21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За паўгода ўклады папоўнiлiся амаль на Br3 трлн

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За паўгода ўклады папоўнiлiся амаль на Br3 трлн

З пачатку года ў разлiку на аднаго жыхара нашай краiны на 315 тысяч папоўнiлiся зберажэннi, што трымаюць людзi ва ўкладах i ашчадных сертыфiкатах: на 1 лiпеня на аднаго беларуса прыходзiлася 1 716 600 рублёў зберажэнняў, што размешчаны у дэпазiтах i сертыфiкатах.

За паўгоддзе, паведамiў карэспандэнту "Звязды" намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, прырост прыцягнутых сродкаў фiзiчных асобаў у банкi склаў амаль 3 трыльёны рублёў, цi 22,5 працэнта. За чэрвень у зберажэннi ў разлiку на аднаго жыхара "капнула" 44 тысячы 300 рублёў (за май — 24 300 рублёў).

На пашыраным пасяджэннi праўлення Нацыянальнага банка, якое прайшло ўчора, таксама адзначалася, што беларускiя банкi актыўна крэдытуюць i будаўнiцтва жылля. Так, за паўгоддзе фiзiчным асобам i сельскагаспадарчым арганiзацыям было выдадзена толькi льготных крэдытаў амаль на 2 трыльёны рублёў, што ў 1,7 раза перавышае аб'ём выдачы льготных крэдытаў на мэты жыллёвага будаўнiцтва за адпаведны леташнi перыяд. Расце аб'ём i спажывецкiх крэдытаў. На пачатак гэтага месяца запазычанасць фiзiчных асобаў па спажывецкiх крэдытах склала амаль 5,8 трыльёна рублёў, што ў 1,3 раза больш, чым на пачатак леташняга лiпеня.

Паводле звестак галоўнага банка краiны, доля безнаяўных аперацый у агульным аб'ёме аперацый з выкарыстаннем картак у беларускiх рублях дасягнула 44 працэнтаў па колькасцi аперацый i 10,5 працэнта — па суме аперацый. Цяпер у цэлым па краiне эмiтавана 6,5 мiльёна пластыкавых картак, функцыянуе 2591 банкамат, 2534 iнфакiёскi, 16 505 плацежных тэрмiналаў у 10 409 арганiзацыях гандлю i сэрвiсу.

Ігар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года ў разлiку на аднаго жыхара нашай краiны на 315 тысяч папоўнiлiся зберажэннi, што трымаюць людзi ва ўкладах i ашчадных сертыфiкатах: на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика