21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Алеся" ідзе наперад

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Алеся" ідзе наперад

Адкрытае акцыянернае таварыства "Навабелiцкая гандлёвая кампанiя "Алеся" першай сярод гандлёвых прадпрыемстваў Гомеля рэфармавалася з Навабелiцкага райхарчгандлю ў 1995 годзе. Сёння ААТ — адно з найбуйнейшых у вобласцi аптова-рознiчных прадпрыемстваў. "Алеся" — узор камерцыйнага бiзнэсу Гомельшчыны, i яго калектыў з'яўляецца лаўрэатам Ганаровай узнагароды Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь "Бронзавы Меркурый". Больш як 15 гадоў калектыў узначальвае дэпутат Гомельскага абласнога i гарадскога Саветаў Уладзiмiр Барысавiч Іофiн, заслужаны работнiк сферы паслуг Рэспублiкi Беларусь.

У акцыянернае таварыства ўваходзiць 17 крамаў, найбольш буйныя з якiх — супермаркет "Чарнiгаўскi", унiверсам № 23 у 35-м мiкрараёне, крама № 4 "Алеся" ў цэнтральнай частцы Навабелiцы па вулiцы Iльiча, 30, крама № 17 "Iпуць" у Залiнейным раёне, два кандытарскiя цэхi з крамамi "Лавашня", "Лакомка", рэстаран "Хрустальны" на 120 пасадачных месцаў i такiя дапаможныя падраздзяленнi, як будаўнiчая група, аўтамабiльны ўчастак, аптовая база.

Калектыў "Алесi" паспяхова выконвае асноўную сацыяльна важную задачу — забеспячэнне жыхароў Навабелiцкага раёна Гомеля неабходнымi таварамi i паслугамi. Таварыства працуе рэнтабельна. Расце прадукцыйнасць працы i зарплата супрацоўнiкаў. За кошт прыбытку ААТ вядзе перспектыўную рэканструкцыю i будаўнiцтва крамаў. У калектыве больш як 600 чалавек, каля 80 працэнтаў з iх — жанчыны. Усе работнiкi маюць спецыяльную падрыхтоўку, найбольш перспектыўныя з якiх навучаюцца ў ВНУ.

Летась валавы таваразварот склаў 49 960 мiльёнаў рублёў, у тым лiку рознiчны — 41 062 мiльёны. Прырост таваразвароту ў супастаўных цэнах — 109,9 працэнта. Атрыманы прыбытак пры ўстойлiвай рэнтабельнасцi работы. З улiкам усiх цяжкасцяў на спажывецкiм рынку, знiжэннi пакупной здольнасцi насельнiцтва i высокай канкурэнцыi прыгранiчнага гандлю за паўгоддзе прырост таваразвароту склаў 101,1 працэнта.

На працягу апошнiх трох гадоў вялiкiя сродкi ўкладзены ва ўдасканальванне матэрыяльнай базы. На рэканструкцыю, мадэрнiзацыю i набыццё абсталявання зрасходавана каля чатырох мiльярдаў рублёў. Асноўная частка крамаў адрамантавана, заменена гандлёва-тэхналагiчнае i халадзiльнае абсталяванне на больш эканамiчнае, з высокiм дызайнам, камп'ютарызацыяй, выканана добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый.

Сваiмi сiламi i за ўласныя сродкi цалкам перабудаваны з павелiчэннем гандлёвай плошчы магазiны № 9 "Вясёлка", № 14 "Паўднёвы", № 16 "Лясны". Пераведзена на самаабслугоўванне (таксама з заменай названага абсталявання) крамы № 4 "Алеся", № 17 "Iпуць", № 23 "Унiверсам". Магазiн № 10 "Чарнiгаўскi" за кошт мадэрнiзацыi, пашырэння i паслуг грамадзянам атрымаў статус "Супермаркета". Маштабныя работы выкананы па рэстаране "Хрустальны": у сучасным стылi пераўтворана ўваходная група, зроблены касметычны рамонт асноўнай залы, кандытарскага цэха. Асаблiвы гонар — банкетная зала. Усё выканана з вышэйшым дызайнам. Пералiк падобнага можна працягваць i далей.

Рэнтабельная работа — гэта заўсёды вялiкая колькасць якаснага i патрэбнага людзям тавару. Не сакрэт, што 2009 год для сферы гандлю пачаўся ў складаных эканамiчных умовах. Калi ў мiнулыя гады рост таваразвароту ў супастаўных цэнах забяспечваўся стабiльна, то сёлета склалася няпростая сiтуацыя. Да яе ў ААТ паставiлiся без панiкi. Былi распрацаваны мерапрыемствы па пераадоленнi крызiсу. Паспрыяла яшчэ гэтаму i тое, што летась з дапамогай упраўлення гандлю работнiкi ААТ наведалi лепшыя гандлёвыя прадпрыемствы Мiнска, Брэсцкай i Магiлёўскай абласцей, а таксама вывучылi вопыт работы гандлю ў Чарнiгаве.

