Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнiкамi байк-фестывалю Мiнск-2009
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнiкамi байк-фестывалю Мiнск-2009
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 18 лiпеня ў Мiнску з удзельнiкамi байк-фестывалю "Мiнск-2009". Культурна-забаўляльная акцыя з удзелам байкераў з розных краiн Еўропы прайшла каля Палаца спорту ў Мiнску ў рамках святкавання 65-й гадавiны вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i з мэтай умацавання дружалюбных адносiнаў памiж моладдзю Беларусi, Украiны, Расii i iншых краiн. Члены Мiжнароднага клуба байкераў усклалi кветкi да манумента Перамогi.На пляцоўцы каля Палаца спорту кiраўнiк дзяржавы пагутарыў з байкерамi i арганiзатарамi фестывалю, паглядзеў паказальныя выступленнi каскадзёраў. Яны прадэманстравалi ўсiм прысутным прыёмы экстрэмальнага ваджэння. Аляксандру Лукашэнку прапанавалi самому пракацiцца на матацыкле Hаrlеу-Dаvidsоn. Прэзiдэнт згадзiўся i некаторы час узначальваў на прадастаўленым матацыкле калону байкераў, якая праехала па праспекце Пераможцаў. У парадзе байкераў у Мiнску на больш як 800 матацыклах прынялi ўдзел прадстаўнiкi Беларусi, Германii, Чэхii, Нарвегii, Швецыi, ЗША, Латвii, Лiтвы, Эстонii, Расii, Украiны, Малдовы, Польшчы, Францыi i iншых краiн. Парад адбыўся ў рамках байк-фестывалю "Мiнск-2009", што 17—19 лiпеня праходзiў у рэспублiканскiм гарналыжным цэнтры "Сiлiчы". Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 18 лiпеня ў Мiнску з удзельнiкамi байк-фестывалю "Мiнск-2009". Культурна-забаўл |
|