21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трыццаць тысяч тон рэек у год патрэбна Беларусi для нармальнага функцыянавання айчыннай чыгункi

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трыццаць тысяч тон рэек у год патрэбна Беларусi для нармальнага функцыянавання айчыннай чыгункi

Падобнай iнфармацыяй з журналiстамi падзялiўся кiраўнiк службы пуцi Беларускай чыгункi Валерый Рагачоў падчас аднаўленчага рамонту на перагоне Койданава — Негарэлае.

— У Беларусi адсутнiчае ўласная вытворчасць рэек, — працягвае Валерый Яўгенавiч. — Таму набываць iх даводзiцца ў Расii i ва Украiне. Іх якасць не выклiкае ў нас нараканняў, але тона каштуе 900 долараў. Таму паспрабуйце ўявiць, колькi грошай iдзе на набыццё рэек. Аднак Беларусь шукае i альтэрнатыўныя шляхi забеспячэння краiны стальной дарогай пры больш лагодных цэнах. Так, ужо зараз БЧ плануе закупiць 1000 тон у Германii.

Калi раней замену верхнiх пуцей праводзiлi ледзь не ўручную, то цяпер рабочыя выкарыстоўваюць якасную аўтаматычную рамонтную тэхнiку: шчэбенеўкладчыкi, рэйкашлiфовачныя цягнiкi, падбiвачныя экспрэсы... Падобныя машыны, хоць i каштуюць мiльёны долараў, але дазваляюць за шэсць гадзiн правесцi рамонт чыгуначнага пуцi. Рух па адпаведным пуцi спыняецца толькi на некалькi гадзiн.

— За апошняе дзесяцiгоддзе мы мадэрнiзавалi сваю тэхнiчную базу, — кажа Валерый Страмук, намеснiк начальнiка Беларускай чыгункi. — Цяпер нашы спецыялiсты карыстаюцца лепшай рамонтнай тэхнiкай, склад якой папаўняецца. Сёння плануем купiць чэшскую машыну-пыласос, якая можа прыбiраць бруд з чыгуначных пуцей, а ў крайнiм выпадку i нафтавыя плямы.

Рамонт перагона Койданава — Негарэлае — толькi адзiн з этапаў у рэканструкцыi БЧ. Усяго сёлета запланавана "вылечыць" 175 кiламетраў чыгункi. Акрамя таго, беларусы павiнны пракласцi другiя пуцi ў чыгуначным напрамку Бiгосава — Iндра. Падобная мiнi-пабудова павiнна палегчыць перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусi i Латвii.

Тарас Шчыры.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падобнай iнфармацыяй з журналiстамi падзялiўся кiраўнiк службы пуцi Беларускай чыгункi Валерый Рагачоў падчас аднаўленчага рамонту на перагоне Койдана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика