Беларусь разлiчылася за расiйскi газ
Беларусь разлiчылася за расiйскi газ
Беларусь разлiчылася за атрыманы ў першым паўгоддзi 2009 года расiйскi газ па цане $150 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым паведамiў першы вiцэ-прэм'ер Беларусi Уладзiмiр Сямашка. Паводле слоў першага вiцэ-прэм'ера, грошы былi выплачаны яшчэ ўчора. Са жнiўня беларускiм бокам пачнецца пагашэнне рознiцы, якая ўтварылася ў параўнаннi з кантрактнай цаной у суме $252 млн. "У наступным месяцы мы аплацiм 100 працэнтаў бягучых расходаў за месяц i плюс $50 млн ад сумы рознiцы", — сказаў Уладзiмiр Сямашка. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь разлiчылася за атрыманы ў першым паўгоддзi 2009 года расiйскi газ па цане $150 за 1 тыс. куб.м. Аб гэтым паведамiў першы вiцэ-прэм'ер Бел |
|