Цi збываюцца ў беларусаў амерыканскiя мары?
Цi збываюцца ў беларусаў амерыканскiя мары?
Гэтым пытаннем задалася здымачная група Агенцтва тэленавiнаў Белтэлерадыёкампанii, накiраваўшыся на 10 дзён у Нью-Ёрк у пошуках матэрыялаў для новага тэлепраекта. Рэжысёр Сяргей Рыбакоў i вядучы Дзянiс Кур'ян адшукалi суайчыннiкаў, якiя ў розныя часы пакiнулi радзiму i пераехалi жыць у ЗША, каб пацiкавiцца — цi збылася ў эмiгрантаў iх амерыканская мара. Адным пашанцавала, як былому бабруйчанiну, зарабiць мiльённы капiтал на цюнiнгу аўтамабiляў для галiвудскiх зорак, другiя ўжо 30 гадоў жывуць на дапаможныя выплаты i не хвалююцца, а ў трэцiх амерыканская мара завяршылася трагiчна... Усяго ў праграму ўвайшлi гiсторыi больш як 20 герояў, сярод якiх ёсць i вядомыя асобы: экс-удзельнiк ансамбля "Песняры" Аляксандр Растопчын, нашчадак рэвалюцыянеркi Фанi Каплан радыёвядучы Сева Каплан, алiмпiйская чэмпiёнка па фехтаваннi Таццяна Адамовiч, актрыса Наталля Рудакова i iншыя. Гледачы ўбачаць дзве серыi праекта "Амерыканская мара" ўжо ў новым тэлесезоне, прыкладна ў кастрычнiку. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым пытаннем задалася здымачная група Агенцтва тэленавiнаў Белтэлерадыёкампанii, накiраваўшыся на 10 дзён у Нью-Ёрк у пошуках матэрыялаў для новага |
|