Калектыў старанна збiраў усё новае ў частцы размяшчэння гандлёвага абсталявання, выкладкi, умення прыцягнуць пакупнiка. Не засталося для яго непрыкметным i адкрыццё дыскаўнтара "Еўропа". Каб паспяхова канкурыраваць з сеткавымi крамамi i дыскаўнтарамi, тут перабудавалi работу з пастаўшчыкамi, заключылi пагадненнi па ўзаемных знiжэннях адпускных цэнаў i гандлёвых надбавак. У крамах функцыянуюць дысконтныя аддзелы, дзе пакупнiкам прапанаваны больш танныя тавары. Не зняты з парадку дня i ўдзел ва ўсiх сезонных i святочных кiрмашах.

З прыходам лета адкрыты 4 мiнi-кавярнi, i там пакупнiку прапаноўваюцца прахаладжальныя напоi i квас, кандытарскiя i кулiнарныя вырабы. Шырока практыкуецца i выносны гандаль каля крамаў. Працягнуты гадзiны работы крамаў, што, безумоўна, садзейнiчае павелiчэнню таваразвароту.

У лiпенi ў пяцi крамах увялi ў дзеянне дысконтныя карткi з накапляльнай сiстэмай знiжак. Так, у ранiшнiя i вячэрнiя гадзiны ў аддзелах кулiнарыi на прадукцыю i на працягу ўсяго працоўнага дня дзейнiчаюць знiжкi на ўвесь асартымент, выключаючы тавары па фiксаваных цэнах. Ва ўсiх крамах устаноўлены кандыцыянеры, i пакупнiкi спякотным летам адчуваюць у iх сябе камфортна. Вялiкая ўвага надаецца безнаяўным разлiкам з прымяненнем пластыкавых картак, удзельная вага якiх пастаянна расце.

Прыярытэт у гандлi "Алеся" аддае айчынным вытворцам. У кожнай буйной краме ўстаноўлены акварыумы для жывой рыбы. Прапанавана шырокая гама плодаагароднiннай прадукцыi i сокаў. Распрацоўваюцца i паступаюць у гандлёвую сетку навiнкi кулiнарнай прадукцыi i кандытарскiх вырабаў. Выпечка, тарты, дэсерты, пiрожныя карыстаюцца вялiкiм попытам у пакупнiкоў з-за высокай якасцi, дызайну i параўнальна нiзкiх цэнаў. У перадсвяточныя i святочныя днi арганiзуюцца выстаўкi-продажы гэтых вырабаў, якiя рыхтуюць майстры сваёй справы. Яны шматразова бралi ўдзел i займалi прэстыжныя месцы ў розных конкурсах. Напрыклад, на мiжнародным фестывалi "славянская кухня" ў Чарнiгаве — першае месца i Кубак Дружбы, трэцяе месца ў рэспублiканскiм конкурсе кухарскага мастацтва ў Мiнску.

Вялiкая ўвага ў акцыянерным таварыстве надаецца пытанням патрыятычнага i маральнага выхавання, умацавання працоўнай дысцыплiны, стварэння бяспечных умоў працы, паляпшэння быту, падтрымання здаровага ладу жыцця работнiкаў. У калектыве створаны нармальны маральна-псiхалагiчны клiмат. Дзейнiчае сiстэма навучання, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Значную дапамогу ў рабоце адмiнiстрацыi аказваюць грамадскiя фармiраваннi: прафсаюзная, ветэранская i моладзевая арганiзацыi, пярвiчнае аддзяленне аб'яднання "Белая Русь". Аднымi з першых у буйных унiверсамах створаны ячэйкi абласнога аддзялення БРСМ — камсамольска-моладзевыя брыгады. За кожным пажылым работнiкам замацаваны адказны — так дзейнiчае Савет ветэранаў. Нiводнае свята (Дзень абаронцаў Айчыны або Дзень жанчын i г.д.) не застаецца без урачыстых мерапрыемстваў — i ў гэтым бачна дзейнасць прафсаюзнай арганiзацыi. Калектыў "Алесi" прызнаны лепшым у Гомелi i вобласцi па арганiзацыi iдэалагiчнай работы.

Работнiкi акцыянернага таварыства з аптымiзмам глядзяць у будучыню. У яго планах — працяг па ўдасканальваннi гандлёвай сеткi, напаўненне крамаў шырокiм асартыментам тавараў, пошук новых формаў i метадаў арганiзацыi гандлю. Сваё прафесiйнае свята яны сустракаюць дастойна. "Алеся" iдзе наперад.

УНН 400030267   Матэрыялы паласы падрыхтаваў Уладзімір Пернікаў. Фота Вячаслава Сухадольскага.

 

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрытае акцыянернае таварыства "Навабелiцкая гандлёвая кампанiя "Алеся" першай сярод гандлёвых прадпрыемстваў Гомеля рэфармавалася з Н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика