21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Больш за Br125 млн скралi ў Гомелi з банкамата пры дапамозе апарата для газавай рэзкi металу. Банкамат размяшчаўся на першым паверсе аднаго з ЖЭУ горада, а яго ўнутраны блок з касетай для грошай — унутры памяшкання. Ноччу зламыснiкi ўзламалi дзверы домакiравання, якое не было абсталявана сiгналiзацыяй, i пры дапамозе аўтагена выразалi "начынне" банкамата. Заведзена крымiнальная справа, паведамляе БЕЛТА.

 У Шумiлiнскiм раёне ўжо тры днi шукаюць бабулю, якая пайшла збiраць ягады. Паведамленне аб надзвычайным здарэннi паступiла да мясцовых выратавальнiкаў. Дзве жанчыны адправiлiся ў чарнiцы каля вёскi Мурашкi. У лесе ягаднiцы разышлiся, а да пазначанага часу 85-гадовая пенсiянерка не вярнулася. Другая жанчына заявiла аб знiкненнi. Знiклую жанчыну шукаюць супрацоўнiкi Шумiлiнскага РАУС i мясцовыя жыхары.

Горацкiм РАУС за атрыманне хабару заведзена крымiнальная справа ў дачыненнi да выкладчыка Беларускай сельгасакадэмii. За здачу залiку ён, як мяркуецца, атрымаў ад студэнткi хабар $60, за прыём у яе курсавога праекта i экзамену па адным з прадметаў — $180". Вядзецца следства.

 Трагедыяй закончылася вяселле мiнчанiна — у Цнянцы патануў яго малодшы брат. У 3 гадзiны ночы госцi пайшлi купацца, сярод купальшчыкаў былi сястра жанiха i яго малодшы брат. Брат патануў, яго цела вадалазы шукалi амаль 10 гадзiн. Па факце праводзiцца праверка.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

27-гадовы жыхар Гродна будзе прыцягнуты да адказнасцi за заведама лжывы данос аб учыненым злачынстве. У канцы чэрвеня малады чалавек заявiў у мiлiцыю, што невядомы, пагражаючы прымянiць гвалт, скраў у яго барсетку, у якой было Br200 тыс. У ходзе расследавання крымiнальнай справы было вызначана, што злачынства насамрэч не было. Выявiлася, што гродзенец прагуляў грошы ў гульнявым клубе i хацеў схаваць гэты факт ад родных. За такое злачынства прадугледжваецца да двух гадоў абмежавання волi.

 Незчычайнае здарэнне адбылося ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў МНС, супрацоўнiкi музея выявiлi з будынка паўметровую змяю. Выратавальнiкi, якiя прыбылi на месца здарэння, злавiлi нечаканую госцю, а затым адправiлi яе ў Мiнскi заапарк. Тут спецыялiсты вызначылi, што музей "наведала" рэдкая каралеўская малочная змяя родам з Паўднёвай Амерыкi. На шчасце, яна не ядавiтая. Цяпер засталося высветлiць, як змяя трапiла ў музей.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Незчычайнае здарэнне адбылося ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў МНС, супрацоўнiкi музея вы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика