басовішчы” перамагалі Бан-Жвірба, быў калі не лепшым, то вельмі ўдалым для беларускага фолку. Наведвальнікі фестывалю і калегі музыкі вельмі перажывалі за вакалістку гурта Крысціну – па дарозе ў Гарадок яна была укушаная гадам невядомай пароды падчас аднаго з прыпынкаў і экстранна шпіталізаваная. На сцэне Крысціна паказала, што любыя гады ёй не па чым. Гурт В:N– таксама пераможцы Басовішча У межах канцэпцыі юбілейнага фестывалю хлопцы сыгралі лепшае, што ў іх было і паабяцалі ў наступным годзе запісаць новы альбом. В:N і Наста Някрасава Часам у складзе гурта з'яўляецца Вольга Самусік, а пасля знікае... Зніч IQ-48 Некаторыя гледачы былі вельмі расчараваныя тым, што ў IQ-48 больш няма саксафаніста А іншым усё падабаецца. Увогуле ўсё! Вядучы канцэртаў Віктар Шалкевіч – адзін з "рарытэтных" удзельнікаў Басовішча Закрываў праграму першага дня 20-га Басовішча брэсцкі гурт Сцяна Сцяна У другі фестывальны дзень гурты-госці прынеслі на фэст пазітыў, а гурты-зоркі ўразілі прафесіяналізмам. Гурт Жнюв Гурт SOK Гурт Босае сонца Ганна Хітрык Легендарны глядач "басоў" — Борман Гурт Палац Гурт Палац Гурт Крама не пераапранаўся ў "Бонду"... Госці Басовішча польскі гурт Lao Che Нейра Дзюбель Уліс Уліс Мроя N.R.M. European Radio for BelarusАлександр Милинкевич: За свою операцию я не платилНа досках «Они позорят наш город!» начали писать адреса людей (обсуждение)В Беларуси объявлен тендер на настоящую оппозициюЧтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 июля 2009 ОтКлик Tarantino, Аліса Жыдовіч, Маша Яр, Еўрапейскае радыё для Беларусі У польскім мястэчку Гарадок адбыўся штогадовы фестываль беларускай музыкі Басовішча. Сёлетняе Басовішча юбілейнае і адметнае тым, што павіншаваць фестываль з 20-годдзем на сцэну выйшлі гурты, якія ўжо не існуюць: Мроя і Бонда. |
|