21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кантэкст гiсторыi будзе не поўным без гэтых старонак

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кантэкст гiсторыi будзе не поўным без гэтых старонак

У Мiнску выйшла ў свет чарговая кнiга сведчанняў беларускiх ОSTарбайтэраў

"Нам выдалi чорныя халаты, 2 ласкуты са знакам ОST, шкарпэткi i драўляныя калодкi. З вечара фрайляйн Цiдэ прызначала нам адрэзкi работ у пральнях, палiклiнiцы, у падвале па ачыстцы агароднiны. Мы працавалi па 12 гадзiн у дзень. Пад'ём у 5:30 (...) Мы былi поўнасцю адарваныя ад знешняга свету — нi радыё, нi газет. Мы нiчога не ведалi пра тое, што адбываецца на нашай Радзiме..."

Успамiны Кацярыны Люлькiнай, якую ў 1943 годзе вывезлi на прымусовыя работы ў Паўночную Германiю, кранаюць сваёй шчырасцю i праўдзiвасцю.

Мiж iншым гэта толькi адзiн з 54 аповедаў, адлюстраваных на старонках кнiгi "Вайна i скрадзеныя гады: жывыя сведчаннi остарбайтараў Беларусi", прэзентацыя якой адбылася ў Гiстарычнай майстэрнi. У кнiзе акрамя ўспамiнаў змешчаны таксама фотаздымкi остарбайтэраў, iх асабiстыя дакументы i матэрыялы.

Як расказала "Звяздзе" сама Кацярына Люлькiна, якая стала ўкладальнiкам кнiгi, самым цяжкiм у працэсе падрыхтоўкi выдання да друку было вытрымаць стыль аповедаў, бо "кожны наступны гаварыў не так як папярэднi, даводзiлася часта прыпыняцца — чалавек не мог стрымаць слёз..."

— Гэта кнiга — вынiк работы над праграмай "Сувязь пакаленняў": на працягу трох гадоў мы збiралiся разам ў Гiстарычнай майстэрнi — сведкi злачынстваў трэцяга рэйха i маладое пакаленне. Мы расказвалi, а яны слухалi. Атрымлiваўся своеасаблiвы мост пакаленняў. Пасля вырашылi выдаць кнiгу ўспамiнаў.

Як вядома, за гады Другой сусветнай вайны, ў Германiю на прымусовыя працы было вывезена больш за 400 тысяч беларусаў.

Кнiга ўспамiнаў былых беларускiх остарбайтэраў — ужо другое выданне на гэту тэму за апошнiя два гады. У 2008-м свет пабачыла кнiга складальнiка Наталлi Паляковай "Ачышчэнне: зборнiк артыкулаў", якая была перакладзена на нямецкую мову.

— Катэгорыя людзей, якiя ў гады вайны былi вывезеныя на прымусовую працу ў Германiю, на сёння застаецца як бы па-за ўвагай, — адзначае адказны за выпуск кнiгi, кiраўнiк Гiстарычнай майстэрнi Кузьма Козак. — Такiх людзей з кожным годам становiцца ўсё менш. Яны сыходзяць назаўсёды, так i не пакiнуўшы пасля сябе нiякага сведчання. Адна з праблем звязана з самiм вобразам остарбайтэра ў грамадстве. Ён склаўся супярэчлiвым: з аднаго боку — гэтыя людзi сталi героямi, а з iншага — у нейкай ступенi здраднiкамi (бо калi ты працаваў на нямецкiм заводзе, значыць дапамагаў нямецкай армii). I многiм, хто вяртаўся на Радзiму пасля вайны, бацькi забаранялi распавядаць пра сваё жыццё ў Германii. Утварылася "зона маўчання". Але так быць не павiнна. I кнiга якраз i можа гэтую "зону маўчання" разарваць. Кантэкст гiсторыi будзе не поўным без гэтых старонак. Гэта — тая рэальнасць, якая iснавала i на якую мы не павiнны забывацца.

"Памятаю, у канцы 1944-га нямецкая дзяўчына Герта сказала мне: "Хутка сюды прыйдуць вашы салдаты i нас усiх патопяць у гэтым возеры." Я спрабавала яе супакоiць. Герта, часта рызыкуючы сваiм жыццём, незаўважна падкiдвала нам бляшанку кансерваў у вядро з вадой, калi мы мылi падлогу. Брудную ваду мы вылiвалi, а кансервы (згушчанае малако) прыносiлi ў барак, i многiя з нас маглi паспрабаваць салодкага..."

Падобныя эпiзоды з успамiнаў остарбайтэраў не рэдкасць. Як расказаў "Звяздзе" Кузьма Козак, асаблiвую ўвагу ва ўспамiнах беларускiх остарбартэраў звяртаюць на сябе згадкi пра добрых немцаў, якiя дапамагалi нашым суайчыннiкам.

— Гэты факт прымушае грамадства змянiць сваё ўяўленне пра грамадзянскае насельнiцтва краiны-агрэсара. Нельга сказаць, што ў кожным са сведчанняў згадкi пра добрых немцаў ёсць, але галоўнае, што такiя выпадкi былi i з iх дапамогай нашым суайчыннiкам удалося выжыць.

Iлья Лапато.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску выйшла ў свет чарговая кнiга сведчанняў беларускiх ОSTарбайтэраў "Нам выдалi чорныя халаты, 2 ласкуты са знакам ОST, шкарпэткi i драўля
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика